Камянец-Падольскі

горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны
(Пасля перасылкі з Горад Камянец-Падольскі)

Камяне́ц-Падо́льскі (укр.: Кам'янець-Подільський) — горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Камянец-Падольскага раёна, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краю.

Горад
Камянец-Падольскі
укр.: Кам'янець-Подільський
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1062
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 27,871 км²
Вышыня цэнтра
360 м
Насельніцтва
  • 100 462 чал. (1 студзеня 2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 3849
Паштовы індэкс
32300 — 32318
Афіцыйны сайт
Камянец-Падольскі на карце Украіны
Камянец-Падольскі (Украіна)
Камянец-Падольскі

Размешчаны ў цэнтры Валына-Падольскага ўзвышша (48° 25' паўночнай шыраты, 26° 32' усходняй даўгаты) за 101 км ад Хмяльніцкага. Праз горад працякае рака Смотрыч, утвараючы скалістым каньёнам свайго рэчышча амега-падобную завесу. На тэрыторыі ўтворанага каньёнам паўвострава размешчаны Стары горад — старажытны гісторыка-культурны комплекс. Стары горад складаецца са старадаўніх архітэктурных пабудоў, якія адлюстроўваюць культуры народаў, што пражывалі тут у розныя часы.

Сярэдняя гадавая тэмпература ў горадзе +9 °C., а для пор года: зіма −3°, вясна +6°, лета +20°, восень +10°. Пераважныя вятры NW і W.

Гістарычны агляд правіць

Горад заснаваны як крэпасць, якая мела важнае геапалітычнае становішча на мяжы хрысціянскай і мусульманскай культур, скрыжаванні сухапутных і водных шляхоў. Горад уваходзіў у склад Кіеўскай Русі, у XIII—XIV стагоддзях — Галіцка-Валынскага княства, затым быў заваяваны татара-манголамі. З другой паловы XIV стагоддзя далучаны да Літвы; з 1430 года — Польскаму Каралеўству, з 1463 года — цэнтр Падольскага ваяводства, пераўтвораны ў крэпасць.

У сярэднія стагоддзі Камянец быў рамесным і гандлёвым цэнтрам, па сваім развіцці стаяў у адным шэрагу з такімі гарадамі, як Львоў і Кіеў. У 1672 годзе захоплены Турцыяй, але ў 1699 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. У 1793 годзе, пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, разам з усёй правабярэжнай Украінай адышоў да Расійскай імперыі (1795-97 гадах цэнтр Падольскага намесніцтва, у 17971917 гадах — Падольскай губерніі). У 19181921 гадах — галоўны цэнтр фарміравання войскаў і дыслакацыі ваеннага кіраўніцтва Украінскай Народнай Рэспублікі, апошняя апора абаронцаў Украінскай незалежнасці. Пры савецкай уладзе — буйны прамысловы горад. З 1991 — у складзе Украіны. Маецца нацыянальны ўніверсітэт, заснаваны ў 1918 годзе.

Дэмаграфічны рост насельніцтва правіць

1390 — 2 000 1912 — 50 500 1986 — 100 000
1570 — 4 500 1921 — 26 600 1989 — 102 200
1630 — 12 000 1926 — 31 000 1990 — 103 000
1699 — 1 400 1939 — 36 400 1991 — 105 000
1840 — 14 700 1944 — 11 000 2001 — 99 610
1862 — 18 900 1959 — 40 300 2003 — 99 929
1892 — 36 662 1966 — 50 000 2004 — 99 540
1893 — 36 951 1970 — 57 000 2005 — 99 398
1897 — 35 934 1976 — 77 000 2007 — 100 025
1903 — 40 000 1979 — 84 000

Знешнія транспартныя камунікацыі правіць

Патрапіць у горад з Кіева прасцей за ўсё па трасе Н03 (А269), якая праходзіць праз Жытомір, Стараканстантынаў і Хмяльніцкі, а з боку заходняй Украіны — з Цярнопаля спачатку па М12 (А267) да Хмяльніцкага, а затым па Н03 (А269). Альтэрнатыўны, не самы хуткі для аўтастопу, але цікавы шлях з Цярнопаля пралягае праз Чарткоў і Скалу-Падольскую, трасы M 19 і А268. Па чыгунцы да Камянца дабрацца можна прыгарадным цягніком з Хмяльніцкага ці прамым пасажырскім, а таксама хуткім з Кіева.

Гасцініцы, харчаванне, транспарт правіць

У горадзе вялікая колькасць маленькіх прыватных гасцініц. Грамадскі транспарт — аўтобусы і маршрутныя таксі.

Адукацыя правіць

Турыстычныя выдатнасці правіць

 
Вежа крэпасці

Камянец-Падольскі — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Украіны. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню гісторыка-архітэктурнай, горадабудаўнічай спадчыны, ландшафту каньёна ракі Смотрыч, «Стары горад (Камянец-Падольскі)» абвешчаны дзяржаўным гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Колькасць помнікаў архітэктуры XI—XIX стагоддзяў налічвае каля 200 будынкаў і збудаванняў. Магутныя абарончыя ўмацаванні «Старога горада», крэпасць і прыгонны мост, спалучэнне культавых збудаванняў розных рэлігій пакідаюць непаўторнае ўражанне. Улічваючы багатую архітэктурна-гістарычную спадчына «Старога горада», нацыянальнай камісіяй Украіны па справах ЮНЕСКА у маі 1994 года было рэкамендавана ўключыць яго кандыдатам у рэестр сусветнай культурнай спадчыны.

Самая вялікая каштоўнасць — практычна цалкам захаваны гістарычны цэнтр без украпванняў архітэктуры XX стагоддзя. Галоўная гарадская выдатнасць — старадаўняя крэпасць, першыя пабудовы якой адносяцца да XI—XII стагоддзяў, а асноўныя ўмацаванні, — да XVI—XVII стагоддзяў. Абарончыя ўмацаванні ў Камянцы-Падольскім лічацца выдатным узорам лепшых фартыфікацый Усходняй Еўропы.

Таксама варта наведаць Кафедральны касцёл святых Апосталаў Пятра і Паўла (XVI—XVIII стагоддзі) і турэцкі мінарэт побач з ім, Францысканскі касцёл (XIV—XVIII стагоддзі), гарадскую Ратушу (XIV—XIX стагоддзі), армянскую Нікалаеўскую царкву (XIV стагоддзе). Дзейнічаюць два выставачныя залы, музеі этнаграфіі (Замкавая, 1), гістарычны (Іаана-Папярэдніцкая, 2), мастацкі (Пятніцкая, 11). Можна наведаць батанічны сад. Стары цэнтр знаходзіцца на паўвостраве, акружаным каньёнам, па дне якога працякае рака Смотрыч, прыток Днястра. Стары Горад злучаны з цэнтральнай часткай горада Навапланавым мостам. Абрывістыя скалістыя берагі ракі Смотрыч прыцягваюць у Камянец альпіністаў.

Мясцовыя святы і фестывалі правіць

 
Паштовая марка СССР з выявай Старой крэпасці
  • Адкрыццё турыстычнага сeзона
  • Тэхнапарк Каменнага перыяду
  • Дзень горада «Камянец старажытны сэрца Падолля»
  • Аквадром
  • Terra Heroica

Вядомыя камянчане правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Дакументальныя фільмы пра гісторыю станаўлення і развіцця горада правіць