Іванава

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Іванава)

Іва́нава[3] (афіц. транс.: Ivanava; да 1940 года — Я́наў) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іванаўскага раёна, на р. Самароўка. За 132 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Брэст—Пінск. Насельніцтва 16 465 чал. (2017)[4].

Горад
Іванава
Цэнтр горада
Цэнтр горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
148 м[1]
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1652
Паштовы індэкс
225791 (91,92)
Аўтамабільны код
1
СААТА
1230501000
Іванава на карце Беларусі ±
Іванава (Беларусь)
Іванава
Іванава (Брэсцкая вобласць)
Іванава

ГісторыяПравіць

У некаторых выданнях[5] можна сустрэць памылковае атаясамленне пачатку гісторыі палескага Янава з вёскай Порхаў, уладаннем біскупаў луцкіх. На самай справе Порхавым звалася колішняе мястэчка, а цяпер вёска Янаў Падляскі ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы[6]. Найбольш раннія згадкі пра Янаў-Палескі датуюцца XVII стагоддзем[7].

 
Касцёл і помнік Св. Андрэю Баболі. Літаграфія з акварэлі Н. Орды, ХІХ ст.

У XVII ст. Янава мела статус мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У Трынаццацігадовую вайну 16 мая 1657 паселішча захапілі казакі, якія пасля працяглых катаванняў забілі тут каталіцкага місіянера Андрэя Баболі. У 1678 Я. К. Копаць заснаваў у мястэчку езуіцкую місію, якая належала да Пінскага калегіума. У 1694 Янава перайшло ў валоданне Ганны, дачкі Я. К. Копаця і жонкі князя Канстанціна Яна Шуйскага, пазней мястэчкам валодаў яе сын А. А. Шуйскі і ўнук Я. Н. Шуйскі[7].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Янава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшло ў Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Цягам XIX ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Арэшкаў.

У 1861 расійскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка для задушэння сялянскіх хваляванняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў-Палескі) з драўляным вакзалам, складскімі памяшканнямі, рамонтнымі майстэрнямі. Станам на 1869 у Янаве існавалі драўляная праваслаўная царква, мураваны рымска-каталіцкі касцёл, капліца ў гонар Св. Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Па выніках перапісу (1897) у мястэчку было 724 будынкі, працавалі народнае вучылішча і царкоўнапрыходская школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1935 тут знаходзіліся гміннае кіраванне, паштова-тэлеграфнае кіраванне, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гасцініц, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзейнічала польская школа.

У 1939 Янава увайшло ў БССР, бальшавікі змянілі гістарычную назву паселішча на рускі лад на Іванава. На 1940 тут працавалі бальніца (на 50 ложкаў), радзільны дом (на 20 месцаў), паліклініка з 4 кабінетамі, пошта, 20 тэлефонаў, 3 тэлеграфныя апараты; дзейнічалі 7-гадовая беларуская, расійская і яўрэйская школы. 15 студзеня 1940 Іванава атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка і стала цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 16 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

11 сакавіка 1971 года Іванава атрымала статус горада[8]. У 1997 адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка мастаку і кампазітару Напалеону Ордзе, ураджэнцу в. Варацэвічы. 11 сакавіка 2011 адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскіх сцяга і герба[9].

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1830 — 516 муж., з іх шляхты 10, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 243, мяшчан-хрысціян і сялян 262[10]; 1866 — 809 чал.; 1885 — 2 437 чал.; 1897 — 3 041 чал.[11]
  • XX стагоддзе: 1905 — 2 939 чал.; 1924 — 3 068 чал., з іх 521 беларус, 289 палякаў, 190 рускіх, 1 859 яўрэяў; 1935 — 3,5 тыс. чал.; 1940 — 4 918 чал.; 1946 — 2 279 чал.; 1956 — 3 тыс. чал.[12]; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.[13]; 1994 — 15,6 тыс. чал.[14]; 1995 — 15,8 тыс. чал.[15]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 16,4 тыс. чал.; 2009 — 16 086 чал. (перапіс)[16]; 2016 — 16 450 чал.[17]; 2017 — 16 465 чал.[4]

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Пад ліпамі».

КультураПравіць

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом творчасці дзяцей і юнацтва. Таксама дзейнічаюць 1 касцёл і 1 праваслаўная царква.

АдукацыяПравіць

У Іванаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Менавіта ў Іванаве знаходзіцца адзіная ў Брэсцкай вобласці гарадская беларускамоўная школа, яна ж з музычным ухілам[18].

МедыцынаПравіць

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская паліклініка.

Турыстычная інфармацыяПравіць

Праз места праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Працуе Іванаўскі музей гісторыі ўтварэння раёна. Спыніцца можна ў гасцініцы «Пад ліпамі».

У Іванаве дзейнічае адзіная ў Беларусі школа бондарства.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Капліца Святога Андрэя Баболі
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (XVIII ст.)

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Иваново // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  6. Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 781. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  7. а б Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 782. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 сакавіка 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Іванава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
  9. «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101 (руск.)
  10. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  11. История на Ивановский районный исполнительный комитет
  12. Іванава // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  13. Иваново // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  14. Іванава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 464.
  15. Беларусь, 1995
  16. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. У гарадах Берасьцейшчыны засталася адна беларускамоўная школа, у Янаве, 10 травень 2017, Радыё Свабода

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць