Курыльск

горад у Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Курыльск)

Курыльск (руск.: Курильск, да 1947 — Сяна) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курыльскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 2,1 тыс. чал. (2005).

Курыльск
руск.: Курильск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 1 км²
Вышыня цэнтра
30 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 519 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
694530
Афіцыйны сайт
Курыльск на карце Расіі
Курыльск (Расія)
Курыльск
Курыльск (Расія)
Курыльск

Горад размешчаны на востраве Ітуруп (Курыльскія астравы) на беразе Ахоцкага мора, марскі порт, аэрапорт.

Паселішча было заснавана ў канцы XVIII стагоддзя рускімі землепраходцамі на месцы селішча карэнных жыхароў айнаў, якое існавала з II тыс. да н.э. Паселішча на момант прыходу рускіх землепраходцаў звалася Шана, у літаральным перакладзе з айнскага «вялікае паселішча ў ніжняй плыні ракі».

У 1800 годзе без аб’яўлення вайны занята японскімі войскамі. У 1855 Ітуруп адышоў да Японіі па Сімодскаму дагавору ў складзе Паўднёвых Курыл, у 1945 вернуты Расіі.

У Курыльску знаходзяцца рыбазавод па ўзнаўленні гарбушы, сейсмічная станцыя, метэастанцыя, станцыя цунамі, краязнаўчы музей.

Зноскі