Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага

(Пасля перасылкі з Гомельскі музычны тэхнікум)

Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гомель Беларусі. Размяшчаецца ў будынку пач. ХХ стагоддзя па адрасе вул. Савецкая, 18. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000075шыфр 313Г000075

Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
Дата заснавання 1921
Тып каледж
Размяшчэнне
ggki.by

Гісторыя

правіць

У першыя гады Савецкай улады ў Гомельскай губерні былі адкрытыя агульнадаступныя навучальныя музычныя ўстановы, пачалі працаваць харавыя студыі і кружкі пад кіраўніцтвам Р. Пукста, Б. Розенблюма, А. Туранкова, якія ў 1919 годзе яны былі аб’яднаны ў Народную кансерваторыю з дзвюма студыямі ў рабочых раёнах.

У 1920 годзе Народная кансерваторыя была рэарганізавана ў Дзяржаўную музычную школу 1-й і 2-й ступені.

У жніўні 1921 на базе 1-й Дзяржаўнай музычнай школы 1-й і 2-й ступеняў створаны Дзяржаўны музычны тэхнікум. Тэхнікум рыхтаваў інструктараў, спецыялістаў і педагогаў (тэрмін навучання — 4 гады) па спецыяльнасцях: фартэпіяна, аркестравыя інструменты, арган, сольны спеў. З 1936 г. — музычнае вучылішча.

У гады Вялікай Айчыннай вайны навучальная ўстанова была эвакуіравана ва Уфу, а ў 1944 г. аднавіла сваю працу ў Гомелі. Першы паваенны выпуск складаў 4 чалавекі.

14 сакавіка 1958 года на падставе Пастановы Савета Міністраў БССР за № 140 Гомельскаму музычнаму вучылішчу вучылішчу прысвоена імя кампазітара Н. Ф. Сакалоўскага. З 1994 г. — каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага. У 2003 г. на яго базе адкрыўся філіял Беларускай акадэміі музыкі.

Дырэктары

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Гомельское музыкальное училище в контексте развития исполнительской культуры Беларуси / Е. П. Куртенок // Скарына і наш час : матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гомель, 13―14 лістапада 2008 г. Ч. 1. ― Гомель, 2008. (1Н//138454(039))