Медаль «Гонар і Годнасць»
Медаль «Гонар і Годнасць» — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, заснаваная Пастановай № 3 ад 11 лютага 2023 года. Паводле Пастановы заснаванне медалю адбывалася ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» і Рэгламентам дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета[1].
Медаль «Гонар і Годнасць» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Тып | медаль | ||
Кім уручаецца | Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі | ||
Падставы ўзнагароджання | выключная адданасць у служэнні Беларусі | ||
Дата заснавання | 11 лютага 2023 | ||
Статус | уручаецца |
Фінансаванне вырабу медаля «Гонар і Годнасць» ажыццяўляецца за кошт дабрачынных ахвяраванняў, дзяржаўных і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам[1].
Медаль «Гонар і Годнасць» будзе ўручацца ад імя беларускага народа асобам, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі. Некаторыя асобы, з меркаванняў бяспекі, будуць узнагароджаны непублічна[1].
Апісанне
правіцьМедаль серабрыстага колеру з выявай «Пагоні» ў лаўровым вянку, з надпісам «Беларусь перадусім» на адваротным баку. Срэбраны колер у геральдыцы азначае сумленнасць, ахвярнасць і бескарыслівасць. Герб «Пагоня» выкананы ў характэрнай ізаграфіі, якая прыпісваецца мастаку Язэпу Драздовічу. Лаўровы вянок узяты з найбуйнешага манетнага намінала часоў Вялікага Княства Літоўскага — залатога партугала Жыгімонта Аўгуста 1562 г., які выкарыстоўваўся пераважна ў якасці ўзнагароды за службу. Сабраныя разам яны звяртаюць увагу на пераемнасць паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Беларуссю, на наяўнасць у беларусаў сваёй даўняй традыцыі ўзнагарод за заслугі перад радзімай. Надпіс «Беларусь перадусім» акцэнтуе ўвагу на заслугі перад Беларуссю і яе народам[1].
Стужка блакітнага колеру з бела-чырвона-белай ўстаўкай па цэнтры. Блакітны колер стужкі медаля падкрэслівае чысціню неба над Беларуссю. Бела-чырвона-белая ўстаўка адсылае да колераў беларускага нацыянальнага сцягу[1].
Паводле прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык медаль распрацоўвалі найлепшыя беларускія геральдысты, гісторыкі, дзеячы культуры[1].
Узнагароджаныя
правіцьПершымі медалём «Гонар і Годнасць» былі ўзнагароджаны 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны[2].
21 люты 2024[3]:
- Ніна Баршчэўская, доктар філалагічных навук.
- Ігар Лукашук, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы.
- Ванда Марцінш, паэтэса і перакладчыца.
- Андрэй Янушкевіч, гісторык, выдавец.
- два чалавекі ўзнагароджаны непублічна з прычын бяспекі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г д е Серабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет зацвердзіў узнагароду за выключную адданасць у служэнні Беларусі
- ↑ Узнагароджаныя 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і добраахвотнікаў // Еўрарадыё. 01.03.2023
- ↑ Свабода, Радыё. АПК узнагародзіў Вячорку, Някляева, Смулкову, Сурвілу, Шупу і іншых за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы . Радыё Свабода (21 лютага 2024). Праверана 12 студзеня 2025.