Гарадок
Горад
Гарадок Музей у Гарадку
| ||||||||||||||||||||||||
Гарадо́к[2] (афіц. транс.: Haradok) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна, на рацэ Гаражанка. За 30 км на поўнач ад Віцебска каля возера Лугавое, на аўтамабільнай дарозе Віцебск—Невель. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Невель. Насельніцтва 12 193 чал. (2017)[1].
ГісторыяПравіць
Узнік на месцы старажытнага ўмацаванага паселішча, якое, відаць, знаходзілася ў пойме Гаражанкі. Магчыма, у позніх летапісах XVI ст. згадваецца як «Гарадок каля Полацка» у сувязі з міфічнымі падзеямі сярэдзіны XIII ст., калі каля Гарадка нібыта адбылася бітва паміж палачанамі і літоўскім войскам на чале з міфічным князем Мінгайлам. У канцы XVI ст. існаваў Гарадоцкі замак з магутнымі абарончымі валамі і пяццю вежамі. На карце Станіслава Пахалавецкага (1579), паказаныя Вялікі і Малы Гарадок. На карце Тамаша Макоўскага (1613) Гарадок пазначаны як мястэчка Віцебскага ваяводства ВКЛ. Быў дзяржаўнай маёмасцю. Пад 1650 г. у Гарадку ўпамінаецца Ільінская царква, пераўтвораная ва уніяцкую, у гэтым жа годзе яна была вернута праваслаўным. Паводле некаторых звестак, у XVI ст. Гарадок меў свой герб: выява ільва на залатым полі.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Гарадок увайшоў у склад Расійскай імперыі. 3 1777 года зрабіўся цэнтрам Гарадоцкага павета Полацкай губерні.
У 1778 годзе быў распрацаваны першы генеральны план Гарадка з рысамі класіцызму. 3 1796 г. Гарадоцкі павет у Беларускай, а з 1802 — Віцебскай губернях.
У 1781 годзе Гарадок атрымаў статус горада і новы герб з выявай Пагоні. У кан. XVIII ст. у ім 169, у 1860 — 377 дамоў, 4075 жыхароў. У горадзе працавалі фабрыка паташу, 19 дробных саматужных прадпрыемстваў, 75 крам. Былі царква, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў. У 1887 г. у горадзе дзейнічалі 23 прадпрыемствы, працавалі бальніца, рамесная школа, царкоўнапрыходскае вучылішча.
На працягу 2-й паловы 19 ст. паводле праекта планіроўкі 1846 горад рос уздоўж шашы Віцебск — Пецярбург. Пасля 1904 г., калі была пракладзена чыгунка, Гарадок развіваўся паміж вакзалам і рынкам. Паводле перапісу 1897 г., у Гарадку значыліся 5023 жыхары. У 1905 г. — 21 мураваны і 834 драўляныя дамы, 6480 жыхароў. Працавалі 14 заводаў, фабрыка, паравы млын. Дзейнічалі 2 мужчынскія, 3 жаночыя вучылішчы, бальніца, 3 аптэкарскія магазіны, бібліятэка, 2 царквы, 10 сінагог.
3 17 ліпеня 1924 г. — цэнтр Гарадоцкага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны 10 ліпеня 1941 Гарадок акупіраваны. За час акупацыі горад амаль поўнасцю разбураны, у горадзе і раёне загублена больш за 8 тыс. мірных жыхароў. Захопнікі стварылі ў Гарадку лагер смерці, дзе загінула 2,5 тыс. чалавек. 24 снежня 1943 у выніку Гарадоцкай аперацыі Гарадок вызвалілі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Пасля вайны горад паступова адбудаваўся. У 1966 г. быў распрацаваны праект планіроўкі. У 1977 годзе прыняты генеральны план горада. Узведзены новыя мікрараёны з шматпавярховымі дамамі.
У 1997 г. Гарадок адзначыў 220-годдзе з дня прысваення яму статуса горада.
НасельніцтваПравіць
- XIX стагоддзе: 1801 — 1 713 чал.; 1860 — 4 075 чал.; 1897 — 5 023 чал. (перапіс)
- XX стагоддзе: 1905 — 6 480 чал.; 1939 — 7,3 тыс. чал.; 1959 — 7,6 тыс. чал.; 1969 — 9 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2003 — 14,1 тыс. чал.; 2006 — 13,8 тыс. чал.; 2008 — 13,6 тыс. чал.; 2009 — 13,4 тыс. чал.; 2016 — 12 186 чал.[3]; 2017 — 12 193 чал.[1]
ЭканомікаПравіць
Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Ільнозавод. Гарадок вядомы як цэнтр ганчарнага промыслу (так званая гарадоцкая кераміка). Гасцініца «Раўбічы».
КультураПравіць
Дом культуры, 2 бібліятэкі, Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, Дом рамёстваў і фальклору. Гарадоцкая Троіцкая царква (1999).
АдукацыяПравіць
Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, Гарадоцкі прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, 2 сярэднія, 8-гадовая, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў
СМІПравіць
У горадзе выдаецца раённая газета «Гарадоцкі веснік».
СпортПравіць
Дзейнічае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гарадоцкі цэнтр спорту і турызму Раўбічы».
СлавутасціПравіць
- Селішча і могільнік часоў Русі — помнікі археалогіі
- Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Свята-Троіцкая царква
- Паштовая станцыя (сяр. XIX ст.)
- Жылыя дамы (кан. 19 — пач. 20 ст.)
- Вадзяны млын
- Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў
- Помнік воінам-танкістам, якія аднымі з першых увайшлі ў горад у дзень вызвалення
- Мемарыяльны комплекс на воінскіх могілках.
- Вайсковыя могілкі (1944), пл. Леніна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000314
Вядомыя асобыПравіць
- Бэр Аршанскі (1883—1945), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, літаратар
- Ангел Іванавіч Багдановіч, расійскі публіцыст
- Цодзік Львовіч Даўгапольскі, яўрэйскі пісьменнік
- Настасся Віктараўна Дубарэзава, беларуская біятланістка
- Іван Андрэевіч Крумін, Герой Савецкага Саюза
- Людміла Пятроўна Луцэвіч (нар. 1948) — беларускі архітэктар
- Юзаф Маралёўскі, паэт, педагог
- Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
- Уладзімір Канстанцінавіч Слабін, беларускі вучоны
- Аркадзь Сямёнавіч Шофман (1913—1993) — гісторык, доктар гістарычных навук, заслужаны дзеяч навукі Татарстана
- Леанід Ісакавіч Шофман, беларускі вучоны
ФотагалерэяПравіць
Валун з мемарыяльнай дошкай, прысвечаны паэме "Тарас на Парнасе" каля краязнаўчага музея.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Гарадок // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 61—62.
- Гарадок // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С.122—124.
- Шагалеева Т. А. Гарадок і яго жыхары ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст. / Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова і інш. — Мн., 2004. — С. 130—147.
- Городок // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 78—79.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў. / Маст. А. П. Бажэнаў. — Мн.: Полымя, 1998. — С. 145. — 287 с. — 5000 экз. — ISBN 985-07-0131-5
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарадок
- Геаграфічныя звесткі па тэме Гарадок на OpenStreetMap
- Прыдзвінскі край — Горад Гарадок
- Легенда пра Гарадок
- Horodek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom III (Haag — Kępy), 1882. — S. 133 (польск.)