Горкі

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Горкі)

Го́ркі[2] (трансліт.: Horki, руск.: Горки) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Горацкага раёна, на рацэ Проні. За 86 км ад Магілёва, 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна на лініі ОршаКрычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Оршу, Магілёў, Чавусы, Мсціслаў, Смаленск.

Горад
Горкі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1544
Першая згадка
1544
Плошча
  • 22,1 км²
Вышыня цэнтра
191 ± 1 м
Насельніцтва
  • 28 961 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2233
Паштовыя індэксы
213410
Аўтамабільны код
6
СААТА
7220501000
Афіцыйны сайт
Горкі на карце Беларусі ±
Горкі (Беларусь)
Горкі
Горкі (Магілёўская вобласць)
Горкі

Гісторыя

правіць

У дзяржаве Рурыкавічаў

правіць
  • X-XI ст. тэрыторыя сучаснага Горацкага раёна ўваходзілі дзяржаву Рурыкавічаў, а з XI стагоддзя былі часткай асобнага Смаленскага княства.
  • Упершыню горацкія землі згадваюцца ў грамаце 1136 года смаленскага князя Расціслава Мсціславіча, якой ён надаў са сваіх валасцей дзесяціну новазаснаванага Смаленскаму епіскапству, сярод іх была воласць Басея, якую гісторыкі лакалізуюць у верхоўях Басі, а таксама воласць Мярацічы, якую лакалізуюць у басейне Мярэі.
  • XII-XIII ст. – археалагічныя раскопкі сведчаць пра добра ўмацаваны замак каля сучасных Гор.

Вялікае Княства Літоўскае

правіць
  • 1544: першая згадка Горак у Літоўскай метрыцы у тэстаменце князя Васіля Талачынскага, як сяла ва ўладанні князя Друцкага-Горскага.
  • 1565: княгіня Масальская з Друі напісала ліст да княгіні Друцкай-Гарской, жонкі гаспадара Горы-Горацкага маёнтка, у якім запрасіла на вяселле дачкі і папрасіла прывезці з Горак каштоўны вэлюм, таму што ў Друі такога вясельнага ўбору для нявесты няма.
  • XVI ст.: у складзе Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
  • XVIIXIX стст.: мелі назву Горы-Горкі.
  • 1584: належалі Сапегам.
  • 1590-х гадах Леў Сапега ажыццявіў шэраг абменаў і купляў, у выніку якіх Горская воласць, а хутка яе пачалі называць Горы-Горацкае графства, цалкам апынулася ў ягоных руках і стала адным з буйнейшых у ВКЛ.
  • 1619: атрымалі ад Льва Сапегі «Статут пра вольнасці», «малое магдэбургскае права».
  • 1643: узнікла яўрэйская грамада.
  • 16541667: падчас маскоўка-рэчыпаспалітаўскай вайны мясцовых жыхароў, як і жыхароў іншых беларускіх зямель, зганялі ў палон на ўсход, ператваравалі ў прыгонных маскоўскіх служылых людзей, прадавалі ў рабства.
  • Сакавік 1659: горацкія жыхары, які ўзняліся на ўзброеную барацьбу з усходнімі захопнікамі, доўга трымалі ў аблозе ў Вялікіх Гарах атрад маскоўскіх салдат.
  • 1676: у Горках існавалі праваслаўнае брацтва і школа.
  • 1683: налічвалі 510 будынкаў, існавала 2 прадмесці — Казіміраўская Слабада і Зарэчча.
  • 17001721: у часы Паўночнай вайны знаходзіліся ў зоне ваенных дзеянняў. У ліпені-жніўні 1708 тут размяшчаліся расійскія войскі на чале з А.Меншыкавым і Б. Шарамецьевым, 9 ліпеня — 16 жніўня 1708 у Горках быў Пётр I. Узгорак, дзе знаходзілася стаўка расійскага цара, атрымаў назву Пятрова горка.
  • Пасля 1704 года Сапегі страцілі Горы-Горацкае графства, яно перайшло да Людвіга Пацея.
  • 1717: горад з навакольнымі землямі набыў князь А. Меншыкаў і валодаў да высылкі ў Сібір у 1727 годзе.
  • Каля 1740 Горы-Горацкае графства набыў віцебскі ваявода Ян Міхал Салагуб, пасля смерці ў 1748 г. маёнтак быў падзелены на дзве часткі паміж ягонымі сынамі – Горкі і Горы.

Расійская імперыя

правіць
 
Краявід горада, 19 ст.
 
