Бразілія (горад)

горад, сталіца Бразіліі
(Пасля перасылкі з Горад Бразілія)

Бразілія (парт.: Brasília) — горад, сталіца Бразіліі21 красавіка 1960), на беразе штучнага вадасховішча. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Горад
Бразілія
парт.: Brasília
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Brasília Collage.png
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
5 802 км²
Вышыня цэнтра
317 м
Тып клімату
субтрапічны гумідны
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 455 903 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
61
Паштовы індэкс
70000-000
Афіцыйны сайт
Бразілія на карце Бразіліі
Бразілія (горад) (Бразілія)
Бразілія (горад)

Насельніцтва (з прыгарадамі) каля 2,5 млн чалавек.

На тэрыторыі Бразіліі размешчаны міжнародны аэрапорт ім. Прэзідэнта Ж. Кубічака, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, Нацыянальны ўніверсітэт, Нацыянальны тэатр Клаўдзіа Сантора.

ГісторыяПравіць

У 1955 годзе кандыдат на прэзідэнцкі пост Жуселіну Кубічак пакляўся, што, калі яго абяруць у прэзідэнты, новая сталіца стане рэальнасцю яшчэ да таго, як міне яго пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін. У красавіку 1956 года Кубічак быў абраны прэзідэнтам. Праз тры гады 60-тысячнае войска будаўнікоў узвяло добра ўладкаваны горад.

НасельніцтваПравіць

Уласна ў Бразілія ўвесь час пражываюць каля 200 000 чалавек, некаторыя жылыя кварталы дагэтуль не былі дабудаваны. Насельніцтва горада з прыгарадамі перавышае 2,5 млн жыхароў. Пры гэтым сталіца была першапачаткова спраектавана для размяшчэння каля 500 000 жыхароў. У выніку, цяпер горад моцна перагружаны аўтамабільным транспартам.

ТранспартПравіць

Грамадскі транспарт прадстаўлены дзвюма лініямі метрапалітэна (фотагалерэя), якія праходзяць з цэнтра праз паўднёвае крыло (карта) у гарады-спадарожнікі, а таксама шматлікімі аўтобуснымі маршрутамі, якія, галоўным чынам, сыходзяцца на цэнтральнай станцыі Радавіярыя.

У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт Жуселіну Кубічак.

АдукацыяПравіць

Бразіліа славіцца найлепшымі паказчыкамі па ўзроўні адукацыі (93 % пісьменных жыхароў паводле Індэкса чалавечага развіцця). У горадзе размешчаны шматлікія школы і некалькі ўніверсітэтаў, найважнейшым з якіх з'яўляецца Нацыянальны ўніверсітэт Бразіліі (UNB). Найбуйнейшым прыватным універсітэтам з'яўляецца Каталіцкі ўніверсітэт Бразіліі (UCB).

Гл. таксамаПравіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 445
рус.англ.фр.