Ельня (горад)
Ельня (руск.: Ельня) — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ельнінскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 10,05 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1150 годзе. Мае статус Горада воінскай славы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на правым беразе ракі Дзясна (басейн Дняпра), за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, цагельня.
ГісторыяПравіць
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Ельню не вярнулі БССР[2].
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ельня (горад)