Кінгстан (Антарыа)

горад у Канадзе, Антарыа
(Пасля перасылкі з Горад Кінгстан, Антарыа)

Кінгстан (англ.: Kingston) — горад на поўдні канадскай правінцыі Антарыа. Насельніцтва 117 207 жыхароў (2006), з прыгарадамі — 152 358. Порт на паўночна-ўсходнім узбярэжжы возера Антарыа, ля вытока ракі Святога Лаўрэнція.

Кінгстан
англ.: Kingston
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1673
Плошча
  • 450,39 км²
Вышыня цэнтра
93 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 132 485 чал. (2021)[1]
Тэлефонны код
613
Афіцыйны сайт
Кінгстан на карце Канады
Кінгстан (Антарыа) (Канада)
Кінгстан (Антарыа)
Кінгстан (Антарыа) (Канада)
Кінгстан (Антарыа)

Вываз збожжа, леса. Хімічная прамысловасць, транспартнае машынабудаванне. 3 ВНУ, у тым ліку ўніверсітэт Квінс. 2 тэатры. У XVII стагоддзі на месцы сучаснага Кінгстана знаходзілася індзейскае паселішча; у 1673 годзе заснаваны Форт-Фронтэнак. Захоплены англічанамі падчас сямігадовай вайны.

Непадалёк знаходзіцца ланцуг архіпелага Тысяча астравоў. Часам Кінгстан завуць «Вапняковым горадам» («Limestone City») з-за шматлікіх будынкаў з гэтага мясцовага матэрыялу. Цэнтральная частка гораду размешчаная паміж рэкамі Катаракві (англ.: Cataraqui) на ўсходзе і Малая Катаракві (англ.: Little Cataraqui Creek) на захадзе. Адміністрацыйны цэнтр акругі Фронтэнак.

Выбітыя асобы правіць

У горадзе нарадзіліся вядомыя хакеісты Дуг Гілмар і Браян Ален, доўгі час жыў Берні Нікалс. Іншы вядомы выхадзец — канадскі рок-музыкант Браян Адамс.

У Кінгстане пахаваны беларускі грамадскі дзеяч і гісторык Аляксей Грыцук (1910—1976).

Крыніцы правіць

  1. Canada 2021 Census

Спасылкі правіць