Напалеон Орда, Земляробчы інстытут, Горкі, другая палова XIX стагоддзя
  • 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Аршанскага павета.
  • 1799: у Горках і навакольных вёсках быў расійскі паэт Г. Дзяржавін і напісаў тут вершы «Горкі», «Млынар», «Вішы» і інш.
  • 1809: у Горы-Горацкім маёнтку пачала дзейнічаць мануфактура з фарбавальняй.
  • 1811: у Гарах адкрылася найбуйнейшая ў Беларусі палатняна-парусінавая фабрыка (150 станкоў, 200 рабочых).
  • 14 ліпеня 1812 г. французскія войскі Напалеона Банапарта захапілі Горкі. У горадзе з ліпеня па лістапад знаходзіўся французскі вайсковы магазін для збору харчавання і фуражу.
  • 1828: за невыкананне абавязкаў па забеспячэнні арміі Кутузава ў 1812 г. харчаваннем, расійскі ўрад вырашыў канфіскаваць Горы-Горацкі маёнтак у Л.Салагуба.
  • 1829: прыгонныя музыкі з аркестра графа Салагуба перавезены ў Санкт-Пецярбург. Дзесяць чалавек, што гралі на скрыпках, віяланчэлях, альтах і кантрабасах, былі прызначаны ў тэатральную Дырэкцыю. Астатнія 19, якія гралі на духавых інструментах – у палкі лейб-гвардыі.
  • 15 жніўня 1840: адбылося ўрачыстае адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 — Горыгорацкі земляробчы інстытут).
  • 1840: у Горках з'явіўся першы ў Беларусі яблыневы гадавальнік. Саджанцы паступалі з усёй Расійскай імперыі – ад Рыгі да Пензы.
  • 1841: пачала працаваць Горацкая мэтэастанцыя.
  • 1 лістапада 1848: у Горках нарадзіўся Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч – вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, доктар грамадзянскага права, прафесар Наварасійскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў. Займаўся даследаваннямі гісторыі Старажытнага Рыма і Рымскага права.
  • Канец XIX ст.: дзякуючы працы Эдуарда Рэга, прафесара батанікі, па праекце італьянскага архітэктара А. Кампіёні на тэрыторыі Горацкага інстытута быў закладзены дэндрарый.
  • 1852: выйшаў першы том «Запісак Горыгорацкага земляробчага інстытута». У перыёдыку размяшчаліся матэрыялы па працы вучэбнай фермы, адлюстроўваліся дасягненні сельскагаспадарчай навукі таго часу.
  • 1853: у Горках адбылася сельскагаспадарчая выстава, у якой прымалі ўдзел агароднікі Магілёўскай і сумежнай Смаленскай губерняў. Выстаўляліся гарбузы вагою па два пуды, кавуны, іспанская кукуруза, амерыканскі, турэцкі і гавайскі тытунь, кітайскі рэвень.
  • 1857: у горадзе ўтвораны легальны прафесарска-студэнцкі клуб. Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі надзённыя пытанні і будучую сялянскую рэформу па адмене прыгоннага права.
  • 26 снежня 1861: горад, цэнтр павета.
  • 1862: у горадзе сфарміравалася падпольная студэнцкая арганізацыя, якая рыхтавалася да ўдзелу ў паўстанні К. Каліноўскага. У яе склад уваходзілі С. Віскоўскі, В. Дамарацкі, В. Антановіч, Р. Чарвінскі, З. Міткевіч, С. Дымкевіч і іншыя. Яны разам з іншымі студэнтамі адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове.
  • 21 красавіка 1862: паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка палітычную акцыю, падчас якой спявалі патрыятычныя і рэвалюцыйныя песні.
  • 24 красавіка 1863: атрад Л. Звяждоўскага, паплечніка К. Каліноўскага, вызваліў горад ад царскай улады, але паўстанне было задушана.[3]
  • 1864: за ўдзел мясцовых студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні К. Каліноўскага 1863—1864 гг. інстытут у Горках зачынены і пераведзены ў Санкт-Пецярбург.
  • 27 жніўня 1867: зацверджаны герб Горак «у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па аднаму зялёнаму коласу».[4]
  • 1873: каля вёскі Пнёўшчына на правым беразе ракі Лядня на складзеным з камянёў кургане быў знойдзены гранітны валун пірамідальнай формы з рунічнымі ці фінікійскімі надпісамі: «Помнік Ваала. Тут мы яго выдзеўбалі (высеклі)».
  • Канец XIX ст.: у горадзе з’явіліся паштовая станцыя, аптэка, пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, метэастанцыя.
  • 1881: на земскія сродкі ў горадзе пракладзеныя два масты цераз Парасіцу і Проню.

