Кішынёў

горад, сталіца Малдовы
(Пасля перасылкі з Горад Кішынёў)

Кішынёў (рум.: Chişinău [kiʃiˈnəw]) — сталіца і самы буйны горад Малдовы, на рацэ Бык (прыток Днястра). Цэнтр чыгунак і аўтадарог, міжнародны аэрапорт. Насельніцтва складае 780 000 жыхароў (2008).

Кішынёў
рум.: Chişinău
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Генеральны прымар муніцыпія
Заснаваны
1436[1]
Першая згадка
Плошча
120 км²
Вышыня цэнтра
85 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
664,7 тыс.[2] чалавек (2011)
Шчыльнасць
5539,2 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+373 22 xxxxxx
Паштовыя індэксы
MD-20xx
Афіцыйны сайт
chisinau.md
(рум.)(руск.)(англ.)
Кішынёў на карце Малдовы
Кішынёў (Малдова)
Кішынёў
Кішынёў (Малдова)
Кішынёў

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца як сяло ў даравальнай грамаце маладаўскага гаспадара Стэфана III Вялікага баярыну Вайкулу (1466). Быў вотчынай баяр, з 1641 года — Яскага манастыра. Горад з 1712 года. З пачатку 16 стагоддзя да 1812 года пад уладай Турцыі. Неаднаразова разбураны (у канцы 17 стагоддзя татарамі, у 1739, 1787, 1791 туркамі). У Руска-турэцкую вайну 1735-39 тут адбылося антытурэцкае паўстанне. На мяжы 18-19 стагоддзяў у Кішынёве 22 гарбарныя, 18 свечачных, 5 гарбарных майстэрняў. З 1812 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1818 года цэнтр Бесарабскай вобласці (з 1873 года губерні). У 1820-23 гадах у Кішынёве адбываў ссылку А.С.Пушкін. У пачатку 19 стагоддзя Кішынёў — адзін з цэнтраў па падрыхтоўцы антытурэцкага паўстання на Балканах пад кіраўніцтвам А.Іпсіланці. У 1833 годзе адкрыта гімназія і друкарня. Развіццю прамясловасці (у 1903 годзе каля 60 прадпрыемстваў) садзейнічала будаўніцтва чыгункі.

У горадзе ў 18741917 гг. жыў і працаваў беларускі этнограф, пушкініст А. Н. Шыманоўскі.

У студзені 1918 года Кішынёў у складзе Румыніі. З 1940 года ў складзе СССР, сталіца Малдаўскай ССР. У Другую Сусветную вайну (ліпень 1941-жнівень 1944) акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. З 1991 года сталіца незалежнай Рэспублікі Малдова.

Насельніцтва правіць

Кішынёў
   Год     Насельніцтва 
1812 7.000
1835 34.000
1861 93.400
1897 108.500
1913 116.500
1930 114.800
1950 134.000
1963 253.500
1980 519.200
1991 676.700
1993 663.400
1996 662.500
2002 662.200
2003 662.400
2004 662.200
2005 592.600
2006 593.800

Архітэктура правіць

Кішынёў падзяляецца на Ніжні горад з сярэднявечнай планіроўкай і Верхні горад з рэгулярнай планіроўкай. Сярод помнікаў: Царква Раства Маці Божай (Мазаракіеўская, 18 стагоддзе), кафедральны сабор (1830-35, архітэктар А.І.Мельнікаў), трыумфальная арка.

У 1918-40 гг. Кішынёў забудоўваўся невялікімі асабнякамі з цэглы і вапняку. У 2-ю Сусветную вайну моцна пашкоджаны. Паводле генплана 1947 года (кіраўнік А.Шчусеў) рэканструяваны цэнтр горада, пракладзены праспекты, узведзены адміністрацыйныя будынкі, забудавана Прывакзальная плошча. У 1955-80 гг. створаны добраўпарадкаваныя жылыя раёны (Рышканаўка, Батаніка, Баюканы).

Прамысловасць правіць

Машынабудаванне, харчасмакавая (вінаробныя, пладоваагароднінакансервавая), дрэваапрацоўчая, лёгкая (гарбарна-абутковая, трыкатажная).

Адукацыя правіць

Тэатры і музеі правіць

Транспарт правіць

Дзейнічае міжнародны аэрапорт Кішынёў, чыгуначны вакзал і 3 аўтавакзалы (Цэнтральны, Паўночны і Паўднёвы). Грамадскі транспарт прадстаўлены тралейбусамі, аўтобусамі і маршрутным таксі.

Гарады-пабрацімы правіць

Станам на 2013 год, у Кішынёва маецца 16 гарадоў-пабрацімаў[3][4]:

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Nicu V. Localitățile Moldovei în documente și cărți vechi: îndreptar bibliografic. Volumul 1: A-LChișinău: Universitas, 1991. — С. 173. — 508 с. — ISBN 5-362-00841-2
  2. Численность постоянного населения Республики Молдова на 1 января 2011 года в территориальном разрезе (руск.)
  3. Oraşe înfrăţite (рум.). Праверана 16 кастрычніка 2012.
  4. Адрыян Панку. Пазнай пабрацімаў самых буйных населеных пунктаў Малдовы(недаступная спасылка). Tribuna.md (23 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 19 мая 2014.
  5. Ашдод і Кішынёў сталі гарадамі-пабрацімамі
  6. "Падпісана пагадненне аб пабрацімстве Кішынёва з Чарнаўцамі". point.md. 2014-10-14. Праверана 2014-10-21.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.