Граева

горад у Польшчы
(Пасля перасылкі з Горад Граева)

Гра́ева (польск.: Grajewo, былая назва — Гра́йва) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Граеўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Граева.

Горад
Граева
польск.: Grajewo
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
  • 18,93 км²
Насельніцтва
  • 21 395 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
86
Паштовыя індэксы
19-200
Аўтамабільны код
BGR
TERC
2004011
Афіцыйны сайт
grajewo.pl (польск.)
Граева на карце Польшчы ±
Граева (Польшча)
Граева
Граева (Падляскае ваяводства)
Граева

Знаходзіцца на рацэ Лык. Займае плошчу 18,93 км². Насельніцтва 22 309 чалавек.

Гісторыя правіць

 
Праваслаўная царква ў Граеве (1910)

Мястэчка Грайва ўпершыню згадана 23 лістапада 1472 года як маёмасць Яна з Белавежы. У 1483 годзе ўладальнік загадаў Мацею пабудаваць адзін млын каля двара, а іншы на рацэ Лык. 8 лютага 1478 года заснаваны Касцёл Святой Тройцы. У 1483 годзе Ян з Белавежы пачаў называць сябе Граеўскім. Наступным уладальнікам горада быў таксама Ян Граеўскі які меў трох сыноў: Станіслава, Гераніма і Бартламея. У 1540 годзе дзякуючы намаганням Яна і Якуба Граеўскага Жыгімонт Стары надаў Граеву магдэбургскае права.

У 1692 годзе горад перайшоў у валоданне Вільчэўскіх. У ваколіцах горада ў 1794 годзе адбыліся бітвы падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі.

У 1863 годзе падчас паўстання Кастуся Каліноўскага каля Граева разыграліся ваенныя дзеянні. У 1864 годзе горад перайшоў у валоданне Вайчэўскіх. 12 сакавіка 1864 года пад Граевам адбылася бітва супраць расійскай акупацыі. У 1869 годзе ў выніку рэпрэсій з боку царскай Расіі, з-за паўстання Кастуся Каліноўскага Граева страціла правы горада і атрымала статус населенага пункта ў складзе гміны Багушы. У 1873 годзе пабудавана чыгунка Брэст — Кёнігсберг.

У 1939 годзе ў Граеве налічвалася 9500 жыхароў. У 1940—1941 гадах цэнтр раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1945 гадах — цэнтр Граеўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Граева Польскай Народнай Рэспубліцы.

У 1975—1998 гадах Граева знаходзілася ў складзе Ламжынскага ваяводства. З 1 студзеня 1999 года цэнтр Граеўскага павета.

Транспарт правіць

Праз горад праходзіць шэраг аўтамабільных шляхоў:

Таксама праз горада праходзіць чыгунка Элк — Граева — Беласток

Архітэктура правіць

 
Касцёл Святой Тройцы

Гарады-пабрацімы правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць