Гомельскі полк народнага апалчэння

Полк народнага апалчэння створаны ў час Вялікай Айчыннай вайны

Гомельскі полк народнага апалчэння — быў сфарміраваны ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны 9 — 12 ліпеня 1941 года. Удзельнічаў у абароне Гомеля.

Склад правіць

Складаўся з трох стралковых батальёнаў, камендантскага, гаспадарчага ўзводаў і ўзвода сувязі. Камандзір палка Ф. Я. Уткін (загінуў), камісар - С. Р. Шчуцкі, начальнік штаба А. І. Грынько. Кожны батальён (створаны ва ўсіх раёнах горада) складаўся з трох рот і штаба з падраздзяленнямі ўпраўлення. У першым батальёне — (Цэнтральны раён) было 472 чалавека, у другім — (Чыгуначны раён) — 360 чалавек, у трэцім — (Навабеліцкі раён) — 309 чалавек. 11 жніўня 1941 года было прынята рашэнне аб дадатковым укамплектаванні палка і ён стаў налічваць больш за 2300 чалавек. Знаходзіўся ў рэзерве 21-й арміі (камандзір — генерал-лейтэнант М. Р. Яфрэмаў, са жніўня 1941 года — генерал-маёр В. М. Гордаў) Цэнтральнага фронту.

Баявыя дзеянні правіць

Апалчэнцы ўдзельнічалі ў эвакуацыі заводаў і фабрык, вялі барацьбу з дыверсантамі, ахоўвалі прамысловыя аб'екты, лініі сувязі, будавалі абарончыя рубяжы. З 13 да 19 жніўня разам з войскамі Чырвонай Арміі полк вёў баі за Гомель: трымаў абарону на паўночных подступах да горада на рубяжы вёска Сямёнаўка — пасёлак Гудок — чыгуначная станцыя Уза — вёска Рудзянец, перакрываў шашу МагілёўГомель, і чыгунку МагілёўГомель. Жорсткія баі апалчэнцы вялі каля вёсак Сямёнаўка і Пакалюбічы, якія некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі, у раёне Навабеліцы. 19 жніўня пры падтрымцы танкаў і самалётаў нямецка-фашысцкія войскі прарваліся ў горад. Апалчэнцы ўдзельнічалі ў жорсткіх вулічных баях. У ноч на 20 жніўня абаронцы пакінулі Гомель. Многія апалчэнцы працягвалі барацьбу ў падполлі, партызанскіх злучэннях, атрадах, у Чырвонай Арміі.

Памяць правіць

 
Брацкая магіла апалчэнцаў у г. Гомель
  • У Гомелі - брацкая магіла апалчэнцаў, на якой пастаўлены помнік (1975).
  • На Доме культуры будаўнікоў аб'яднання «Гомельпрамбуд», на месцы якога знаходзіўся будынак, дзе ў 1941 годзе размяшчаўся штаб палка народнага апалчэння ўсталявана мемарыяльная дошка (1977).
  • Помнік абаронцам Гомеля ў вёсцы Касцюкоўка (1960).
  • Помнік у вёсцы Пакалюбічы (1961).

Літаратура правіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6т. / Рэдкал.: Г. І. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя /. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Гомель: Энциклопедический справочник / И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 527 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85700-054-8.