Зволен

(Пасля перасылкі з Горад Зволен)

Зволен (славацк.: Zvolen, ням.: Altsohl, венг.: Zólyom) — горад у цэнтральнай Славакіі на зліцці рэк Грон і Слаціна каля падножжа Явор'я і Крэмніцкіх Врхоў. Насельніцтва каля 44 тыс. чалавек.

Горад
Зволен
Zvolen
Герб
Герб
Краіна
Край
Каардынаты
Заснаваны
1135
Першая згадка
1135
Плошча
98,73 км²
Вышыня цэнтра
293 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
44 331 чалавек (2004)
Шчыльнасць
449,01 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 45
Паштовы індэкс
960 XX
Аўтамабільны код
ZV
Афіцыйны сайт
Зволен на карце Славакіі
Зволен (Славакія)
Зволен

Гісторыя правіць

У IX стагоддзі на месцы Зволена існавала вялікамараўскае гарадзішча Муацёва, якое знікла ў XI ст. Яго абарончая функцыя перайшла на крэпасць Стары Зволен, якія зараз мянуецца Пусты Град (адна з найвялікшых сярэднявечных крэпасцей у Еўропе). У 1172 годзе Пусты Град становіцца цэнтрам каралеўскага камітата. У 1230-х венгерскі кароль Бела IV надае Зволену магдэбургскае права. У канцы XIV ст. кароль Людовік I Вялікі будуе тут Зволенскі замак. У гэты час Зволен буйна развіваецца. У 1542 годзе Пусты Град бярэ аблогай і спальвае Ян Хуньядзі. У 1554 туркі захопліваюць важную крэпасць Філакава, і яе абарончыя функцыі пераходзяць на Зволен. Тут вырастае новая магутная крэпасць, якую туркам ужо ніколі не ўдалося ўзяць. У 1702 годзе горад спальваюць куруцы Ферэнца Ракацы. У XVIII ст. Зволен становіцца важным прамысловым цэнтрам цэнтральнай Славакіі. У 1872 тут пракладваюць чыгунку да Будапешта.

У Чэхаславакіі Зволен становіцца раённым цэнтрам. У 1944 годзе горад быў адным з цэнтраў Славацкага народнага паўстання. Тут на аэрадроме Тры Дуба прызямляліся савецкія самалёты з дапамогай. 26 кастрычніка 1944 горад акупавалі нямецкія войскі. Вызваленне войскамі II украінскага фронту прыйшло 14 сакавіка 1945.

У 19681990 у Зволене размяшчаліся 30-я гвардзейская мотастралковая дывізія Савецкай арміі.

 
 
 
 
Аэрафотаздымкі

Спасылкі правіць