Гомель (аэрапорт)

(Пасля перасылкі з Гомель, аэрапорт)

Аэрапорт Гомель (GME, UMGG). Размешчаны недалёка ад горада Гомель.

Гомель
Gomel Airport Bubin.jpg
ІАТА: GMEІКАА:

UMMG

GME (Гомельская вобласць)
GME
GME
GME (Гомельскі раён)
GME
GME
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 1968
Эксплуатант Белаэранавігацыя
Хаб для Belavia
Вышыня НУМ 144
Сайт gomelavia.com
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
11/29 2 570 асфальтабетон
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 45 000 (2013)
Commons-logo.svg Гомель на Вікісховішчы

З сярэдзіны 1950-х гадоў з Гомеля выконваліся рэгулярныя авіярэйсы ў Мінск і Кіеў, у аддаленыя райцэнтры вобласці, тут жа базіравалася санітарная і сельскагаспадарчая авіяцыя.

У 1968 годзе недалёка ад Гомеля была пабудавана новая, самая сучасная па тых часах узлётна-пасадачная паласа, на якую першым прызямліўся самалёт Ан-24. Пасля сталі прымаць больш буйныя самалёты. На прадпрыемстве эксплуатаваліся самалёты Як-40, Ту-134 і Ту-154. Пасажыраабарот дасягаў некалькіх соцень чалавек. Рэйсы ажыццяўляліся ў Маскву, Сочы, Сімферопаль і Адэсу. Інтэнсіўнымі сталі ў канцы 1980-х гадоў палёты ў раёны крайняй Поўначы і Заходняй Сібіры.

У 1993 годзе аэрапорт «Гомель» атрымаў статус міжнароднага. У цяперашні час аэрапорт выкарыстоўвае авіякампанія «Белавія», выконваюцца палёты ў Калінінград. У аэрапорце працуюць памежныя, мытныя і санітарныя службы, а таксама службы сервісу.

У цяперашні час маецца адна ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 2570 метраў і шырынёй 43 метры, што дазваляе абслугоўваць самалёты Ан-24, Іл-76т, Ту-134, Ту-154, Ту-204, Боінг-737-200 максімальнай узлётнай масай да 171 тоны.

Распрацаваны праект па рэканструкцыі аэрапорта. Прадугледжана пашырэнне і мадэрнізацыя да ўзроўню міжнародных патрабаванняў тэхналагічных зон прылёту і вылету аэравакзала, зоны рэгістрацыі і надгляду пасажыраў і багажу, мытнага афармлення і пагранічнага кантролю. Першы этап рэканструкцыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў горада і Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

Авіякампаніі і кірункіПравіць

1 чэрвеня 2018 года авіякампанія Belavia пачала выконваць рэгулярны летні рэйс Калінінград-Гомель-Калінінград[1]. Лёты выконваюцца двойчы на тыдзень да жніўня. Таксама 1 чэрвеня 2018 года авіякампанія S7 Airlines пачала выконваць рэгулярны летні рэйс Масква-Гомель-Масква (аэрапорт Дамадзедава)[1]. Лёты выконваюцца тры разы на тыдзень да 27 кастрычніка.

Авіякампанія Кірунак Аэрапорт Заўвагі
  Belavia Калінінград Храброва летні
  S7 Airlines Масква Дамадзедава летні

БудынакПравіць

 
Стары корпус аэрапорта
 
Новы корпус аэрапорта

Гомельскі аэравакзал пабудаваны па праекце архітэктара Льва Тамкова ў 1969 годзе.

Аэравакзальны комплекс складаецца са старога і новага (1985, архітэктар В. Бяспалаў) карпусоў, аб’яднаных аднапавярховай прыбудовай. Новы корпус — 2-павярховы працяглы аб’ём, які стаіць на стылабаце. Кампазіцыя фасадаў вырашана на проціпастаўленні вертыкальных пілонаў і гарызантальнага фігурнага казырка, які вянчае будынак. На 1-м паверсе размешчаны аперацыйная зала, памяшканне камплектавання багажу на вылятаючыя рэйсы, кафэ на 50 месцаў і інш. Першы паверх дзвюма лесвіцамі звязаны з цокальным паверхам, дзе размяшчаюцца камеры захоўвання, дапаможныя памяшканні. На 2-м паверсе — памяшканні для адпачынку транзітных пасажыраў, рэстаран на 50 месцаў, аддзяленне сувязі, комплексны пункт бытавога абслугоўвання. У прыбудове размешчаны памяшканні выдачы багажу. Для аздаблення інтэр’ерам выкарыстаны прыродны камень, мармур, граніт, дрэва, каляровыя металы, дэкаратыўная тынкоўка[2].

Перад будынкам аэравакзала — плошча з пляцоўкай для стаянкі таксі, аўтобусаў, невялікі сквер[2].

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Аэропорт Гомеля будет обслуживать новый чартерный рейс в Анталью(руск.) . Регионы. БелТА (4 мая 2018). Праверана 17 мая 2018.
  2. 2,0 2,1 Аэропорт Гомель // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. ISBN 5-85700-054-8

СпасылкіПравіць