Алькаркон
Алькаркон (ісп.: Alcorcón) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд.
Горад
Алькаркон
Alcorcón
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
У гэтым месцы людзі пачалі сяліцца яшчэ ў дагістарычныя часы. Назва мае арабскае паходжанне, але мала што вядома пра Алькаркон да Рэканкісты. Самая ранняя пісьмовая згадка пра Алькаркон узыходзіць да 28 ліпеня 1208 года. Горад мае невялікі гістарычны цэнтр, дзе размяшчаецца царква Санта-Марыя-ла-Бланка, які ахоўваецца як «археалагічная зона»[1]. Цэнтр акружаны сучаснымі пабудовамі, Алькаркон імкліва расце ў апошні час у сувязі з міграцыяй сюды людзей з іншых частак Іспаніі і Лацінскай Амерыкі.
ІнфраструктураПравіць
У Алькарконе маецца два шпіталя. Таксама ў горадзе маецца кампус Каралеўскага ўніверсітэта імя Хуана Карласа, дзе ў асноўным праходзяць заняткі звязаныя з медыцынай.
Гарады-пабрацімыПравіць
Зноскі
- ↑ Database of protected buildings. Ministry of Culture of Spain
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алькаркон
- Афіцыйны сайт