Адана

(Пасля перасылкі з Горад Адана)

Адана (турэцк.: Adana) — горад у Турцыі, у Чарнаморскім рэгіёне, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Адана. Буйны сельскагаспадарчы і гандлёвы цэнтр краіны. 1,5 млн жыхароў (5-ы па колькасці насельніцтва горад Турцыі).

Горад
Адана
турэцк.: Adana
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
1 945 км²
Вышыня цэнтра
23 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 810 646 чал. (31 снежня 2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0322
Паштовыя індэксы
01000–01999
Аўтамабільны код
01
Афіцыйны сайт
Адана на карце Турцыі
Адана (Турцыя)
Адана

Назва горада мае, верагодна, хецкае паходжанне. Паселішчы на гэтым месцы існавалі яшчэ ў перыяд палеаліту. Падчас неаліту на месцы Аданы існаваў горад з каменнымі ўмацаваннямі, найстарэйшы горад Кілікіі. Месца пад іменем Адана ўзгадваецца ў шумерскім эпасе аб Гільгамешы (але дакладна невядома, ці гэта тое самае месца, што і сучасная Адана).

Залатым часам горада сталі XV—XVI стагоддзі, калі дынастыя Рамазанаглу выбрала яго сваёй сталіцай. Мноства архітэктурных помнікаў з’явіліся ў горадзе ў гэты перыяд і захаваліся да нашага часу.

Рымскі каменны мост праз раку Сейхан у Адане

Зноскі

Спасылкі правіць