Дар-эс-Салам
горад у Танзаніі
(Пасля перасылкі з Горад Дар-Эс-Салам)
Дар-эс-Салам (суахілі: Dar es Salaam; араб. دار السلام, Dār as-Salām — Дом міру) — самы буйны горад у Танзаніі, важны эканамічны і фінансавы цэнтр краіны.
Горад
| ||||||||||||||||||
Размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі, на беразе Індыйскага акіяна. З'яўляецца буйнейшым портам Танзаніі і адным з буйнейшых усходняй Афрыкі. Да 1981 быў сталіцай краіны (перанесеная ў Дадому), але і сёння тут застаецца большая частка ўрадавых структур.