Габаронэ
горад, сталіца Батсваны
(Пасля перасылкі з Горад Габаронэ)
Габаронэ — сталіца і самы вялікі горад Батсваны, адначасова сталіца Паўднёва-ўсходняй акругі. Колькасць жыхароў 227 тыс. чалавек (2011). Назва паходзіць ад імя мясцовага кіраўніка XIX стагоддзя.
Габаронэ
Gaborone
| ||||||||||||||||||
Горад Габаронэ атрымаў статус сталіцы замест Мафекінга, былой сталіцы Бэчуаленда. Горад размешчаны на вышыні 1100 м. Сярэдняя тэмпература студзеня 12 °C, ліпеня 24 °C. Штогод выпадае 500 мм ападкаў.
Горад мае выцягнуты выгляд з поўначы на поўдзень уздоўж чыгункі. З захаду на ўсход яго перасякае бульвар, які злучае вакзал з аэрапортам.
Новая сталіца вырасла на месцы невялікага паселішча за тры гады. Былі пабудаваны ўрадавыя ўстановы, электрастанцыя, бальніца, школы і г. д.
У наш час Габаронэ адзін з самых хутка развіваючыхся гарадоў Афрыкі.