Дно (горад)

горад у Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Дно)

Дно (руск.: Дно) — горад (з 1925) у Пскоўскай вобласці (Расіі) на Шалонскай нізіне за 113 км ад Пскова.

Горад
Дно
Дно
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1897
Вышыня цэнтра
70 м
Насельніцтва
8 800[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
81135
Паштовыя індэксы
182670
Афіцыйны сайт
Дно на карце Расіі
Дно (горад) (Расія)
Дно (горад)
Дно (горад) (Расія)
Дно (горад)

Насельніцтва 9,7 тыс. чалавек (2005). Чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы чыгункі, ільноперапрацоўчы завод, завод металаканструкцый.

Гісторыя правіць

Упершыню вёскі Дно Вялікае і Донца Меншае Шалонскай пяціны Наўгародскай рэспублікі згадваюцца ў пісцовых кнігах у пачатку XV стагоддзя.

З сярэдзіны XVI стагоддзя вёска Донца Меншае ўжо нідзе не згадваецца, існуюць дзве версіі — ці яна запусцела пасля эпідэміі чумы, якая лютавала ў 1550 годзе, ці злучылася з Дном Вялікім. У 1576 годзе ў вёсцы налічвалася 33 двары, з якіх 14 сялянскіх і 11 — рамесных. Згодна з дакументамі, вёскай валодаў буйны памешчык Апанас Бельскі, сваяк Малюты Скуратава. У XVIII стагоддзі ў шматлікіх дакументах згадваецца і пад назовам Доншчына.

Да канца XIX стагоддзі Дно (або Доншчына) стала вялікім сялом (каля шасцісот жыхароў).

Вядомыя асобы правіць

Нарадзіліся

Зноскі

Спасылкі правіць