Джэксан (Місісіпі)

горад, сталіца штата Місісіпі, ЗША
(Пасля перасылкі з Горад Джэксан, Місісіпі)

Джэксан (англ.: Jackson) — горад на поўдні ЗША, на р. Перл. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад штата Місісіпі. 173 514 жыхароў (2010). Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Буйны аэрапорт. Размешчаны на Прымексіканскай нізіне. Прадпрыемствы харчовай, лясной, дрэваапрацоўчай і электратэхнічнай прамысловасці.