Каларада-Спрынгс
(Пасля перасылкі з Горад Каларада-Спрынгс)
Каларада-Спрынгс (анг. Colorado Springs) — горад у цэнтральнай частцы ЗША, у штаце Каларада. Размешчаны ва ўсходняй частцы штата, за 98 км на поўдзень ад сталіцы штата Дэнвера на ўсходніх адгор’ях Скалістых гор.
Горад
Каларада-Спрынгс
Colorado Springs
| ||||||||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў жніўні 1871 года генералам Джэксанам Палмерам.
Насельніцтва 369,8 тыс. чал. (2005), з прыгарадамі 572,24 тыс. чал. Каларада-Спрынгс мае надзвычай важнае ваеннае значэнне: у горадзе размешчаныя дзве авіябазы, буйная ваенная частка, а таксама Камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі.
Вядомыя асобыПравіць
- Алан Хэрндан (нар. 1994) — амерыканскі баскетбаліст, цяжкі форвард.
- Джаніса Джэфры (нар. 1991) — амерыканская баскетбалістка.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт горада Архівавана 2 кастрычніка 2003.
- Акадэмія ВПС ЗША
- Універсітэт Каларада ў Каларада Спрынгс
- Каларада Каледж
- ↑ а б https://coloradosprings.gov/mayors-office/page/mayor-suthers?mlid=28476 Праверана 8 мая 2022.