ХХ стагоддзе

правіць
 
Брацкая магіла прадатрадаўцаў
  • 1902: арганізаваная першая сацыял-дэмакратычная група.
  • 1904: у горадзе працавала 10 гасцёвень і нумароў, 7 заезных дамоў, 5 шынкоў, харчэвень і чайных. Вуліцы асвятляла 45 ліхтароў. Тут працавала прыватная бібліятэка, таварыства дапамогі бедным, прыватная друкарня, чатыры царквы, пры адной з якіх дзейнічала школа граматы. Падобная школа абслугоўвала і яўрэйскае насельніцтва горада.
  • 19 лютага 1904 у Горках нарадзіўся Іцхак (Ісаак) Барысавіч (Каган) Каганаў, яўрэйскі паэт і мысляр. Выданне кніг на іўрыце было забаронена савецкімі ўладамі, Каган вымушаны быў хаваць сваю літаратурную дзейнасць. У 1949 г. быў арыштаваны і 6 гадоў правёў у турмах і лагерах, дзе сачыніў і запомніў 480 вершаў і кнігу Торат ха-Таміру "Вучэнне аб патаемным".
  • 16 студзеня 1905: падчас мірнай дэманстрацыі супраць расійскага царызму забіты горацкія навучэнцы Ф.Ярафееў і П.Бруцэр.
  • 1 красавіка 1908 г. у Горках нарадзіўся Леў Эмануілавіч Разгон, пісьменнік, крытык і праваабаронца. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Сахарава "За грамадзянскую мужнасць пісьменніка". У 1988 ён разам з А. Сахаравым і А. Адамовічам стаў адным з заснавальнікаў гісторыка-асветніцкага і праваабарончага таварыства «Мемарыял». Да апошніх дзён ён дапамагаў ствараць музей і архіў таварыства. Узнагароджаны Ордэнам "За заслуги перед Отечеством" IV ступені за асабісты ўклад у літаратуру, актыўны ўдзел у дэмакратычных пераўтварэннях у Расіі і ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння.
  • 12 ліпеня 1916 г. у Горках нарадзіўся Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэбарскі (Абецэдарскі) – беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт АПН СССР.
  • 1917: узнікла Секцыя вучняў горацкіх сельскагаспадарчых школ, якая займалася вывучэннем беларускай мовы, пашырэннем цікавасці мясцовага насельніцтва да нацыянальнай культуры, ладзіла выступленні маладзёжнага тэатра.
  • 1919: у складзе Гомельскай, з 1922 у Смаленскай губерні РСФСР.
  • 7 красавіка 1919: горацкія сярэднія сельгасустановы рэарганізаваныя ў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.
  • 10 кастрычніка 1919: пачала працаваць маладзёжная арганізацыя Беларуская секцыя студэнтаў. Яна мела на мэце пашыраць свядомасць паміж беларусамі, знаёміць з літаратурай, тэатральнымі творамі, гісторыяй, культурным і эканамічным становішчам Беларусі і дапамагаць беларускаму нацыянальнаму руху.
  • 1921: пабудаваны будынак чыгуначнай станцыі «Беларускія Горкі» (з 1930 г. — «Пагодзіна»).
  • 1924: вярнуліся ў склад БССР, цэнтр раёна.
  • 28 лістапада 1925: горад наведалі народныя пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас.
 
Брацкая магіла

Пасляваенны перыяд

правіць
  • 1948: Горацкі сельскагаспадарчы інстытут рэарганізавалі ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
  • 5 жніўня 1959: адкрылася паветраная лінія Горкі — Мінск, пачаў працаваць аэрапорт, які зараз не функцыянуе.[5]
  • 1967: на рацэ Парасіца створанае першае штучнае возера ў горадзе.
  • 1975: пабудаваны мемарыял «Тужлівая маці». Ля яго запалены «Вечны агонь».
  • 1984: заснаваны раённы гісторыка-этнаграфічны музей.
  • 1987: пачаў працаваць гарадскі стадыён.
  • Канец 1980-х: арганізаваны незалежны «Клуб выбаршчыкаў» начале з Я.Мажугіным.
  • 1999: выйшаў першы нумар прыватнай газеты «Региональные ведомости».
  • 2007: пачаў працу сайт http://horki.info.
  • 2009: выйшаў першы нумар агульнапалітычнай газеты «УзГорак».
  • У кастрычніку 2012 г. у Горках адбыўся рэспубліканскі фестываль-ярмарка "Дажынкі". Да свята ў горадзе з’явіўся новы інтэрнат БДСГА і хірургічны корпус раённай бальніцы, адрамантавана гасцініца "Проня", кінатэатр "Крыніца", чыгуначны і аўтавакзал. Пабудавана Лядовая арэна і моладзевы забаўляльны цэнтр ды іншае.

