Васа (горад)

горад у Фінляндыі
(Пасля перасылкі з Горад Вааса)

Ва́са (фінск.: Vaasa, шведск.: Vasa), састарэлы варыянт Ва́за (шведск.: Wasa[1]) — горад і муніцыпалітэт на захадзе Фінляндыі на беразе Батнічнага заліва Балтыкі (былая сталіца Вазаскай губерні Вялікага Княства Фінляндскага, вядомая таксама, як Нікалайстад (шведск.: Nikolaistad), Нікалайстат або Нікалайштат (ад ням.: Nikolaistadt), фінск.: Nikolainkaupunki, Нікалаінкаўпункі)[1].

Горад
Васа
фінск.: Vaasa
шведск.: Vasa
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Vaasa 2022 Montage.jpg
Краіна
Губерня
Правінцыя
Сеўтукунта
Каардынаты
Глава горада
Марку Луміа
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Мустасаары, Мусар, Васа, Ваза, Нікалайштат, Нікалайстат, Нікалайстад, Нікалаінкаўпункі (Mustasaari, Mussor, Wasa, Gamla Wasa, Nya Wasa, Vasa, Nikolaistadt, Nikolaistad, Nikolainkaupunki)
Плошча
397 км²
Вышыня цэнтра
6 м
Афіцыйная мова
Фінская мова|фінская]], [[Шведская мова|шведская
Насельніцтва
58 020 чалавек (2008)
Шчыльнасць
307,4 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+358 6
Паштовы індэкс
65100
Афіцыйны сайт
vaasa.fi
(фін.)(шведск.)(англ.)(ням.)(руск.)
Васа на карце Фінляндыі
Васа (горад) (Фінляндыя)
Васа (горад)

Насельніцтва Васы складае 57 501 чалавек (ліпень 2007). Горад з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Астработнія, і шведская мова з'яўляецца роднай мовай для прыкладна 25 % насельніцтва Васы. Горад з'яўляецца важным цэнтрам фінска-шведскага нацыянальнага дыялогу.

У горадзе дзейнічае Васкі ўніверсітэт.

ГісторыяПравіць

 
Выгляд горада да пажару ў 1852 г., 1840-я гг.

Атрымаў гарадскі статут у 1606 годзе, падчас валадарання караля Швецыі Карла IX і названы ў гонар каралеўскага дому Васа (Ваза). Падчас вайны 1808—09 гг. горад некалькі разоў быў узяты ў баі рускімі войскамі[1].

Размешчаны першапачаткова на берагах бухты Батнічнага заліва, пазней, дзякуючы ўзняццю берагоў, у XIX стагоддзі знаходзіўся ўжо на значнай адлегласці ад берага і таму пасля пажару 1852 г., які цалкам яго знішчыў, горад быў перанесены на захад, да марскога берага[1].

НазваПравіць

На працягу шматлікіх гадоў Васа некалькі разоў мяняла сваю назву ў выніку змянення напісання, прыняцця палітычных рашэнняў і змянення стану мовы.

Першапачаткова горад насіў назву Mustasaari (фінск.: «Чорны востраў») ці Mussor (у гонар вёскі, на месцы якой ён быў заснаваны ў 1606), але праз некалькі гадоў назва была зменена на Wasa (Васа) у гонар шведскай каралеўскай дынастыі. З 1606 па 1855 горад быў вядомы як Васа. У 1855 г. у сувязі са смерцю расійскага імператара Мікалая I, які насіў адначасова тытул Вялікага Князя Фінляндскага, горад атрымаў афіцыйную назву Нікалайштат ці Нікалайстат (Nikolaistadt па-нямецку, Nikolaistad па-шведску і Nikolainkaupunki па-фінску), нягледзячы на гэту, старая назва ўвесь час заставалася ва ўжыванні (у адрозненне ад старой Вазы — Gamla Wasa, яго звалі Новая Ваза — Nya Wasa[1]). Пачынаючы з 1918 года горад афіцыйна стаў называцца Ваза.

ГеаграфіяПравіць

Горад размешчаны на ўзбярэжжы Батнічнага заліва Балтыйскага мора ў самым вузкім месцы Кваркенскага праліва. Адлегласць да Швецыі ў гэтым месцы ўсяго 80 км.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

Гарады-пабрацімыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць