Думай

горад у Інданезіі
(Пасля перасылкі з Горад Думай)

Думай — горад у правінцыі Рыау, на востраве Суматра, Інданезія. Насельніцтва — 265 208 чал. (паводле ацэнкі 2009 года)[2].

Горад
Думай
Kota Dumai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
27 красавіка 1999
Плошча
1727,38 км²
Вышыня цэнтра
7 м
Насельніцтва
  • 264 084 чал. (2015)[1]
Шчыльнасць
138,614 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Думай на карце Інданезіі
Думай (Інданезія)
Думай

Насельніцтва правіць

Этнічны склад горада вельмі разнастайны[3]. У горадзе пражываюць малайцы, яванцы, кітайцы, батакі, бугісы і іншыя народы[3].

Эканоміка правіць

Горад з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам. У Думае знаходзіцца порт[4], праз які ажыццяўляецца экспарт розных тавараў, напрыклад, пальмавага алею, але, у першую чаргу, нафты. Сярэднегадавыя тэмпы эканамічнага росту ў Думае ў 2000-х г. склалі каля 8 %. Хутка развіваюцца будаўнічы сектар і сфера паслуг[5]. Тым не менш, аснову эканомікі горада складае здабыча нафты і прыроднага газу. Горад абслугоўваецца аэрапортам Пінанг-Кампай[6].

Зноскі

  1. The Master Book of Indonesian Territory Data 2015
  2. Penduluk (індан.). Pemerintah Kota Dumai/Dumai Local Government. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 8 кастрычніка 2010.
  3. а б Kondisi Sosial Budaya (індан.). Pemerintah Kota Dumai/Dumai Local Government. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 8 кастрычніка 2010.
  4. Port of Dumai (англ.). ShippingOnline.cn. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 8 кастрычніка 2010.
  5. Kondisi Ekonomi (індан.). Pemerintah Kota Dumai/Dumai Local Government. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 8 кастрычніка 2010.
  6. (DUM) Pinang Kampai Airport Overview (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2012. Праверана 1 ліпеня 2012.