Насельніцтва

правіць
  • 1888 год — 6 331 (з іх іудзеяў 3 326)[6];
  • 1900 год — 7 990 чал.[7]
  • 1970 год — 22 тыс. чал.[8];
  • 1991 год — 32,6 тыс. чал.[9]
  • 2004 год — 33,9 тыс. чал.;
  • 2006 год — 34,6 тыс. чал.;
  • 2008 год — 34,3 тыс. чал.;
  • 2016 год — 33 830 чал.[10];
  • 2017 год — 34 553 чал.[11];
  • 2024 год — 29 005 тыс. чал.[12].

Эканоміка

правіць
 
Горацкі элеватар

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, харчовай і мясцовай прамысловасці.

Культура

правіць
 
Амфітэатр

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, Горацкі раённы цэнтр культуры і Палац культуры БДСГА. На тэрыторыі горада для яго жыхароў створаная добраўпарадкаваная зона адпачынку — парк з сажалкамі.

Маецца добры вопыт працы школы мастацкіх рамёстваў. З’яўляецца месцам правядзення семінараў, навучання супрацоўнікаў школаў рамёстваў, якія працуюць у іншых раёнах.

Адукацыя

правіць

Пяць сярэдніх (адна з іх гімназія), адна вячэрняя, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Працуе Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Медыцына

правіць

Горацкая цэнтральная раённая бальніца, раённая паліклініка, паліклініка БДСГА, працуе сетка аптэк.

Сродкі масавай інфармацыі прадстаўленыя раённай газетай «Горацкі веснік» (тыраж 3 620 асобнікаў, перыядычнасць выпуску — 2 разы на тыдзень), газетай БДСГА «Савецкі студэнт» (тыраж 1 000 асобнікаў, перыядычнасць — 2 разы на месяц), раённым радыёвяшчаннем «Голас Горацкага краю» (выхад у эфір 9 разоў на тыдзень, агульны аб’ём вяшчання — 2 гадзіны 50 хвілін). У сетку кабельнага тэлебачання ўключана больш за 1,5 тыс. абанентаў. Разам з гэтым у Горках выдаецца прыватная агульнапалітычная газета «УзГорак» (тыраж 2 000 асобнікаў, перыядычнасць — 1 раз на тыдзень, апошні нумар выйшаў 22 верасня 2022 года[13]), штодзённа ў Інтэрнэце абнаўляецца сайт пра мясцовыя падзеі http://horki.info (у лютым 2025 года матэрыялы сайта былі прызнана экстрэмісцкімі, пасля гэтага ён перастаў быць дасяжны ў інтэрнэце).[14] Таксама свае сайты маюць Горацкая гімназія № 1 і Горацкі раённы выканаўчы камітэт.

Грамадскія аб’яднанні

правіць
  • Прафкам супрацоўнікаў і выкладчыкаў БДСГА
  • Студэнцкі прафкам
  • ГА «БРСМ»
  • Спартклуб БДСГА
  • Гандбольны клуб «Колас»
  • Падлеткавы клуб «Дыялог»
  • Беларускае таварыства інвалідаў

Забавы

правіць
 
Ніжняе возера
  • Клуб «Парнас».
  • Кавярня «Шанс».
  • Кавярня «Адпачынак».
  • Піцэрыя «Время есть».
  • Кавярня «Лакомка».
  • Кавярня «Звездочет».
  • Кавярня «Овертайм».
  • Кавярня «Ташир».
  • Кавярня «Версаль».
  • Піцэрыя «Гурман»

Інфармацыя для турыстаў

правіць

У горадзе знаходзіцца дэндралагічны парк і батанічны сад БДСГА. Працуе спартыўны комплекс з басейнам, атлетычным залам, саўнай, стадыёнам. Дзейнічае кінатэатр «Крыніца». Спыніцца можна ў гасцёўні «Проня» або ў гасцёўні БДСГА.

Забудова

правіць

Тэрыторыю сучаснага горада рэчкі Проня, Капылка і Парасіца, а таксама чыгунка падзяляюць на 3 жылыя раёны: індывідуальнай забудовы, раён акадэміі і прамысловы. У цэнтральнай частцы размяшчаецца капітальная 1—2- і 3—5-павярховая забудова, 3—5-павярховыя будынкі знаходзяцца ў мікрараёне і ў паўночнай частцы. Раён БДСГА забудаваны 3—9-павярховымі жылымі дамамі.

