Гомельскі хімічны завод

ААТ «Гомельскі хімічны завод»[1] — прадпрыемства нафтахімічнай галіны ў горадзе Гомель, Рэспубліка Беларусь, якое выпускае фосфаразмяшчальныя мінеральныя ўгнаенні.

ААТ «Гомельскі хімічны завод»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1965
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Гомель
Адрас
Галіна Хімічная прамысловасць
Прадукцыя угнаенні
Матчына кампанія Белнафтахім
Сайт belfert.by

Гісторыя

правіць
 
Завод у 2018 годзе

У 1960 годзе Дзяржаўным камітэтам па хіміі пры Савеце Міністраў СССР было зацверджана будаўніцтва завода фосфарных мінеральных угнаенняў і фасфатаў у Гомелі. Узводзіць прадпрыемства пачалі ў 1963 годзе.

27 снежня 1965 года была пушчана першая чарга завода, якая складалась з цэха па вытворчасці сернай кіслаты, цэнтральнай заводскай лабараторыі і дапаможных падраздзяленняў.

7 ліпеня 2000 года на падставе загаду канцэрна «Белнафтахім» Гомельскі хімічны завод быў перайменаваны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскі хімічны завод». У 2003 годзе РУП «Гомельскі хімічны завод» перайменаваны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельскі хімічны завод»[2].

У студзені 2023 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс Украіны[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..

Спасылкі

правіць