Керкіра (горад)

(Пасля перасылкі з Горад Керкіра)

Керкіра (грэч.: Κέρκυρα) — горад у Грэцыі, размешчаны на ўсходнім узбярэжжы вострава Керкіры. Адміністрацыйны цэнтр абшчыны Цэнтральная Керкіра і Дыяпонтыі-Нісі, перыферыйнай адзінкі Керкіра і перыферыі Іанічныя астравы. Насельніцтва — 24 838 чалавек (перапіс 2011 года). Самымі характэрнымі збудаваннямі горада з’яўляюцца крэпасці Палеа-Фрурыа (XII—XVI стст.) і Неа-Фрурыа (XVII ст.), у сувязі з чым горад у перыяд сярэднявечча часта называўся Кастраполіс (горад-крэпасць).

Керкіра
грэч.: Κέρκυρα
Герб
Герб
Corfu Montage L.png
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 41,905 км²
  • 79 га
  • 162 га
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
  • 24 838 чал. (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
26610
Паштовыя індэксы
49100
Афіцыйны сайт
Керкіра на карце Грэцыі
Керкіра (горад) (Грэцыя)
Керкіра (горад)

Керкіра з’яўляецца месцам знаходжання шэрагу консульскіх устаноў замежных дзяржаў і духоўна-адміністрацыйным цэнтрам праваслаўнай мітраполіі Керкірскай, Паксійскай і Дыяпантыйскіх астравоў, а таксама каталіцкай архідыяцэзіі Корфу, Зантэ і Кефалініі.

У 2007 годзе гістарычны цэнтр Керкіры ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (аб’ект № 978).

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 978
рус.англ.фр.