Варанасі

горад у Індыі
(Пасля перасылкі з Горад Варанасі)

Варана́сі, ці Бенарэс — горад на Поўначы Індыі, на рацэ Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. На 1991 г. налічвалася 932,4 тысяч жыхароў.

Варанасі
англ.: Varanasi
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 82,1 км²
Вышыня цэнтра
76 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 198 491 чал. (31 снежня 2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
542
Паштовыя індэксы
221456
Аўтамабільны код
UP
Афіцыйны сайт
varanasi.nic.in (хіндзі)
Варанасі на карце Індыі
Варанасі (Індыя)
Варанасі
Варанасі (Індыя)
Варанасі

Важны транспартны вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Развіта баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харчовая, хімічная прамысловасць. Працуе завод цеплавозаў. Пашырана саматужная вытворчасць мастацкіх вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.).

Варанасі — цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. У горадзе некалькі вышэйшых навучальных устаноў (сярод якіх Бенарэскі індуісцкі ўніверсітэтberu), а таксама найбуйнейшая бібліятэка кніг на хіндзі.

Горад з'яўляецца гістарычным, культурным і рэлігійным цэнтрам краіны, а таксама месцам паломніцтва індусаў і будыстаў (каля 1 млн чалавек штогод). Тут знаходзяцца шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы»beru (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя архітэктурныя помнікі.

Літаратура правіць