Канзас-Сіці (Місуры)
(Пасля перасылкі з Горад Канзас-Сіці, Місуры)
Канзас-Сіці (англ.: Kansas City) — горад у ЗША, на заходняй мяжы штата Місуры, на беразе ракі Місуры. Найбуйнейшы горад у акрузе Джэксан. Насельніцтва 444 тыс. чалавек (2004). Разам з размешчаным на іншым беразе Місуры аднайменным горадам штата Канзас утварае канурбацыю Канзас-Сіці.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад, размешчаны на правым беразе ракі Місуры, займае плошчу 824 км², з якіх 1,41 % прыпадае на ваду. Рэльеф пераважна плоскі, пагоркі па вышыні не перавышаюць 100 м. Клімат умерана-кантынентальны.
ГісторыяПравіць
Першае паселішча на месцы сучаснага горада паўстала ў 1831 г.
ЭканомікаПравіць
Канзас-Сіці — буйны гандлёва-фінансавы цэнтр. Нафтаперапрацоўчая, хімічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць. Машынабудаванне (зборка аўтамабіляў, вытворчасць сельскагаспадарчых і дарожных машын).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Б. Уэбстэр — амерыканскі джазавы музыкант, тэнар-саксафаніст