Жэшаў

горад у Польшчы
(Пасля перасылкі з Горад Жэшаў)

Жэ́шаў[2] (польск.: Rzeszów, аг.-усх.-слав.: Ря́шев) — горад у паўднёва-ўсходняй Польшчы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Падкарапацкага ваяводства і Жэшаўскай дыяцэзіі. Адміністрацыйны цэнтр Жэшоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Колькасць насельніцтва налічвае 183 369 чалавек[3].

Горад
Жэшаў
польск.: Rzeszów
лац.: Resovia
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Прэзідэнт
Тадэвуш Феранц
Заснаваны
19 студзеня 1354
Першая згадка
Горад з
Плошча
116,36 км²
Вышыня цэнтра
197—384 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
183 108 чалавек[1] (2014)
Шчыльнасць
1574 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 17
Паштовыя індэксы
з 35-001 да 35-959
Аўтамабільны код
RZ
TERC
1863011
Афіцыйны сайт
erzeszow.pl (польск.)
Жэшаў на карце Польшчы ±
Жэшаў (Польшча)
Жэшаў
Жэшаў (Падкарпацкае ваяводства)
Жэшаў

Горад з’яўляецца адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходняй Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналагічны парк, дзейнасць якога скіраваная на развіццё высокатэхналагічнай прамысловасці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Жэшоўскі ўніверсітэт і Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай з якіх з’яўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналогій і кіравання. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).

Праз горад праходзяць чыгуначныя лініі Дрэздэн — Кіеў, Беласток — Кошыцэ. Прыкладна ў 100 км ад Жэшава праходзяць дзяржаўныя межы з Украінай і Славакіяй.

Гарады-пабрацімы правіць

Гл. таксама правіць

Вядомыя асобы правіць

  • Юльян Неч (1908—1939) — польскі гісторык, даследчык Валыні.

Зноскі

Спасылкі правіць