Акапулька

горад у Мексіцы
(Пасля перасылкі з Горад Акапулька)

Акапу́лька, поўная назва Акапулька-дэ-Хуарэс (ісп.: Acapulco de Juarez) — партовы горад і турыстычны цэнтр на ціхаакіянскім узбярэжжы Мексікі, штат Герэра. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Размешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Мехіка. Колькасць насельніцтва, паводле перапісу 2010 года, склала 673 479 чалавек.

Горад
Акапулька
Acapulco de Juárez
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1520
Плошча
  • 1 880,6 км²
Вышыня цэнтра
30 ± 1 м і 18 м
Насельніцтва
687,608 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
744
Паштовыя індэксы
39300-39937
Афіцыйны сайт
acapulco.gob.mx (ісп.)
Акапулька на карце Мексікі
Акапулька (Мексіка)
Акапулька
Акапулька (Мексіка)
Акапулька

З ацтэкскай назву горада можна перакласці як ácatl — чарот ці трыснёг, poloa — знішчыць і co — месца, што азначае месца знішчанага чароту ці трыснягу[1].

Разам з Канкунам, які знаходзіцца на Карыбскім узбярэжжы, з’яўляецца адным з найдаўнейшых і найбольш вядомых марскіх курортаў краіны. У 1950-я гады праславіўся як улюбёны курорт галівудскіх кіназорак і міліянераў. Цяпер — папулярны сярод мексіканцаў курорт, вядомы сваім насычаным начным жыццём.

З-за формы сваёй бухты, надзвычай зручнай для стаянкі суднаў, Акапулька з’яўляецца важным портам з самага пачатку каланіяльнай гісторыі Мексікі.

Зноскі

Спасылкі правіць