Кан
Кан (фр.: Caen) — горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, сталіца рэгіёна Ніжняя Нармандыя і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Кальвадос. Дэвіз горада — «адзін Бог, адзін Кароль, адна Вера, адзін Закон» (Un Dieu, un Roy, une Foy, une Loi). Насельніцтва — 114 тыс. чалавек (1999).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Кан на Вікісховішчы
|
ГеаграфіяПравіць
Кан размешчаны на берагах ракі Орн, прыкладна ў 10 км ад таго адрэзка ўзбярэжжа праліва Ла-Манш, які мае сярод турыстаў мянушку «Нармандскай Швейцарыі». З портам Уістрэам на беразе Ла-Манша яго злучае пракладзены па загаду Напалеона III марскі канал. Па тэрыторыі горада таксама працякае мноства дробных рэк, галоўным чынам забраных у калектары.
ГісторыяПравіць
Першыя весткі пра Кане адносяцца да кіравання герцагаў Нармандыі, адзін з якіх, Вільгельм Заваёўнік, зрабіў Кан сваёй сталіцай. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Кан падзяляў лёс Нармандыі; у 1204 г. разам з ёю перададзены Іаанам Беззямельным французскай кароне. У 1346 годзе англічане узялі яго прыступам; канчаткова вярнуўся да Францыі горад толькі ў 1450 годзе. У 1432 г. Джон Ланкастэрскі, герцаг Бедфард заснаваў Канскі ўніверсітэт, які за сваю гісторыю не раз зачыняўся і аднаўляў працу (у сучасным выглядзе — з 1957 года).
Да адмены Нанцкага эдыкта ў 1685 годзе большасць насельніцтва Кана складалі гугеноты. У гады Вялікай Французскай рэвалюцыі горад далучыўся да жырандыстаў. Бітва за Кан улетку 1944 пакінула старажытны горад у руінах. Старадаўняя забудова на дзве трэці загінула. У 1948-62 гг. паводле плана Маршала будуецца сучасны горад з прамысловымі зонамі і зялёнымі насаджэннямі.
СлавутасціПравіць
- Канскі замак XI—XII стагоддзяў — адна з найбуйнейшых сярэднявечных крэпасцей на захадзе Еўропы. У наш час тэрыторыю старажытнай цвярдыні займаюць розныя мастацкія і гістарычныя музеі.
- З часоў Вільгельма Заваёўніка ацалелі ўслаўленыя помнікі нармандскай раманікі — саборная царква Сент-Эцьен пры мужчынскім абацтве і царква Троіцы пры жаночым манастыры. У гэтых храмах да Французскай рэвалюцыі былі пахаваны, адпаведна, сам Вільгельм Заваёўнік і яго жонка Мацільда Фландрская. Фасад саборнай царквы строгі і лаканічны, 90-мятровыя вежы ўвянчаны шпілямі XIII стагоддя. Астатнія будынкі мужчынскага абацтва перабудаваны ў XVII стагоддзі; c 1960 г. у іх змяшчаюцца органы мясцовага самакіравання. Жаночы манастыр моцна паноўлены працамі паплечнікаў Віоле-ле-Дюзка.
- Жамчужынай старога Кана лічылася ажурная познегатычная царква Св. Пятра. У 1944 годзе яна была разбурана, у наш час цалкам адрэстаўравана.
- З помнікаў грамадзянскага дойлідства цікавыя асабнякі XVI стагоддзя; у адным з іх нарадзіўся паэт Малерб.
- У памяць пра падзеі Другой сусветнай вайны ў 1988 г. адкрыты Мемарыял міру.
СпортПравіць
ГалерэяПравіць
Канская ратуша (былы мужчынскі манастыр)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кан
- Сайт Канскай агламерацыі Архівавана 12 снежня 2007. (фр.)
- Сайт музея «Помнік міру» Архівавана 6 студзеня 2006. (фр.)