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць
  • Свята-Мікалаеўская царква (1849), у 1930-я гады перабудавана ў бібліятэку сельскагаспадарчай акадэміі.
  • Касцёл Св. Андрэя Баболі (XVIII ст.).

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. У Горках ушанавалі памяць ваяра-каліноўца // Horki.info, 25.03.2008
  4. Горкі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  5. Транспарт г. Горкі // Магілёўская абласная бібліятэка
  6. Горки // Горкі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. г. Горки (Могилевская область) // Belarus.by
  8. Горки // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3 выданне)
  9. Горки // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Афіцыйны сайт Горацкага райвыканкама
  13. Спыніла выхад адна з апошніх незалежных газет Магілёўшчыны . Наша Ніва (23 верасня 2022). Праверана 13 сакавіка 2025.
  14. Horki.info (газета «УзГорак») адключыла сайт пасля прызнання яго «экстрэмісцкім» і выдаліла pdf-архіў . Наша Ніва (19 лютага 2025). Праверана 13 сакавіка 2025.

Літаратура

правіць

Кнігі i брашуры

  • Горкі // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.)/Анатоль Цітоў — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  • Горкі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
  • Horki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 125
  • Горки // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Беларусь», 1984. — 80 с., ил.
  • Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Полымя», 1989, 95 с., ил. ISBN 5-345-00084-0
  • Лившиц В. М. Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные горада. Соавт.: Добролюбов Н. Н. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8
  • Лившиц В. М. Горки. Фотоальбом. Автор текста. Минск: «Беларусь», 1991, с.110, цв. ил. ISBN 5-538-00738-Х
  • Ліўшыц У. М. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей. Даведнік. Мінск: «Полымя», 1991. — 95 с., іл. ISBN 5-345-00376-9
  • Ліўшыц У. М. Летапіс горада Горкі. Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995, 103 с. *ISBN 985-6120-04-7
  • Ліўшыц У. М. "Ішло ў бясмерце Горацкае гетта… " Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. — 24 с. ISBN 985-6120-06-3
  • Ліўшыц У. М. Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад. Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-Х
  • Ліўшыц У. М. Раскопкі вакол горацкага «Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы». Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с., ил. 20. ISBN 985-6120-44-6
  • Ліўшыц У. М. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — 312 с., ил.16 л. ISBN 985-405-384-9
  • Лившиц, В. М. Горецкая еврейская община : страницы истории / В. М. Лившиц. — Горки : Нацрат Илит, 2009. — 298 с.
  • Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела.— Горки-Нацрат Илит. Типография БГСХА.2012.-310с.
  • Ліўшыц, У. М. У краі бярозавых гаёў. Аўтар тэксту/сааўтар А. В. Бяляцкі.- Магілёў. Магілёўская друкарня імя С.Собаля.-120с. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
  • Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 1. Учёные—земляки. — Горки: 2013.124 с.
  • Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2.Земляки -Герои Советского Союза, генералы вооруженных сил и внутренних сил СССР. — Горки: 2014.124 с.
  • Стельмашонок И. М. Освобождение Горецкого района в годы Великой Отечественной войны. Горки:1994. 64 с.
  • Стельмашонок И. М. Защищая Родину(из истории горецкого антифашисткого подполья и партизанского движения, участия воинов-земляков в борьбе с немецко-фашисткими захватчиками).Горки: 1995. 44 с.
  • Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. Мінск:1996."Вышэйшая школа".589 с. ISBN 985-06-0180-9

Артыкулы ў энцыклапедыях

  • Ліўшыц, У. М. Горкі//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 89-91.
  • Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкая земляробчая школа//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 93.
  • Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкі земляробчы інстытут //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: Т. 3. 1996. Т.3 — С. 93-91.
  • Ліўшыц, У. М. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.- Мінск.: 1996. Т. 3.1966 — С. 86-87.
  • Ліўшыц, У. М. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск.: Т. 1. 1993. — С. 414—415.
  • Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкая земляробчая школа// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5.. — С. 367.
  • Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкі земляробчы інстытут//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. 1997. — С. 367—368
  • Ліўшыц, У. М. Горкі//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 1997. Т. 5.- С. 360.
  • Ліўшыц, У. М. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1995. Т. 2. — С. 492.
  • Ліўшыц Уладзімір. Горкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 546

Спасылкі

правіць