Капыль

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Капыль)

Капы́ль[2] (афіц. транс.: Kapyĺ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Капыльскага раёна, на р. Мажы. За 120 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі БаранавічыАсіповічы. Насельніцтва 9 526 чалавек (2017)[3].

Горад
Капыль
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
210 м
Насельніцтва
  • 10 087 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
1719
Паштовы індэкс
223910
Аўтамабільны код
5
СААТА
6228501000
Афіцыйны сайт
kopyl.minsk-region.by  (руск.)
Капыль на карце Беларусі ±
Капыль (Беларусь)
Капыль
Капыль (Мінская вобласць)
Капыль

Назва правіць

На думку географа В. Жучкевіча, аснова тапоніму «Капыль» ужывалася ў значэнні прылады апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для абазначэння верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балцкае kople). Захавалася і мянушка Капыл — упарты, незгаворлівы чалавек[4].

Паводле пашыранага меркавання, назва «Капыль» утварылася ад слова «капылле» — поле, апрацаванае матыкай[5]. Аднак некаторыя даследнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» — частка паганскай бажніцы[6].

Гісторыя правіць

Упершыню Капыль згадваецца пад 1005 годам ва ўстаўной грамаце кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Тураўскай епархіі. Аднак аўтэнтычнасць названага дакумента аспрэчваецца[7]. Паводле археалагічных даных, горад існаваў ужо ў XI ст. Першая пэўная згадка Капыля змешчана ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 годам пры апісанні вайны галіцкага князя Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Тройдзенем. У XIV—XV стст. на гарадзішчы (у цэнтры сучаснага горада) стаяў драўляны Капыльскі замак. З 1395 года — цэнтр Капыльскага княства Алелькавічаў. Пазней належаў Радзівілам, Вітгенштэйну. У 1506 годзе слуцкія і капыльскія баяры, скліканыя слуцкай княгіняй Анастасіяй, разбілі каля Капыля крымскіх татараў, якія адыходзілі пасля разгрому пад Клецкам (Гл. таксама: Бітва пад Клецкам). У 1652 годзе Капыль атрымаў магдэбургскае права. З 1793 года — мястэчка Слуцкага павета. У 1924 годзе Капыль стаў цэнтрам раёна, з 1938 года — гарадскі пасёлак, з 1984 года — горад.

Насельніцтва правіць

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Капыль».

Культура правіць

Капыльскі краязнаўчы музей.

Славутасці правіць

 
Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль)

Захаваліся таксама сярэднявечнае гарадзішча, татарскія і яўрэйскія могілкі XIX—XX стст., гандлёвая забудова пач. ХХ ст. на плошчы Леніна, узноўленая хата, дзе нарадзіўся Цішка Гартны.

Страчаная спадчына правіць

Вядомыя асобы правіць

Галэрэя правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 173—174.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0554-6. С. 125.
  6. Богдашич С. Седые легенды древнего Копыля Архівавана 31 кастрычніка 2014. // «Інфа-Кур’ер», 17 снежня 2008.
  7. Копыль стал старше Слуцка Архівавана 3 кастрычніка 2017., 21 ноября 2016
  8. а б в Беларусь 1995.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць