Ла-Карунья

горад і муніцыпалітэт у Іспаніі
(Пасля перасылкі з Горад Ла-Карунья)

Ла-Кару́нья ці А-Кару́нья (галіс.: A Coruña [a koˈɾuɲa], ісп.: La Coruña [la koˈɾuɲa]) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі. Адносіцца да аўтаномнай супольнасці Галісія і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі.

Горад
Ла-Карунья
ісп.: La Coruña, галіс.: A Coruña
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 37,83 км²
Вышыня цэнтра
21 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 247 376 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
981 y 881
Паштовыя індэксы
15001–15011
Аўтамабільны код
C
Афіцыйны сайт
Ла-Карунья на карце Іспаніі ±
Ла-Карунья (Іспанія)
Ла-Карунья
Ла-Карунья (Галісія)
Ла-Карунья

Важны гістарычны порт, знаходзіцца на той частцы ўзбярэжжа паўночнага захаду Пірэнейскага паўвострава, якую называюць Рыяс Альтас.

Цэнтр горада ляжыць на паўвостраве, аб’яднаным з матэрыком вузкім перашэйкам, такім чынам, існуюць два ўзбярэжжы: порт (у бок вусця рыяса Ла-Карунья) і частка ў бок адкрытага мора — раён Ensenada del Orzán, які пашыраецца асноўнымі гарадскімі пляжамі (Рыясор і Арзан).

Насельніцтва муніцыпалітэта Ла-Карунья складала на 2009 год 246 056 жыхароў[2], ён другі ў Галісіі па гэтаму паказчыку пасля Віга. Тым не менш, горад з 221 988 жыхарамі з’яўляецца самай густанаселенай гарадской мясцовасцю ў Галісіі[3][4].

Вакол горада раскінулася аднайменная гарадская метраполія, якая разам з суседнімі муніцыпалітэтамі і горадам Фероль з’яўляецца канурбацыяй, што аб’ядноўвае больш за палову агульнай колькасці насельніцтва правінцыі.

Бягучы дэфіцыт зямлі пад забудову вельмі павысіў кошт муніцыпальных зямель, што прымушае горад расці вертыкальна. Шчыльнасць насельніцтва муніцыпалітэта адна з самых высокіх у Іспаніі (6680 чал/км²), яго плошча — 36,83 км²[5].

Большая частка вобласці, аддадзенай прамысловай дзейнасці, знаходзіцца ў сумежным муніцыпалітэце Артэйха, адным з найбольш прамыслова развітых у Галісіі. Такім чынам, у цэнтры засяроджана ў асноўным сфера паслуг. Другасны сектар звязаны ў асноўным з портам і нафтаперапрацоўчым заводам.

Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.

У горадзе знаходзяцца Вышэйшы суд Галісіі, Прадстаўніцтва ўрада гэтай аўтаномнай супольнасці і штаб-кватэра Каралеўскай акадэміі Галісіі[6] з моманту яе заснавання.

Таксама горад быў сталіцай VIII ваеннай акругі, якая цяпер не існуе, але тут да гэтага часу знаходзіцца штаб-кватэра Генеральных сіл аператыўнай лагістыкі[7].

Тапонім правіць

Паходжанне:

Існуе некалькі тэорый: ад кельцкай да лацінскай.

  • Некаторыя даследчыкі паказваюць рымскае паходжанне назвы горада. Магчыма, адбылася эвалюцыя ад лац.: acrunia — паўвостраў; такім чынам, a Crunia > la Crunia. Падчас праўлення караля Леона Фердынанда II  (руск.) (XII ст.) задакументаваны тапонім Crunia, у творах XIII ст. на галісійскай мове сустракаюцца формы áá Crunia і da Crunia[8], таксама da Cruna (1257)[9]; у творы 1262 года згадана La Crunia,[10], гэта даказвае той факт, што сучасная назва на іспанскай не з’яўляецца перакладам з галісійскай. Назвы Curunia, Crunnia і Crunna былі распаўсюджаныя ў Сярэднявеччы.
  • Яшчэ адзін магчымы шлях паходжання назвы — ад лац.: corona — высокае месца, са шматлікімі варыяцыямі на галісійскай: curuto, curota, corote, coroa. Можна назіраць сувязь з еўрапейскімі тапонімамі на англійскай, шведскай, чэшскай і г. д.
  • Па версіі Карыдада Арыяса, «Coruña» паходзіць ад назвы corono ці Кронас, якая мае варыянты Acorán, Gron, Goron, Gronwy у валійскай і г. д. Трэба памятаць, што Геркулесавы слупы называлі таксама Слупамі Кронаса, а ў горадзе захаваўся старажытнарымскі маяк, які мае назву Вежа Геркулеса. Гэтыя назвы ставяцца да імя грэчаскага галоўнага бога Кронаса, эквівалентнага рымскаму Сатурну, якое адсылае нас да значэнняў «высокая», «высокі», «гара», што дае разуменне слова Карунья як «высокі горад», «горад на вяршыні».
  • Кельцкая форма імя Кронаса — cruinne. Улічваючы тэндэнцыю гублення ў кельцкай літары «i», гэтае імя эквівалентна Crunni і можа непасрэдна быць эпанімам з кельтыберыйскай мовы ў выглядзе Cruna ці Crunia.
  • Кельцкія геаграфічныя назвы з коранем clunia, якія могуць прывесці да Crunnia, Cruna, Curuña і Карунья. Існуе населены пункт з аналагічнай назвай — Карунія-дэль-Кондэ (Правінцыя Бургас), які раней зваўся Clunia Sulpicia  (ісп.). У Партугаліі ёсць горад з назвай Quinta da Corunha, назва якога, магчыма, роднасная назве Ла-Каруньі.
  • Іншая тэорыя выводзіць тапонім Coruña праз Cornia, маючы на ўвазе геаграфічны рог, падобна да брытанскага рэгіёна Карнуол, які мае форму, што выходзіць з kerne (Kernyw на кельцкай), вельмі падобную на імя кельтскага бога Кернунас  (руск.). Грэчаскія аўтары (Скілак  (руск.), Дыядор Сіцылійскі казалі таксама пра востраў ці паўвостраў (nêsos) на атлантычным ўзбярэжжы Афрыкі, які называўся Kerne. Слова рог (лац.: cornus) мае ў грэчаскім адзін корань ker- з тапонімам Kerne.
  • З шырокага пункту гледжання, раманскі корань Cor- (таксама Car-) мае значэнне камень, скала на беразе мора. Існуюць варыянты кельцкіх і міжземнаморскіх слоў з індаеўрапейскімі каранямі. Супадзенне падобных тапонімаў у рэгіёне пацвярджае гэтую версію: Каркубіён  (руск.) (ісп.: Corcubión), Корме  (ісп.) (ісп.: Corme), Карыньё  (руск.) (ісп.: Cariño), Карнота  (руск.) (ісп.: Carnota) і г. д.
 
Панарама горада з гары Монтэ-дэ-Сан-Педра

Назвы:

  • A Coruña выкарыстоўваецца як галісійскі і афіцыйны варыянты ў адпаведнасці з законам 1983 г.[11].
  • La Coruña — гэта традыцыйная назва на іспанскай, якая рэкамендавана Каралеўскай акадэміяй іспанскай мовы  (руск.) і выкарыстоўваецца пры напісанні на іспанскай мове[12].
  • Coruña — гэта форма тапонима без артыкля, часта выкарыстоўваецца ў абедзвюх мовах, а таксама жыхарамі горада ў штодзённым жыцці.
  • Таксама ў карыстанні знаходзяцца назвы A Cruña / A Crunha.

У лістападзе 2004 г. муніцыпалітэт ухваліў пастанаўленне, якое абапіралася на Закон буйных гарадоў  (ісп.)[13][14], каб усталяваць афіцыйны статус двух тапанімічных формаў, парушаючы закон аб моўнай стандартызацыі.

Рашэнне аб прыняцці падвойнай назвы A Coruña/La Coruña было адменена Вярхоўным Судом Іспаніі з той высновы, што муніцыпальны закон не можа адмяніць галісійскі закон 1983 г. аб моўнай нармалізацыі, артыкул № 10 якога абвяшчае, што «ў якасці афіцыйных назваў галісійскіх тапонімаў выкарыстоўваюцца назвы на галісійскай мове».

У цяперашні час некалькі арганізацый[15] працягваюць абараняць назву La Coruña як афіцыйную форму, спасылаючыся да Канстытуцыі Іспаніі 1978 г.. Яны сцвярджаюць, што яна парушаецца, калі забараняецца выкарыстанне назвы на іспанскай, афіцыйнай мове, і што ніякі аўтаномны закон не можа быць вышэйшым за канстытуцыю. З іншага боку, артыкул 14.2 Закона 7/1985 Reguladora de las Bases del Régimen Local (Рэгуляванне сістэмы самакіравання), асноўны закон дзяржавы, абвяшчае, што муніцыпалітэты могуць мець назвы на іспанскай, таксама на другой афіцыйнай мове ці на абодвух, такім чынам робячы легітымным выкарыстанне галісійскай формы ў якасці афіцыйнай назвы.

Этнахаронім правіць

Этнахаронім як ў галісійскай, так і ў іспанскай мовах гучыць аднолькава: coruñeses ці coruñesas.

Сімвалы правіць

 
Герб Ла-Каруньі

Выява герба горада шырока прадстаўлена па ўсяму гораду, напрыклад, на гарадской мэблі, ліхтарных слупах, урнах і нават на гарадскіх тратуарах. Ён ўяўляе сабой сіні шчыт, на якім змешчаны маяк Вежа Геркулеса, які стаіць на камнях, і семь марскіх грабеньчыкаў па тры з кожнага боку і адзін унізе. Таксама яркім элементам з’яўляецца наяўнасць чэрапа і скрыжаваных костак, якія сімвалізуюць міфалагічны трыумф Геракла над Герыёнам  (руск.), косткі якога пахаваны ў фундаменце маяка.

Згодна з легендай, Геракл перамог Герыёна. Геркулес пераследваў яго ад Кадзіса да каруньскага паўвострава, дзе меў з ім жорсткую бойку, з якой выйшаў пераможцам, абезгаловіўшы Герыёна на невялікім паўвостраве сярод вялікіх камянёў на беразе мора. У гонар перамогі над ворагам была пабудавана знакамітая Вежа, якая з’яўляецца на гербе Ла-Каруньі прыкладна з 1521 года[16].

Варта адзначыць, што цяперашні сцяг Галісіі  (ісп.) без шчыта быў утвораны ад сцяга марской правінцыі  (ісп.) Ла-Карунья  (руск.)[17]

Фізічная геаграфія і навакольнае асяроддзе правіць

Месцазнаходжанне правіць

Муніцыпалітэт Ла-Карунья знаходзіцца ў правінцыі Ла-Карунья аўтаномнай супольнасці Галісія, на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Абмежаваны з поўначы Атлантычным акіянам, з усходу рыясам Ла-Карунья і муніцыпалітэтам Алейрас, з поўдня муніцыпалітэтам Кульярэда  (руск.) і з усходу муніцыпалітэтам Артэйха.

Тапаграфія і рэльеф правіць

Ла-Карунья мае ўнікальны рэльеф, пачынаючы з паўвострава ў форме літары Т з плоскім пярэсмыкам і крутымі пагоркамі, створанымі ў архаічныя часы. У цяперашні час некаторыя пагоркі ўвайшлі ў склад горада пасля яго пашырэння ў 1940 г., напрыклад, Монтэ Альта, Санта Маргарыта, Эйрыс і Ла-Запатэйра. Некаторыя былі пераўтвораны ў зялёныя зоны (Бенс і Монтэ-дэ-Сан-Педра). Большая частка раёнаў мае выхад да мора.

 
Панарама бухты Арзан, можна бачыць пярэсмык, які фарміруе паўвостраў Ла-Карунья, на якім змяшчаюцца раёны Пескадары́я і Арзан

На тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць пагоркі, такія як Монтэ-дэ-Сан-Педра, і некалькі астравоў, напрыклад, архіпелаг Сан-Педра  (ісп.).

Гідраграфія правіць

 
Вадаспад побач з Оперным тэатрам
 
Атлантычны акіян ля горада

Ла-Карунья амаль з усіх бакоў амываецца водамі Атлантычнага акіяна, з усходу знаходзіцца Бухта Арзан-Рыясор, з захаду — Рыяс Ла-Карунья.

Існуе таксама штучны вадаспад побач з Оперным тэатрам і Паркам Святой Маргарыты.

Клімат правіць

 
Кліматаграма Ла-Каруньі

Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.

Ла-Карунья знаходзіцца ў Еўра-Сібірскім рэгіёне[18], у ландшафце плоскіх узгоркаў, якія шырока сустракаюцца ў Галісіі на паверхнях ад 0 да 500 метраў над узроўнем мора.

З’яўляючыся прыбярэжным горадам, Ла-Карунья мае мяккі марскі клімат, які не робіць рэзкіх тэмпературных перападаў на працягу года. Лета і зіма мяккія, з чаргаваннем сонечных і даждлівых дзён. Сярэднегадавая адносная вільготнасць каля 70 %[19].

Клімат Ла-Каруньі[20]
Месяц Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сяр. макс., °C 13.1 13.7 14.9 15.5 17.4 19.8 21.8 22.5 21.5 18.7 15.8 14.0 17.4
Сяр. мін., °C 7.6 8.0 8.6 13,1 9.4 13.7 15.6 16.0 14.8 12.6 10.3 8.9 11.4
Ападкі, мм 128 102 79 85 80 42 30 35 68 110 114 135 1008

Рэкорды тэмпературы: максімальныя тэмпературы былі адзначаны метэаролагамі 12 жніўня 2003 г. — 37,7 °C — на метэастанцыі аэрапорта Ла-Каруньі  (ісп.) і 28 жніўня 1961 года — 39,6 °C — на гарадской метэастанцыі. Мінімальнымі тэмпературамі былі −4,8 °C 7 студзеня 1985 года на метэастанцыі аэрапорта і −3 °C 22 лютага 1948 года на гарадской метэастанцыі[21].

Экстрэмальныя сітуацыі: на працягу апошніх дзесяцігодзяў ў горадзе было зафіксавана некалькі нетыповых выпадкаў надвор’я, напрыклад, такіх, як цыклон Клаус  (ісп.), які ў студзені 2009 г. пабіў рэкорд хуткасці ветра, што дасягаў 200 км/г, ураган Гартэнзія  (ісп.), які зрабіў тое ж самае ў кастрычніку 1984 г., або спякота ў Еўропе ў 2003 г.  (ісп.).

Сярод іншых падзей варта адзначыць буру ў сакавіку 2008 г., якая выклікала паводку на набярэжнай і праспекце Pedro Barrié de la Maza, і пахаладанне ў 1987 г., з прычыны якога на вуліцы горада выпаў снег. Пасля гэтага выпадку снегу ў горадзе не было, калі не ўлічваць высакагор’е Запатэйра[22].

 
Выгляд горада ў туманны дзень

Флора і фаўна правіць

У парках горада, Лос-Хардзінес дэ Мэндэс Нуньес, Сад Сан-Карлас  (ісп.) і Санта-Маргарыта  (ісп.), вельмі многа птушак, сустракаюцца такія віды як Phylloscopus ibericus, Parus ater, вялікая сініца (Parus major), туркаўка кольчатая (Streptopelia decaocto) і вяхір (Columba palumbus). Іншыя птушкі агульныя для ўскраін, напрыклад, канюк звычайны (Buteo buteo), ястраб-перапёлачнік (Accipiter nisus) і пустальга звычайная (Falco tinnunculus). Акрамя таго можна назіраць некалькі відаў чаек. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца жоўталапая чайка (Larus michahellis), клуша (Larus fuscus) і чайка азёрная (Chroicocephalus ridibundus).

У парку Сан-Педра і Бенс  (ісп.) сустракаюцца чародкі з дзясяткаў чачотак (Carduelis). Узімку ў траве гуляюць шматлікія конікі (Anthus). Улетку галубы (Columba) ўюць гнёзды сярод прыродных зараснікаў жаўтазелю (Genista). Сярод іншых жывёл гэтых паркаў сустракаюцца яшчаркі, трусы і нават лісы.

Даволі дзіўна выглядае плывучы хвалялом процілеглага Castillo de San Antón. Пабудаваны са старых шын, ён з’яўляецца ў час прыліву сховішчам уражлівай колькасці вадаплаўных птушак, у тым ліку такіх, як чорнавалёвік (Calidris), грыцук малы (Limosa lapponica), пясчанка (Arenaria), баклан вялікі (Phalacrocorax carbo) і доўганосы баклан (Phalacrocorax aristotelis).

На пляжах і скалах збіраецца багавінне, што чапляецца за камяні; побач з імі, у лужах салёнай вады, сустракаюцца чырвоныя водарасці розных відаў. На ўзбярэжжы безліч мідый, малюскаў і марскіх зорак.

На скалах цяжкія ўмовы для жыцця з-за пастаянных вятроў, салёнасці і цяжкасці спасціжэння харчовага субстракту, яны часта амаль вертыкальныя. Але і на іх можна знайсці расліннасць, напрыклад, армерыя прыморская (Armeria maritima), побач з ёю можна сустрэць крытмум марскі (Crithmum maritimum), расходнік (Sedum acre), розныя лішайнікі, якія пакрываюць пароду шэрым, чорным, жоўтым і аранжавым.

Што тычыцца дзікай фаўны падводных рыб, можна адзначыць Atherina presbyter, Chromis chromis і Sparus aurata, якія жывуць паміж скал, агульна распаўсюджанымі з’яўляюцца Haliotis, каракаціцы (Sepiida) і васьміногі (Octopoda). Акрамя гэтага ля берага можна ўбачыць афалінаў (Tursiops truncatus) і Globicephala melas[23].

Экалагічныя катастрофы правіць

 
Кадр кінематаграфістаў падчас крушэння танкера «Aegean Sea»  (ісп.) у 1992 годзе

Крушэнне танкера «Urquiola» правіць

У 1976 г. адбылося першае з марскіх бедстваў, якія абрынуліся на ўзбярэжжа экалагічнай Каруньі. 13 мая гэтага года нафтавы танкер «Urquiola» сеў на мель і пасля загарэўся пры набліжэнні да порта Ла-Карунья. Улады спрабавалі выцягнуць лодку ў адкрытае мора, але танкі судна разарваліся і пачаўся разліў нафты ў мора, якая затым загарэлася. У выніку гэтага інцыдэнту жыхарам Каруньі засталіся брудныя берагі з палівам на некалькі тыдняў.

Крушэнне танкера «Aegean Sea» правіць

Раніцай 3 снежня 1992 г. танкер «Aegean Sea» наблізіўся да порта Ла-Карунья ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я, з хуткасцю ветру больш за 100 км/г і бачнасцю менш за 100 метраў. З-за моцнага хвалявання, па меркаванні капітана судна, або пасля няправільнага манеўру, у адпаведнасці з Генеральнай дырэкцыяй марскога флоту, карабель сышоў з устаноўленага маршрута і ў канчатковым выніку наскочыў на скалы ў некалькіх сотнях метраў ад берага і ўваходу ў гавань. Паводле інфармацыі капітана, гэта адбылося ў 4:50 раніцы.

 
Пажар на танкеры «Aegean Sea». Справа ад вялікай успышкі відаць Вежу Геркулеса

У 08:00 карабель сеў на мель ля Вежы Геркулеса, каля ўваходу ў гавань. У 9:45 судна раскалолася на дзве часткі.

Неўзабаве карабель пачаў гарэць, таму што інертны газ падпітваў гарэнне. Прайшло крыху больш за паўгадзіны, перш чым капітан дазволіў эвакуацыю 28 членаў экіпажа, якія былі зняты выратавальнымі верталётамі «Helimer Galicia», «Pesca I» і «Pesca II», разам з караблём Чырвонага Крыжа «Blanca Quiroga».

Чалавечых ахвяр не было. Прыйшлося эвакуіраваць жыхароў з навакольных дамоў, каля 300 сем’яў правялі ноч па-за домам. Воблака дыму ад карабля на некалькі гадзін закрылі неба горада, у той час як у другой палове дня вецер перамяніўся на рыяс Ферол  (ісп.).

Хоць атрымалася адпампаваць каля 6000 тон сырой нафты, вялікая яе частка трапіла ў мора або загарэлася, астатняя нафта выпарылася з-за высокай лятучасці  (ісп.) гэтага тыпу нафты. Недастатковыя меры па барацьбе з нафтавым забруджваннем і затрымка з пачаткам работ прывялі да таго, што нафтавая пляма дасягнула мыса Прыор  (ісп.) і рыясаў Ла-Карунья, Арэс  (ісп.), Бетансас  (ісп.) і Ферол  (ісп.).

Пацярпелі ў агульнай складанасці каля 300 км берагавой лініі, гэта абмежавала дзейнасць больш за 4000 рыбакоў, здабытчыкаў морапрадуктаў і малюскаў, і ачышчальныя збудаванні звязаных з узбярэжжам галін аквакультуры. Сума прэтэнзій на кампенсацыі дасягнула 300 млн еўра.

 
Пляжы Рыясор і Арзан, пакрытыя нафтай

Колькасць мёртвых жывёл вар’іруецца ад 500, паводле даных гандлёвага флоту  (ісп.), да 26 000, згодна з экалагічнымі групамі.

Карма «Aegean Sea», якая амывалася хвалямі ля Вежы Геркулеса, зрабілася на працягу многіх гадоў турыстычнай славутасцю. У выніку яе прадалі на металалом. Якар захаваўся ў акварыўме Finisterrae  (ісп.).

Кампенсацыі пацярпелым пачалі выплачвацца ў 2002 г., пасля доўгага судовага працэсу ў Вышэйшым судзе Галісіі.

Абвал звалкі Bens правіць

10 верасня 1996 г. ў горадзе адбылася яшчэ адна фатальная падзея, калі абвалілася звалка Bens на раён O Portiño, заваліўшы некалькі плацін і будынкаў патокам у 200 000 кубаметраў бруду і смецця, што выклікала смяротны зыход і захапіла некалькі дзясяткаў аўтамабіляў і катэраў. Інцыдэнт выклікаў вялікія нязручнасці для гараджан, на працягу некалькіх дзён невыносны смурод пакрываў горад, асабліва шчыльны ў зоне аварыі.

Разліў нафты з танкера «Prestige» правіць

Апошняе з вялікіх бедстваў, з якімі давялося сутыкнуцца Ла-Каруньі, адбылося 13 лістапада 2002 г., калі нафтавая пляма, выкліканая крушэннем  (ісп.) танкера «Prestige», дасягнула берагоў, хоць шкода для наваколляў была не такой моцнай, як у іншых абласцях Галісіі.

Гісторыя правіць

Асноўны артыкул Гісторыя Ла-Каруньі  (ісп.)

Дарымская і рымская эпохі правіць

Існуюць запісы аб існаванні ў дарымскія часы паселішчаў на тэрыторыі сучаснай Ла-Каруньі (Форт Элвінья  (ісп.) і Верхняя Санта-Маргарыта (ісп.: Alto de Santa Margarita)). Племя альтабраў  (ісп.) — карэнныя жыхары вобласці паміж рыясамі Арэс  (англ.) і Ферол  (англ.). Заліў Ла-Каруньі згаданы пад назвай Portus Magnus Artabrorum (Вялікі порт альтабраў) і быў адным з важных пунктаў так званага Сярэбранага маршруту  (ісп.). Назва Brigantium адносіцца да Бетансаса  (англ.). Пталамей піша пра паселішча Фара (ісп.: Faro) (гэта, безумоўна, адносіцца да сучаснай Каруньі) і згадвае Вежу Геркулеса. Дыян Касій кажа пра прыбыццё Цэзара да ўзбярэжжа Брыгантыўма. Пад рымлянамі Ла-Карунья была апошнім пунктам маршруту і даволі важным портам.

Войскі Юлія Цэзара прыбылі ў 62 да н.э., і рымляне назвалі месца Брыгантыўм. У II стагоддзі нашай эры была пабудавана Вежа Геркулеса, што паказвае важнасць порта ў гэтай мясцовасці ў тыя часы. У апошні час былі знойдзены рэшткі некропаліса[24] і іншых рымскіх будынкаў у гарадскіх раёнах Pescadería і Monte Alto.

Сярэднявечча і Адраджэнне правіць

 
Плошча Азкарага ў Старым горадзе

Пасля падзення Рымскай імперыі маленькае паселішча падпадае пад валоданне свеваў і вестготаў.

Уварванне арабаў на Пірэнейскі паўвостраў у 711 г. не аказала вялікага ўплыву на гэтую вобласць, якая на працягу стагоддзя заставалася часткай хрысціянскага каралеўства Астурыя.

Бермуда II  (руск.) дараваў Царкве ўладу над Круніяй і востравам Фара (які пазней стаў паўвостравам, на ім пабудавалі Вежу Геркулеса), а ў IX—X стагоддзі перыядычныя атакі флоту вікінгаў зрабілі мясцовасць бязлюднай, таму што людзі аддавалі перавагу жыццю ў раёне Бетансаса, бо лічылі зону рыяса больш бяспечнай.

Так працягвалася да 1208 г., калі горад скарыўся пад уладу караля Леона Альфонса IX, які перасяліў жыхароў суседняй вёскі Эль-Бурга на месца цяперашняга Старога горада, аднавіў горад і надаў яму прывілеі паводле Фуэрас Бенавентэ  (ісп.). Такім чынам, Ла-Карунья зрабілася анклавам, які падпарадкоўваўся непасрэдна каралю, вольным ад вернасці духавенству і феадалам, якія падзялілі астатнюю Галісію.

Дзесяцігоддзем пазней Альфонса X Кастыльскі дараваў гораду права таргаваць соллю без выплаты падаткаў, што прывяло да эканамічнага буму.

У часы праўлення Энрыке III Кастыльскага  (руск.), у апошнія гады XIV стагоддзя былі пабудаваныя сцены, якія абаранялі цэнтр Старога горада. Некаторыя рэшткі захаваліся, напрыклад, тры брамы, якія адкрываліся да мора. Таксама захавалася крэпасць, якую называюць Старая крэпасць, зараз на гэтым месцы знаходзіцца Сад Сан-Карлас  (ісп.).

Ужо ў XIV стагоддзі Хуан II Кастыльскі  (руск.) надаў Ла-Каруньі ў 1446 г. статус горада. Карл V  (руск.) заснаваў у ім Дом Гандлю для спецый і адплыў з порта, каб каранавацца імператарам у Германіі.

Новы час правіць

XVII стагоддзе правіць

 
Статуя Марыі Піты на плошчы яе імя  (галіс.)

На працягу XVII і XVIII стагоддзяў бесперапынныя войны за Іспанскую манархію аказалі ўплыў на павышэнне падаткаў і вярбоўку насельніцтва. Горад прыйшоў у заняпад.

Каралева Елізавета I адчувала глыбокую варожасць з каралём Іспаніі Філіпам II, што прывяло да серыі ваенных канфліктаў. 21 ліпеня 1588 ў порт зайшла Непераможная армада[25], якая пацярпела ад шторму на шляху з Лісабона, каб адрамантаваць караблі і папоўніць прыпасы.

Годам пазней, у 1589 г., англійская каралева выслала флот пад камандаваннем Фрэнсіса Дрэйка, вядомы як Англійская армада  (ісп.). Горад змагаўся з захопнікамі пад кіраўніцтвам гераіні Марыі Піты  (ісп.) і спрабаваў супрацьстаяць аблозе. Такім чынам, спаліўшы манастыр Санта-Дамінга, раёны Санта-Томас і рыбнага рынку, 19 мая англічане знялі аблогу.

Менавіта ў гэты час Каралеўскі суд Галісіі  (галіс.) пераехаў з горада Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Ла-Карунью[26].

У 1620 г. Філіп III заснаваў Марскую школу для хлопчыкаў і ў 1682 г. ажыццявіў аднаўленне Вежы Геркулеса па праекце архітэктара Антунеса.

XVIII стагоддзе правіць

Падчас Вайны за іспанскую спадчыну, горад зноў пацярпеў рост падаткаў і вярбоўку насельніцтва. Вайна скончылася ў 1716 і спрыяла аднаўленню эканомікі, пачаліся вытворчасць і экспарт дзейнасці каталонскіх буржуазных прадпрымальнікаў, якія базуюцца ў горадзе.

Падчас праўлення Карла III Ла-Карунья ў канчатковым рахунку разбурыла манаполію Кадзіса як адзінага горада, якому было дазволена гандляваць з калоніямі ў Амерыцы. Трынаццаць партоў, у тым ліку Ла-Карунья, атрымлівалі выгаду ад такога гандлю. З гэтага моманту горад багацеў, кароль пабудаваў сцяну вакол рыбнага рынку (ісп.: Pescadería), яна захавалася ў выглядзе хвалярэза  (ісп.), які падзяляе пляжы Рыясор і Арзан.

Менавіта ў гэтым стагоддзі, калі пачалася першая прамысловая дзейнасць у горадзе са стварэннем завода Каралеўскага завода па вытворчасці тытуню (ісп.: Real Fábrica de Tabacos) — працаваў да 90-х гадоў мінулага стагоддзя і Каралеўскай фабрыкі па вытворчасці галаўных убораў (ісп.: Real Sombrerería de La Coruña).

Сучасныя часы правіць

Вайна за незалежнасць правіць

 
Помнік у порце Ла-Каруньі, які называюць Parrote, пастаўлены ў гонар дзяцей-сірот, якія ўдзельнічалі ў экспедыцыі Бальміса

У першай палове ХIХ стагоддзя горад перажыў значны рост насельніцтва з 12 000 жыхароў у першыя гады да прыкладна 20 000 ў 1850 годзе.

30 лістапада 1803 з порта выйшла, накіроўваючыся ў Амерыку, экспедыцыя  (ісп.) пад кіраўніцтвам Франсіска Хаўера Бальміса  (ісп.), якая везла вакцыну супраць воспы ў іспанскую Амерыку. Гэта была першая міжнародная здраваахоўчая экспедыцыя ў свеце.

 
Помнік Хуану Дыясу Парліеру  (ісп.) ў месцы пакарання

Падчас нашэсця Напалеона ў маі 1808 горад аказаў супраціў французскай акупацыі з самага яе пачатку, на чале з Сінфарыяна Лопесам (ісп.: Sinforiano López).

Патрыятычнае паўстанне пачалося 30 мая, калі натоўп людзей з суседніх правінцый, раз’юшаны весткамі пра ўсеагульнае паўстанне, запатрабаваў, каб павесілі іспанскі сцяг і распачалі салюты, якія былі традыцыйнымі ў той дзень, дзень Сан-Фернанда і анамастыкі караля Фердынанда VII. Генерал-капітан  (руск.) Антоніа Філаньеры (ісп.: Antonio Filanghieri) спрабаваў супакоіць патрыётаў, але яны пайшлі ў яго палац. Быў сфарміраваны Савет абароны, як і ў іншых буйных гарадах Іспаніі, у выніку чаго Ла-Карунья стала на бок патрыётаў і знаходзілася ў стане вайны з французамі.

 
Карта Бітвы пры Элвіньі  (ісп.) 1809 года, у якой войскі Нікала Жан дэ Дзьё Сульт  (руск.) сустрэліся з войскамі Джона Мура  (руск.)

Іншыя месцы Галісіі, напрыклад, Віга супраціўляліся. У Ла-Каруньі адбылося некалькі бітваў, найбольш значнай з якіх з’яўляецца Бітвы пры Элвіньі (ці Ла-Каруньская бітва)  (ісп.), у якой 16 студзеня 1809 года сустрэліся французы і англічане.

19 жніўня 1815 года фельдмаршал Хуан Дыяс Парліер  (ісп.), празваны El Marquesito, выступіў з намерам аднавіць Канстытуцыю 1812 года  (ісп.), падтрыманую буржуазіяй і інтэлігенцыяй Каруньі. Тым не менш, 22 жніўня войскі лібералаў ваеннай сдаліся, былі схоплены і дастаўлены ў замак Святога Антонія, дзе былі прысуджаны да смерці і павешаны на шыбеніцах 3 кастрычніка 1815 года.

Карлісцкія войны правіць

 
Грабніца Джона Мура  (руск.) ў Саду Сан-Карлас  (ісп.)

У пачатку 1833 года ў Іспаніі пачалася Першая карлісцкая вайна  (руск.), Ла-Карунья, верная свайму ліберальнаму духу, аб’явіла сваю падтрымку каралеве Ізабеле II. Горад быў абложаны некалькі разоў экспедыцыямі карлістаў, але ні разу не быў заняты войскамі Дона Карласа Старэйшага. Пасля заканчэння канфлікту каралева Ізабела II падаравала гораду статус сталіцы правінцыі ў 1849 годзе.

Канец XIX стагоддзя правіць

У канцы дзевятнаццатага стагоддзя ў горадзе пачалі развівацца новыя галіны прамысловасці і банкі, якія ляглі ў аснову сучаснага мегаполіса. У той час такія постаці, як Эмілія Парда Басан  (руск.) і Аўрэліана Лінарэс Рывас  (ісп.) (дэпутат Ліберальнай партыі), павысілі прэстыж горада і забяспечылі значныя фінансавыя ахвяраванні ў цяжкія часы для насельніцтва Каруньі.

Пасля страты апошніх іспанскіх калоній за мяжой у 1898 годзе многія галісійцы, якія зарабілі багацце ў Карыбскім рэгіёне, так званыя «indianos», вярнуліся са сваімі грашыма і жаданнем аднавіць у горадзе Геркулеса (ісп.: ciudad herculina) тую раскошу, якую яны ведалі ў такіх гарадах, як Гавана або Сант’яга-дэ-Куба.

XX стагоддзе: анексія муніцыпалітэта Оза правіць

 
Будынак Банка Пастор  (ісп.), які быў самым высокім у Іспаніі да 1929 года

У XX стагоддзі адбыўся дэмаграфічны і эканамічны выбух, у выніку якога быў анексаваны муніцыпалітэт Оза  (ісп.). Гэта дала штуршок для развіцця прамысловасці, энергетыкі порта, павелічэння заснаваных саюзаў і сеткі бізнесу і гарадскіх службаў. Ла-Карунья становіцца сталіцай галісійскага архітэктурнага авангарда стагоддзя, пашырылася будаўніцтва будынкаў з фасадамі ў стылі мадэрн (раён плошчаў Lugo, Orense, Pontevedra, Linares Rivas, сімвалічныя будынкі Кіёск Альфонса  (галіс.), Іспанскага нацыянальнага радыё і гасцініца Atántico) y з 1922 года самым высокім будынкам у Іспаніі быў галоўны офіс Банка Пастор  (ісп.)[27], які страціў сваё першынство ў 1929 годзе з будаўніцтвам на мадрыдскай Гран-Віа  (руск.) штаб-кватэры кампаніі Telefónica.

Другая рэспубліка (1931—1936) правіць

У часы Другой рэспублікі горад працягваў сваю эканамічную і палітычную экспансію. Менавіта ў гэты час рацыяналізм прыйшоў у горад, архітэктурныя характарыстыкі трыццатых гадоў у цяперашні час выкарыстоўваецца пры будаўніцтве інстытута, бібліятэкі і ваенна-марской акадэміі.

Грамадзянская вайна (1936—1939) правіць

У 1936 годзе ўспыхвае грамадзянская вайна, і войскі, лаяльныя да ваеннага перавароту генерала Франка, абложваюць горад. Яны захапілі кантроль і ўчынілі крывавую разню з казнямі ў мясцовасці Campo de la Rata  (ісп.). Карунья застаецца бастыёнам федэральнага рэспубліканізму.

Дыктатура Франка (1939—1975) правіць

Падчас Дыктатуры Франка была пабудавана адна з асноўных дарог, вядучых з цэнтра горада, гэта адбылося ў 1957 годзе[28]. Яна была названа ў гонар Альфонса Маліна  (ісп.). Прадпрымальнік Педра Бары дэ ла Маза  (ісп.) заснаваў кампанію Unión Fenosa  (ісп.)

У 1960 горад адчуў на сабе высокія тэмпы росту насельніцтва, атрымаўшы 60 тысяч новых жыхароў усяго за адно дзесяцігоддзе, у сувязі з хваляй іміграцыі з сельскіх раёнаў, горад пашырыўся на захад і поўдзень, будаваліся новыя раёны, такія як Los Mallos і el Agra del Orzán.

 
Вежа Геркона  (ісп.) з’яўляецца самым высокім будынкам Галісіі на працягу 35 гадоў

У 1975 годзе з будаўніцтвам Вежы Геркона  (ісп.) (таксама вядомай як Вежа Коста-Рыка) горад пачаў расці вертыкальна, што паказвае адметнасць яго ад іншых іспанскіх гарадоў. З моманту завяршэння будаўніцтва яна застаецца самым высокім будынкам у паўночнай Іспаніі, яго вышыня 108 метраў, 119[29] з антэнай Тэлебачання Галісіі  (ісп.) (TVG) са штаб-кватэрай у Ла-Каруньі, якая знаходзіцца ў гэтым будынку.

Дэмакратычны перыяд правіць

Паводле Статуту Аўтаноміі Галісія  (ісп.) ў 1981 годзе Ла-Карунья страціла статус галісійскай сталіцы, які мела з 1563 года[30][31][32] на карысць Сант’яга-дэ-Кампастэла, у выніку чаго адбылася самая маштабная маніфестацыя ў гісторыі горада[33].

Горад у апошнія дзесяцігоддзі правіць

Падчас праўлення Франсіска Васкес Васкеса  (ісп.) (1983—2006), які 6 разоў запар абіраўся абсалютнай большасцю галасоў, у Ла-Каруньі былі распачаты амбіцыйныя горадабудаўнічыя праекты, адной з самых сімвалічных пабудоў была вялікая набярэжная  (галіс.) даўжынёй дванаццаць кіламетраў (самая доўгая ў Еўропе)[34], і тры навуковых музея:

Было створана кіраванне «=MC²» (ісп.: Museos Científicos Coruñeses — Навуковыя музеі Каруньі), якое зрабіла Ла-Карунью нацыянальным навукова-папулярным цэнтрам[35].

 
Оперны тэатр

У гэты час у горадзе з’явіліся Оперны тэатр  (ісп.), Калізей  (галіс.) (многафункцыянальны для розных тыпаў падзей, у тым ліку і для бою быкоў), парк скульптур вакол Вежы Геркулеса, абеліск Міленіум  (ісп.), стадыён Рыасор  (руск.) і іншыя.

Нягледзячы на тое, што Франсіска Васкес ніколі не прайграваў выбары, апошнія гады яго праўлення былі адзначаны некалькімі спрэчкамі, у тым ліку яго канфрантацыяй з галісійскім рэгіянальным урадам па назве горада на іспанскай і галісійскай мовах. Васкес абіраўся мэрам да 2006 г., пакуль прэм’ер-міністр Хасе Луіс Радрыгес Сапатэра не прызначыў яго паслом Іспаніі ў Ватыкане. Мэрам зрабіўся былы намеснік Васкеса Хаўер Ласада  (ісп.).

На выбарах 2007 года  (ісп.) партыя ПСГ-ІСПП  (ісп.) атрымала большасць галасоў, страціўшы абсалютную большасць галасоў[36]. У гэтай сітуацыі Ласада выбірае прагрэсіўнае пагадненне ўраду з Блокам нацыяналістаў Галісіі  (ісп.) (BNG), кандыдатам ад гэтай партыі з’яўляецца віцэ-мэр Энрыке Тэль.

 
Вежа Марскога кіравання, адна з найвышэйшых пабудоў горада

У апошнія дзесяцігоддзі было праведзена некалькі змен у горадзе: зніжэнне долі розных адміністрацыйных і ваенных функцый, умацаванне яго структуры і бізнесу, тут размясціліся філіялы некаторых буйных іспанскіх кампаній, такіх як банкі Novagalicia Banco  (ісп.) і Банка Пастор  (ісп.), медыя-група Grupo Voz  (ісп.) і тэлекамунікацыйная кампанія R  (ісп.), у суседнім муніцыпалітэце Артэйха знаходзіцца штаб-кватэра Inditex, адной з буйнейшых тэкстыльных кампаній у свеце (яна валодае папулярнымі брэндамі Pull and Bear  (ісп.), Zara, Massimo Dutti  (руск.) і Bershka  (ісп.)) і інш.), якая аказвае важны ўплыў на горад. Важным трэба лічыць таксама дзейнасць Ла-Каруньскага порта (другі ў Галісіі па пастаўках свежай марской рыбы) і бум у камерцыйнай дзейнасці порта (нафта і навалочныя грузы)[37]. З аэрапорта  (ісп.) Ла-Каруньі, які змешчаны ў муніцыпалітэце Кульярэда  (руск.) здзяйсняюцца палёты па Іспаніі і ў некаторыя еўрапейскія гарады. Гадавы пасажырапаток рэзка павялічыўся ў апошнія гады.

Горад таксама стаў вядомы на міжнародным узроўні дзякуючы нядаўнім поспехам сваёй асноўнай футбольнай каманды, Дэпартыва Ла-Карунья, якая стала чэмпіёнам Іспанскай футбольнай лігі  (укр.) ў сезоне 1999—2000 і некалькі разоў заняла там другое месца.

У 2008 г. адбылося святкаванне 800-ай гадавіны заснавання Ла-Каруньі Альфонса IX ў 1208 г. і 200-годдзе з дня Бітвы пры Элвіньі.

29 чэрвеня Вежа Геркулеса, старажытны сімвал горада, была аб’яўлена Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.

Насельніцтва і гарадское планаванне правіць

 
Прыблізныя межы паміж пяццю прыходамі  (руск.) Ла-Каруньі

Адміністрацыйны падзел правіць

Ла-Карунья падзелена на 5 прыходаў  (руск.):

Апошнія чатыры далучаны да горада анексіяй муніцыпалітэта Оза.

Насельніцтва правіць

Паводле дадзеных за 2010 год[38], на тэрыторыі муніцыпалітэта  (ісп.) знаходзіцца 46 асобных паселішчаў  (ісп.), тым не менш, самым густа заселеным (з 220 581 зарэгістраваным  (ісп.) жыхаром) з’яўляецца сталіца муніцыпалітэта Ла-Карунья.

Насельніцтва астатніх прыходаў складае:

Дэмаграфія правіць

Ла-Карунья аказаўся за межамі працэсу павелічэння буйных гарадоў, які адбываецца ў Еўропе. Такім чынам, у апошнім дзесяцігоддзі ХХ ст. горад страціў каля 3 500 жыхароў, у той час як сталічная вобласць, якая складаецца з васьмі муніцыпальных утварэнняў вырасла на 20 000. Прырост насельніцтва, які назіраўся з канца XIX ст., пачынае зніжацца, у асноўным, дзякуючы двум фактарам:

  • Дэцэнтралізацыя жыцця: існаваў пастаянны пераход з гарадскіх раёнаў у муніцыпалітэты сталічнай вобласці, дзе пражывае амаль 100 тысяч чалавек. Кошт на зямлю і жыллё стымулюе такую міграцыю ў буйных гарадах. Агламерацыя складаецца з муніцыпалітэтаў Кульярэда  (руск.), Артэйха, Алейрас, Сада  (руск.), Бергонда  (руск.), Абегонда  (руск.), Камбрэ і Караль  (руск.)
  • Адмоўны натуральны прырост: людзей нараджаецца менш, чым памірае, і, такім чынам, колькасць насельніцтва змяншаецца з 1987 г. Узровень нараджальнасці складае каля 6,9, больш чым на 2 пункты ніжэй, чым іспанская, але прыкладна на сярэднім узроўні Галісіі. Нараджальнасць усёй сталічнай вобласці ў два разы вышэй, чым у самім горадзе.
Графік насельніцтва Ла-Каруньі
Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de España
Колькасць насельніцтва 1877—2008
Год Агульнае
муніцыпалітэт
Агульнае
правінцыя
Працэнт
(%)
1877 35.718 612.402 5,82 %
1887 39.609 635.327 6,23 %
1897 38.927 651.623 5,97 %
1900 44.057 681.895 6,46 %
1910 49.290 726.697 6,78 %
1920 63.603 772.363 8,23 %
1930 71.511 835.906 8,55 %
1940 98.834 912.662 10,83 %
1950 127.618 971.641 13,13 %
1960 173.661 1.035.619 16,77 %
1970 189.467 1.030.745 18,38 %
1981 231.721 1.093.121 21,20 %
1991 246.953 1.096.966 22,51 %
2001 236.379 1.096.027 21,56 %
2009 246.056 1.145.488 21,48 %

Нягледзячы на гэтыя дадзеныя, насельніцтва пачало аднаўляцца дзякуючы іміграцыі. Хоць гэта ў асноўным рэпатрыянты, якія з’ехалі ў 80-х і 90-х гадах, спецыялісты і пенсіянеры, таксама моладзь з Паўднёвай Амерыкі і, у значна меншай ступені, людзі з Далёкага Усходу, Афрыкі і Усходняй Еўропы.

 
Дэмаграфічнае развіццё Ла-Каруньі з 1900 па 2007 год. Як можна бачыць, за апошнія гады для дэмаграфічнага становішча характэрны застой, выкліканы адсутнасцю зямлі пад забудову і нізкімі коштамі жылля ў сталічнай вобласці. Аднак у апошнія 10 гадоў горад аднавіў частку свайго насельніцтва, дасягнуўшы ў 2009 г. значэння, адпаведнага 1991 году (246000).

Калі разглядаць месца паходжання жыхароў Ла-Каруньі, амаль палова з іх нарадзілася ў гэтым горадзе, 88 % — у Галісіі, і 96 % нарадзіліся дзе-небудзь у Іспаніі. Такім чынам, толькі 4 % маюць замежнае паходжанне[39].

Дадзеныя за 2008 г. кажуць нам, што горад і яго сталічныя вобласці працягваюць расці.

Гарадская метраполія Ла-Карунья правіць

Гарадская метраполія
Муніцыпалітэт насельніцтва
Ла-Карунья 246.056
Кульярэда 28.227
Артэйха 29.762
Алейрас 33.443
Сада 14.487
Бергонда 6.696
Абегонда 5.798
Камбрэ 23.231
Караль 5.770

З урбанізацыяй колькасць новых зямель у Ла-Каруньі значна знізілася з 1970-х гадоў, кошт за квадратны метр зямлі пачаў павышацца, а прылеглыя муніцыпалітэты адчулі на сабе прыток новых жыхароў, якія толькі зараз пачалі вяртацца ў сам горад Ла-Карунья. Гэта павольна цягнулася да 1990-х, калі яны адчулі значны рост. У некаторых паселішчах насельніцтва падвоілася з 1991 года.

У цяперашні час плошча Ла-Карунья займае 55 % ад агульнага ліку муніцыпальных тэрыторый, г. зн, што горад займае плошчу ў 20 квадратных кіламетраў (з калягарадскімі тэрыторыямі 36,83) і мае 246 056 жыхароў.

Агульная колькасць насельніцтва і плошча сталічнай вобласці Карунья вар’іруецца ў залежнасці ад аўтараў. Яго ўплыў распаўсюджваецца, вядома, за межамі вобласці Ла-Карунья, а таксама дасягае раёнаў Бергантыньяс  (руск.), Бетансас  (руск.), Эўме  (руск.) і Фероль, утвараючы канурбацыю.

У цяперашні час праводзяцца розныя мерапрыемствы, якія спрыяюць павышэнню звязвання Ла-Каруньі з астатняй сталічнай вобласцю. Ствараюцца новыя дарогі і плануюцца новыя віды транспартнай сеткі (Легкарэйкавы транспарт  (руск.)).

Бліжэйшымі для Ла-Каруньі вялікімі цэнтрамі насельніцтва з’яўляюцца прыход Мейсэндэ  (ісп.) (каля 7 000 жыхароў, самы вялікі ў муніцыпалітэце Артэйха), а таксама паселішчы, прылеглыя да вусця рыяса, з агульнай колькасцю ў прыкладна 40 000 чалавек, у тым ліку Пярылья  (руск.), А Тэмпле  (ісп.), Ла-Баркала  (ісп.), Эль-Бурга  (ісп.), Вілабоа  (руск.) і іншыя.

Палітыка і гарадская адміністрацыя правіць

 
Ратуша Ла-Каруньі на плошчы Марыі Піты  (галіс.)

Мэры горада правіць

Mandato Мэр Палітычная партыя
1979-1981 Дамінгас Мерына  (ісп.) Галісійскі саюз  (ісп.)
1981-1983 Жаакін Лопез  (ісп.) Саюз дэмакратычнага цэнтра  (ісп.)
1983-1987 Франсіска Васкес Васкес  (ісп.) ПСГ-ІСПП  (ісп.)
1987-1991 Франсіска Васкес Васкес  (ісп.) ПСГ-ІСПП  (ісп.)
1991-1995 Франсіска Васкес Васкес  (ісп.) ПСГ-ІСПП  (ісп.)
1995-1999 Франсіска Васкес Васкес  (ісп.) ПСГ-ІСПП  (ісп.)
1999-2003 Франсіска Васкес Васкес  (ісп.) ПСГ-ІСПП  (ісп.)
2003-2006 Франсіска Васкес Васкес  (ісп.) ПСГ-ІСПП  (ісп.)
2006-2007 Хаўер Ласада  (ісп.) ПСГ-ІСПП  (ісп.)
2007-2011 Хаўер Ласада  (ісп.) ПСГ-ІСПП  (ісп.)
2011- Карлас Нягрэйра Саута  (ісп.) Народная партыя Галісіі  (ісп.)

Судовая адміністрацыя правіць

Судовая адміністрацыя ўключае ў сябе Вышэйшы суд Галісіі, Суд правінцыі і Кіраўніцтва судовай акругі № 4 у правінцыі Ла-Карунья, чый раён уключае ў сябе горад Ла-Карунья і 6 вёсак у рэгіёне[40].

Архітэктура і манументы правіць

Вежа Геркулеса правіць

Сярод выбітных помнікаў галоўнае месца займае сімвал Ла-Каруньі, Вежа Геркулеса, найстарэйшы дзеючы маяк у свеце[41]. Паходжанне вежы невядомае, яна была перабудавана рымлянамі ў II стагоддзі. Надпіс на камне змяшчае імя C. Servius Lupus, архітэктара Лузітаніі, старажытнарымскай правінцыі ў Іспаніі. Сучасны фасад неакласічнага стылю з’явіўся пасля рэканструкцыі, зробленай ў XVIII стагоддзі. У часы праўлення Карла IV праводзіцца поўная рэканструкцыя, якая працягвалася ў перыяд з ліпеня 1788 па снежань 1790, на чале з Эўстахіа Джаніні ў стылі неакласікі. Зараз вежа ў плане квадратная (у адрозненне ад мінулага, калі яна ўяўляла сабой круг), складае 58 метраў у вышыню і працягвае заставацца дзеючым маяком, дапамагаючы суднам на дзясяткі кіламетраў вакол. У 1991 годзе вакол вежы быў створаны Парк скульптур з працамі такіх вядомых мастакоў, як Франсіска Лейра Луіс  (ісп.), Пабла Серана  (ісп.) і іншых.

У 2007 годзе[42], Вежа стала кандыдатам на абранне ў Сусветную спадчыну. З 9 снежня 2008 года[43] яна стала пабрацімам Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку, а 25 чысла таго ж месяца яна паўтарыла гэта з Маяком замка Мора  (англ.) ў Гаване, які з’яўляецца старэйшым у Амерыцы і лічыцца сімвалам Кубы.

27 чэрвеня 2009 ЮНЕСКА абвясціла Вежу Геркулеса Сусветнай спадчынай[44].

Замак Сан-Антон правіць

 
Замак Сан-Антон уначы

Замак Сан-Антон змешчаны ля порта, у раёне Ла-Салана. Ён быў пабудаваны на тагачасным невялікім востраве ў сярэдзіне бухты Ла-Карунья, дзе была невялікая капліца, прысвечаная Святому Антонію. Ён абараняў горад ад атак з боку мора. У адпаведнасці з надпісам на сцяне крэпасці, будаўніцтва было пачата ў 1587.

Падчас атакі брытанцаў у складзе Англійскай армады  (ісп.), якая адбылася ў 1589, замак унёс эфектыўны ўклад у абарону горада, нягледзячы на тое, што быў недабудаваны. Пасля завяршэння нападу будаўніцтва працягвалася да поўнага завяршэння работ у 1590. З XVIII стагоддзя крэпасць стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе гарадскому савету Каруньі  (ісп.) ў 1960.

Цяпер там знаходзіцца музей археалогіі і гісторыі горада  (галіс.), з моманту яго заснавання ў кастрычніку 1968.

Манастырская царква Санта-Марыя-да-Кампа правіць

 
Санта-Марыя-да-Кампа, раманская царква XII стагоддзя

Асноўны артыкул: Манастырская царква Санта-Марыя-да-Кампа  (галіс.)

У Старым горадзе стаіць у сваёй прыгажосці манастырская царква Святой Марыі (таксама называецца Санта-Марыя-да-Кампа). Гэта познераманская царква (XII—XIII стагоддзі), з’яўляецца калегіяльнай  (ісп.) з 1441 г. Паводле рэгістрацыйных даных, завершана ў 1302 г. Яна мае тры нефы і паўкруглую апсіду.

Царква Сант’яга правіць

Царква Сант’яга, пабудаваная ў рымскай традыцыі, мае вялікі неф з драўляным дахам і макаўку з трыма апсідамі, перабудаваную ў XV і XVI стагоддзях. Захаваліся руіны, якія належаць манастыру Сан-Францыска, заснаванаму каля 1214 і разбуранаму, часткова, у сярэдзіне XVI стагоддзя, пасля быў перабудаваны ў 1651 годзе, але быў зноў разбураны ў выніку выбуху парахавой бочкі. Ён выкананы ў гатычным стылі, мае адзін неф, сяродкрыжжа і тры апсіды, пяцікутную па цэнтры і квадратныя з бакоў. Нефы зробленыя з дрэва, а апсіды маюць своды. Прыцягваюць увагу сяродкрыжжа і цікавы партал у раманскай традыцыі.

Царква Сан-Хорхе правіць

Пабудаваная ў стылі барока, яна з’яўляецца храмам з трыма нефамі, якія маюць раскошныя дэкарацыі ў інтэр’еры. Фасад з гіганцкімі калонамі, разметка для іх была зроблена вядомым галісійскім архітэктарам барока Фернанда дэ Касасам Навоа  (ісп.). Вялікі прамавугольны праём старшынствуе над кампазіцыяй, тады як езуіцкія контрфорсы нагадваюць пра архітэктурнае паходжанне.

У ёй таксама адбылася першая спроба рэгістрацыі аднаполых шлюбаў у Іспаніі, у 1901 годзе[45].

Царква Сан-Нікалас правіць

Сярэднявечны храм пацярпеў у сярэдзіне XVIII стагоддзя поўнае аднаўленне. Найбольш заўважным у яго архітэктуры з’яўляецца арнамент інтэр’еру. Найбольшае яго развіццё адбылося на дэкаратыўных бакавых дзвярах святыні (1704—1867).

Муры правіць

 
Рэшткі старажытных абарончых гарадскіх муроў, за імі Госпіталь Абентэ і Лага

Рэшткі абарончых сцен, і тры брамы, якая адкрылася ў горадзе на мора ўздоўж праспекта Parrote, перад бухтай. Ён таксама захоўвае крэпасць, вядомую як Старая крэпасць, на месцы якой зараз знаходзіцца Сад Сан-Карлас  (ісп.).

Яна знаходзіцца пад абаронай дэкларацыі аб абвяшчэнні культурных цэннасцяў  (ісп.) ад 22 красавіка 1949 года, а таксама аб’яўлены гістарычнай спадчынай у Іспаніі  (ісп.) Законам 16/1985[46].

Абеліск Кантонаў правіць

 
Абеліск  (галіс.), прысвечаны Аўрэліана Лінарэсу Рывасу  (ісп.) у 1895

Асноўны артыкул: Абеліск  (галіс.)

Абеліск быў пабудаваны ў 1893 годзе, калі горад Ла-Карунья прапанаваў усталяваць помнік, які ўвекавечыць памяць аб Аўрэліана Лінарэсе Рывасе, які быў вядомым палітыкам у горадзе падчас рэгенцтва Марыі Крысціны, і аддзячыць яго за шматлікія дзеянні на Каруньі.

Абеліск «Міленіум» правіць

 
«Міленіум»

Асноўны артыкул: Абеліск «Міленіум»  (ісп.)

Абеліск «Міленіум» — гэта манумент у форме абеліска, які змешчаны на набярэжнай  (галіс.). Ён быў усталяваны, каб адзначыць пачатак XXI стагоддзя. Абеліск мае ў вышыню 46 метраў і зроблены з 2 тон сталі і 147 плітак горнага крышталя, якія прывезлі з Нідэрландаў. На першых 13 метрах распавядаюцца асноўныя гістарычныя падзеі і паказаны персоны Ла-Каруньі, нанесеныя на крышталь. Ноччу абеліск асвяшчаецца 142 лямпачкамі.

Іншыя манументы правіць

У горадзе можна ўбачыць архітэктурны комплекс плошчы Марыі Піты  (галіс.) пад старшынством муніцыпальнага палаца з той жа назвай  (галіс.), які датуецца 1897 і пабудаваны ў стылі мадэрн. Цэнтрам гэтай зоны з’яўляецца Кіёск Альфонса, таксама ў стылі мадэрн, пабудаваны ў 1913 годзе і прысвечаны каралю Альфонса XIII.

Сярод іншых важных будынкаў Упраўленне порта і Будынак пошты, абодва з 50-х, Тэатр Калон  (галіс.) з 40-х і Будынак Банка Пастор  (ісп.), пабудаванага па праекце мясцовага архітэктара Антоніа Тэнрэйха  (ісп.) сумесна з Перыгрынам Эстэльесам у 1922, самым высокім у Іспаніі ў той час.

Таксама можна адзначыць Інстытут Эўсэбіа да Гуарда, які датуецца 1898 годам і Палац Юстыцыі ў стылі мадэрн з выяўленым уплывам неакласікі, пабудаваны ў 1922 годзе, таксама дзесяткі будынкаў у стылях мадэрн і авангард першай трэці ХХ стагоддзя.

Ёсць таксама вялікія архітэктурныя будынкі, пабудаваныя ў ХХ стагоддзі, такія як Оперны тэатр  (ісп.) (1989), Музей чалавецтва (1995), Дом Навукі  (ісп.) (1964) і іншыя.

Нарэшце, варта адзначыць археалагічную каштоўнасць гарадзішча Элвінья  (ісп.), дзе ў цяперашні час ажыццяўляецца тэхнічнае абслугоўванне і аднаўленчыя работы, каб стварыць новы гарадскі музей.

Галерэі Ла-Каруньі правіць

 
Галерэі Ла-Марыны ў Ла-Каруньі

Галерэі  (ісп.), якія лепш за ўсё паказаны на шэрагу дамоў з агульным фасадам на вуліцы Ла-Марына, але прадстаўлены таксама па ўсяму гораду і акрузе. Гэтыя галерэі сталі прычынай таго, што Ла-Карунью называюць «Крыштальны горад».

Гэты спецыфічны для Галісіі архітэктурны элемент уяўляе сабой балконы, якія закрыты драўлянымі рамамі, пафарбаванымі ў белы колер з вялікай плошчай шклення. Галерэі ўпрыгожваюць заднія фасады дамоў.

Яны датуюцца XIX стагоддзем і пачалі з’яўляцца з узнікненнем плоскага нарэзанага шкла, якое пачалі вырабляць у горадзе Сан-Ільдэфонса  (руск.) (Сеговія). Спачатку яно прыйшло ў горад Фероль, дзе ім шклілі кармавыя часткі галеонаў у сярэдзіне XVIII стагоддзя, потым яго сталі выкарыстоўваць, каб рабіць вокны ў дамах у Феролі, Пуэнтэдэўме  (руск.), Бетансасе  (руск.) і Ла-Каруньі. Яны былі патрэбны, каб пусціць у вокны святло, але не даць трапіць туды дажджу.

Рамы могуць быць таксама з чыгуну  (руск.) ці літымі.

Стары горад правіць

Асноўны артыкул: Стары горад Ла-Каруньі  (галіс.)

Старым горадам называюць самую старажытную частку Ла-Каруньі. У IX—X стагоддзях жыхары вострава Фара (паўвостраў, на якім сёння стаіць Вежа Геркулеса) пакінулі раён з-за пастаянных нападаў флоту вікінгаў і пасяліліся ў раёне Бетансас. У 1208 г. кароль Альфонса IX нанова заснаваў горад, перасяліўшы людзей на месца цяперашняга Старога горада, паселішча падпарадкоўвалася непасрэдна каралю і было свабодным ад вернасці духавенству і феадалам.

У XIV ст. дзеля абароны Старога горада былі пабудаваныя сцены, сляды якіх застаюцца да гэтага часу, а таксама тры брамы, якая адкрываліся з горада на мора: Parrote, Clavo і San Miguel. Таксама тут захавалася крэпасць, вядомая як Стары Форт, у цяперашні час пераўтвораная ў Сад Сан-Карлас  (ісп.).

Стары горад Ла-Каруньі захоўвае вуліцы і плошчы, што ажыўляюць гісторыю горада, і высакародныя асабнякі і рэзідэнцыі. Той дом, у якім адбыўся шлюб Мануэля Мургуя  (ісп.) і паэтэсы Расаліі дэ Кастра  (руск.), знаходзіцца на вуліцы Príncipe.

Набярэжная правіць

 
Марская набярэжная Рыясор-Арзан

Асноўны артыкул: Марская набярэжная Ла-Каруньі  (галіс.)

Яна пабудавана як класічная набярэжная, марфалогія якой ўключае:

  • Пешаходную зону, у тым ліку шырокія тратуары, з вонкавага боку абмежаваныя парэнчамі.
  • Зону для веласіпедыстаў, у тым ліку веласіпедная дарожка. Гэты элемент прысутнічае толькі ў больш шырокіх месцах, дзе ён не перашкаджае пешаходнай зоне: у вузейшых месцах веласіпедныя і пешаходныя зоны аб’яднаныя.
  • Паласу для трамваяў.
  • Дарогі для аўтамабіляў.
  • Яшчэ адзін шэраг стальных парэнчаў, з унутранага боку набярэжнай.

Набярэжная Ла-Каруньі з’яўляецца самай працяглай набярэжнай у Еўропе, яна цягнецца ўздоўж ўзбярэжжа амаль на 16 км, апярэзваючы горад. Уздоўж яе можна ўбачыць буйныя пляжы, высокія скалы, вузкія ручаі, зялёныя лугі і цудоўныя музеі, тыповае шкло будынкаў (галерэі) і шматлікія архітэктурныя помнікі.

 
Папярочны разрэз набярэжнай

Што тычыцца малых архітэктурных формаў, будаўнічых матэрыялаў, добраўпарадкавання і іншых элементаў, яны ўключаюць у сябе:

  • У верхняй частцы (Замак Сан-Антон, Вежа Геркулеса, раён Старага горада) набярэжная асвятляецца чырвонымі ліхтарамі, ўпрыгожанымі эмаллю дызайнера Хуліі Арэс, якія ідуць уздоўж трамвайнай лініі.
  • У раёне бухты Ла-Карунья, пляжаў Рыясор і Арзан, набярэжная змяняецца, становіцца больш зялёнай і светлай, дабаўляюцца элементы дызайна, якія нагадваюць пра мора: белыя лямпы-шары, жывыя загароджы па баках тратуараў, газоны побач з трамвайнай лініяй.
  • Пры праектаванні ўпершыню ў горадзе быў задуманы трамвайны маршрут.
  • Акрамя таго, набярэжная абсталявана шматлікімі лаўкамі, добрымі для адпачынку і прыемнымі звонку, уздоўж яе растуць пальмы, разбіты газоны і ўтвораны жывыя загарадзі.

Пляжы правіць

 
Пляж Рыясор з палацам на фоне Палаца спорту

Ла-Карунья мае больш за два кіламетры пляжаў у горадзе[47]. Галоўнымі з’яўляюцца:

  • Рыясор: размешчаны ў цэнтры горада і мае 610 м у даўжыню, з грубым белым пяском ля падножжа набярэжнай горада. Ветраны, з моцнымі хвалямі. Падыходзіць для сёрфінгу і ўсіх пляжных відаў спорту. Часта аб’ядноўваюць з суседнім пляжам Арзан, іх падзяляе «La Coraza», рэшткі старажытнай сцяны. Сцяг блакітны  (руск.).
 
Пляж Арзан
  • Арзан: у цэнтры горада, падобны на пляж Рыясор, але пясок больш дробны. Даўжыня каля 700 метраў. Сцяг блакітны.
  • Матадэра  (галіс.): у цэнтры горада, падобны на Рыясор і Арзан, пясок белы, зусім дробны, 80 метраў даўжынёй. Сцяг блакітны.
  • Лапас  (галіс.): ля падножжа Вежы Геркулеса, 70 метраў даўжынёй, больш ціхі, з белым дробным пяском. Сцяг блакітны.
  • Сан-Амара  (галіс.): у раёне Adormideras, блізка да Вежы Геркулеса і нябярэжнай. 105 метраў даўжынёй, з белым дробным пяском. Сцяг блакітны.
  • Оза  (галіс.): абаронены ад ветру, з ціхімі хвалямі, мае дробны белы пясок, даўжынёй 100 метраў. Сцяг блакітны.
 
Панарама пляжаў Рыясор, Арзан, Матадэра, якія яднаюцца падчас адліву

Ёсць таксама мноства невялікіх пляжаў і бухт, такіх як Сан-Раке  (галіс.) або Адармідэйрас  (галіс.).

Паркі і сады правіць

 
Сад Мендэса Нуньеса

У цяперашні час у горадзе Ла-Карунья на кожнага жыхара прыходзіцца 10 кв. метраў паркаў і садоў. Гэта азначае, што горад налічвае каля 2,5 км² добраўпарадкаваных зялёных тэрыторый. Гэта даволі высокая доля, улічваючы невялікі памер муніцыпалітэта, а таксама тое, што колькасць муніцыпальных зямель пад будоўляй або гарадскім выкарыстаннем складае каля 50 %, у той час як свабодных зямель засталося нямнога. Асноўнымі паркамі і садамі з’яўляюцца:

  • Парк Бенс  (ісп.). Гэта найбуйнешая зялёная зона горада. Парк мае цудоўны від на горад і ўзбярэжжа муніцыпалітэтаў Артэйха, Карбальё  (руск.) і Мальпіка  (руск.), у ясны дзень можна ўбачыць астравы Сісаргас  (ісп.). Парк складаецца з вялікіх прастораў газону, мае дзве сажалкі, абсталяваны пешаходнымі дарожкамі і дзіцячай пляцоўкай.
 
Парк Бенс
  • Парк Сан-Педра  (ісп.). Знаходзіцца блізка да парка Бенс, размешчаны на вяршыні гары Сан-Педра, дзе з 1929 па 1999 гг. стаялі тры берагавыя батарэі артылерыі Міністэрства абароны. У парку знаходзіцца выдатны пункт назірання за горадам і суседнімі муніцыпалітэтамі, маецца рэстаран-бар, невялічкі батанічны сад, раслінны лабірынт, старадаўнія гарматы, адрэстаўраваныя і пераўтвораныя ў турыстычныя аб’екты. Таксама дзейнічае ліфт сферычнай формы, які перамяшчае сваіх пасажыраў з набярэжнай на верхні ярус парка.
 
Ліфт гары Сан-Педра
  • Парк дэ ла Торэ. Размешчаны на паўночным ускрайку гарадскога паўвострава, цягнецца ад Вежы Геркулеса да наваколляў Adormideras. У сярэдзіне можна знайсці могілкі маўраў, у цяперашні час — Музей слоў, помнік загінуўшым у Грамадзянскай вайне, вялікі ансамбль скульптур і вышэйзгаданы маяк.
  • Парк Святой Маргарыты  (ісп.). Размешчаны на вяршыні стромкага ўзгорка ў цэнтры горада, з’яўляецца найбуйнейшым гаем у горадзе, з сотнямі розных відаў раслін. Тут маюцца сажалкі і гарышчы, а таксама некалькі дзіцячых пляцовак і пляцовак сумеснага адпачынку для дзяцей і дарослых, што кожны дзень прываблівае вялікую колькасць людзей. У цэнтры парку месціцца прэстыжны Музей навукі і планетарый. На паўночны ўсход ад уваходу ў парк знаходзіцца Оперны тэатр.
  • Сад Мендэса Нуньеса. Размешчаны ў цэнтры раёна Пескадары́я і прылеглы да партовых збудаванняў, побач з Кантонамі Вялікім і Малым. Гэты сад — самы стары ў горадзе, дзейнічае з сярэдзіны XIX ст. Тут можна ўбачыць помнікі Эміліі Парда Басан  (руск.), Альфонса Маліна  (ісп.), Мануэлю Курасу  (ісп.) і Джону Ленану.
 
Менхіры, Парк дэ ла Торэ
  • Парк Еўропа. Размешчаны паміж раёнамі Cuatro Caminos y La Gaiteira і з’яўляецца папулярным месцам адпачынку. Побач знаходзіцца будынак Fórum Metropolitano, які аб’ядноўвае ў агульную культурную прастору муніцыпальную бібліятэку, сацыяльны цэнтр, фільматэку, хемератэку  (ісп.) і Моладзевы інфармацыйны цэнтр.
  • Парк Сан-Дыега. У гэтай зялёнай зоне абсталявана веласіпедная дарожка, якая ідзе на пляж Оза і некаторыя важныя спартыўныя збудаванні (трэнажорная зала, басейны) муніцыпальнай уласнасці
  • і іншыя.

Культура правіць

Штогадовы гістарычны фестываль  (ісп.) «Кулі з Атлантычнага акіяна»  (ісп.) праводзіцца з 1998 года.

Музеі правіць

 
Архіў Каралеўства Галісіі  (ісп.), які знаходзіцца ў садзе Сан-Карлас
 
Domus, Дом Чалавека
  • Музей выяўленчых мастацтваў  (галіс.): гэты музей змяшчае творы вялікіх нацыянальных і замежных мастакоў, якія працавалі паміж XV і XIX стагоддзямі. Сярод яго калекцый эскізы Рубенса, вялікая выстава карцін імпрэсіяністаў і рэлігійных карцін[48].
  • музей археелогіі і гісторыі горада  (галіс.): размешчаны ў замку Сан-Антон, быў створаны ў 1964 годзе пасля таго, як міністэрства абароны саступіла замак мэрыі. Змяшчае прадметы са скарбаў старажытных цывілізацый да дзясятага стагоддзя і выставу, прысвечаную жыццю іспанскай арміі пасля вайны за незалежнасць да валадарання Альфонса XIII[49].
 
Finisterrae  (ісп.)
 
Дом Навукі  (ісп.)

Тэатры правіць

У горадзе дзейнічае некалькі тэатраў:

  • Тэатр Разаліі Кастра  (галіс.). Будынак XIX стагоддзя, у эклектычным стылі, размешчаны ў самым цэнтры горада, недалёка ад плошчы Марыі Піты. Самыя прэстыжныя і відовішчныя мерапрыемствы праводзяцца тут.
  • Тэатр Калон  (галіс.). Адкрыты ў 1948 годзе і нядаўна адноўлены.
  • Оперны тэатр  (ісп.)
  • Форум Метрапалітана
  • Цэнтр Агара

Спорт правіць

У горадзе праводзіцца мноства спартыўных мерапрыемстваў у шматлікіх спартыўных аб’ектах і збудаваннях

Футбол правіць

 
Каманда Дэпартыва Ла-Карунья ў 2008

Галоўнымі спартыўнымі зоркамі горада з’яўляюцца футбалісты каманды Дэпартыва Ла-Карунья, яны з’яўляюцца ўладальнікамі тытулу Чампіёнаў Іспаніі ў 2000, а таксама двойчы атрымлівалі Кубак (1995, 2002) і тройчы Суперкубак Іспаніі (1995, 2000, 2002), а Кубак Інтэртота ў 2008 годзе. Яны ўваходзяць у лік усяго 9 каманд, якія калісьці выйгравалі іспанскую Прэм’ер-лігу.

Сярод іншых футбольных каманд Варта таксама адзначыць Мантанерас, заснаваны ў 1968 годзе.

Найбольш важныя футбольныя падзеі адбываюцца на стадыёнах Рыясор  (руск.) і Элвінья  (галіс.), хатніх для «Дэпартыва Ла-Карунья» і «Мантанерас» адпаведна.

Хакей правіць

Іншай важнай камандай у горадзе з’яўляецца Хакейны клуб Лісеа  (ісп.), якая не раз атрымлівала тытулы ў рознах спаборніцтвах.

Спартыўныя збудаванні правіць

Стадыёны правіць

 
Рыясор  (руск.)
  • Рыясор  (руск.): адкрыты ў 1944 годзе, з’яўляецца самым буйным у горадзе, а таксама самым вядомым, бо з’яўляецца хатнім для «Дэпартыва Ла-Карунья». Знаходзіцца ў раёне Рыясор, побач з аднайменным пляжам. Пакрыццё — газон, памеры 105х68 метраў і ёмістасць у 34 600 гледачоў.
  • Элвінья  (галіс.): размешчаны на вуліцы Глазга, са штучным газонам памерам 104х68 метраў і ёмістасцю ў 1500 гледачоў. Акрамя таго, хатні стадыён «Мантанерас».
 
Стадыён Універсітэта
  • Стадыён Універсітэта: змяшчаецца ў кампусе ўніверсітэта  (ісп.). Газон пакрыты звычайнай травой, памеры 105x64, ёсць бегавая дарожка на 400 метраў.

Эканоміка правіць

Ла-Карунья лічыцца самай багатай камаркай у Галісіі. ВУП складае 3.486 млн еўра[50][51].

Сектар паслуг, фінансы, партовая дзейнасць (камерцыйная і рыбалоўная) і ў меншай ступені, прамысловы сектар — гэта асноўныя напрамкі дзейнасці для эканомікі горада. Горад з’яўляецца важным фінансавым і прадпрымальніцкім цэнтрам для Галісіі. Сярод банкаў самыя важныя Банк Пастор  (ісп.) і Caixa Galicia  (ісп.). У горадзе змяшчаецца буйная карпарацыя Inditex, найбуйнейшая тэкстыльная група ў свеце, якая належыць Амансіа Артэга  (ісп.), гэтай карпарацыі належаць такія брэнды, як Zara (дарэчы, першая ў свеце крама гэтай маркі адкрылася менавіта ў Ла-Каруньі[52]), Pull and Bear  (ісп.), Massimo Dutti  (руск.) і Bershka  (ісп.). Таксама ў горадзе змяшчаюцца кампанія Hijos de Rivera  (ісп.), якая валодае маркай піва «Estrella Galicia», а таксама прадае ваду, безалкагольныя напоі і іншыя прадукты і камунікацыйная кампанія R  (ісп.), якая пракладвае валаконна-аптычны кабель ў Галісіі і галісійскі вядучы пастаўшчык тэлефонных паслуг, Інтэрнэту і кабельнага тэлебачання.

Порт правіць

Унутраны порт правіць

 
Пірс Centenario, у цяперашні час выкарыстоўваецца для навалочных грузаў (вугаль, кокс і кантэйнеры)
 
Пірс Calvo Sotelo, выкарыстоўваецца для драўніны, цынку, збожжа і інш.

Порт Ла-Карунья з’яўляецца найбуйнейшым гандлёвым аб’ектам у Галісіі, у 2008 годзе адбылося павелічэнне грузавых перавозак на 23 %[53]. Праз порт праходзіць больш за 14 мільёнаў тон у год[54], большасць трафіку складаюць наліўныя грузы, такія як прадукты нафтаперапрацоўкі і біяэтанол. Вядзецца гандаль дрэвам і такімі сыпучымі грузамі, як цэмент, вугаль, кокс, цынк і інш. У меншай ступені адбываецца грузапаток кантэйнераў і іншых грузаў. Аб’ём грузапатоку рыбы і морапрадуктаў другі па значнасці ў Галісіі, у парту знаходзіцца адзін з асноўных рынкаў рыбы ў краіне. Порт Ла-Карунья таксама галоўны пункт прыпынку для круізных суднаў. Напрыклад, у 2007 годзе ў тут пабывалі 40 000 наведвальнікаў і 62 круізы на суднах RMS Queen Elizabeth 2  (руск.), Jewel of the Seas  (руск.) і MV Oriana (1995)  (англ.). Порт забяспечвае дзейнасць асноўных эканамічных цэнтраў горада. Ён мае больш за 6 км пірсаў.

Знешні порт правіць

 
Выгляд знешняга порта ў 2009 г.

З 2004 г. праводзіцца рэканструкцыя порта ў Пунта-Лангасцейра  (галіс.). Будоўлю з бюджэтам больш за 300 млн еўра плануецца завяршыць у 2012 г., але з 2010 г. новы порт ужо часткова функцыянуе.

Новы порт змяшчае хвалярэз 3250 м у даўжыню, 264 гектараў ўнутраных вод (што эквівалентна больш за 100 футбольных палёў) і 91 гектар зямлі пад забудову.

Акрамя таго, маецца пад’язная дарога да трасы А-6  (ісп.) і чыгункі.

Прычальная лінія працягнецца больш чым на 9 км з глыбінямі ад 16 да 30 метраў, што дазволіць прымаць судны да 250 000 тон.

Выкарыстанне гэтага новага порта дапаможа да 2020 г. выкараніць перавозку брудных і небяспечных грузаў (напрыклад, сыпкіх матэрыялаў і вадкасцей) ад горада Ла-Карунья. Пасля выканання другога і трэцяга пашырэння, запланаваных да 2020 г., у новым порце будуць таксама размешчаны кантэйнеры, генеральныя грузы і рыбапрадукты, якія адправяцца ў гарадскія докі Сан-Дыега і Оза.

Прамысловасць правіць

У сваіх межах горад мае два індустрыяльных паркі: А-Грэла-Бенс (ісп.: A Grela-Bens), у якім змешчана больш за 600 кампаній і PO.CO.MA.CO  (ісп.), які абслугоўвае каля 400 кампаній.

У сталічным рэгіёне размешчаны іншыя буйныя прамысловыя зоны, у асноўным, у паўднёва-заходнім раёне (муніцыпалітэты Кульярэда  (руск.) і Артэйха), напрыклад, Сабон (Sabón), дзе, сярод іншага, знаходзіцца штаб-кватэра шматнацыянальнай Inditex і цеплавая электрастанцыя Sabón.

Сярод іншых вядомых прамысловых месцаў у сталічнай вобласці Альведра  (галіс.), Баркала  (руск.), Мяйсэндэ  (ісп.).

Буйнымі прамысловымі аб’ектамі ў межах горада з’яўляюцца нафтаперапрацоўчы завод Repsol YPF  (руск.), які пачаў працаваць ў 1967 г. і алюмініевы завод металургічнай кампаніі Alcoa  (руск.).

Камерцыя правіць

У Ла-Каруньі дзейнічаюць сотні камерцыйных цэнтраў і прадпрыемстваў, тут знаходзіцца самая вялікая колькасць гандлёвых кампаній на тэрыторыі Паўночнай Іспаніі.

Буйныя гарадскія гандлёвыя цэнтры правіць

  • Абеліск. Вялікі цэнтр, якім карыстаюцца і мясцовыя жыхары, і турысты. Тут знаходзяцца крамы міжнародных кампаній, напрыклад, Benetton  (руск.), Inditex, Springfield  (ісп.), Ulanka, Vidrio, Pronovias.
  • Вуліца Barcelona. Пешаходная вуліца, якая знаходзіцца даволі далёка ад турыстычных маршрутаў, але таксама папулярная для пакупцоў, бо знаходзіцца ў адным з самых густанаселеных раёнаў.
  • Вуліца San Andrés. Яна адчула спад гандлю пасля адкрыцця буйных гандлёвых цэнтраў, але застаецца папулярнай да гэтых часоў, дзякуючы выдатнай транспартнай сувязі з цэнтрам гораду.

Турызм правіць

Турызм ў Ла-Каруньі павялічваецца ў апошнія гады, у год сюды заходзіць каля 60 круізных суднаў. Горад мае шмат турыстычных прывабнасцяў, сярод іх маяк, набярэжная, шматлікія музеі і паркі, замак Сан-Антон і старажытныя цэрквы, у горадзе экспануюцца працы вядомых мастакоў і працуюць крамы вядомых гандлёвых марак.

 
Бухта Арзан з гары Монтэ-дэ-Сан-Педра, у левым куце — Вежа Геркулеса

У горадзе многа пляжаў, асноўныя з іх добра прыдатныя да сёрфінгу. Тут праходзяць розныя святы, напрыклад, Ноч Святога Хуана[55], якая прыцягвае гледачоў вогнішчамі на пляжах і феерверкамі.

У 2006 г. ўпершыню ў гісторыі горада колькасць турыстаў пераўзышла падвоенае насельніцтва горада, дасягнуўшы паўмільёна наведвальнікаў, а ў 2010 г. яна дасягнула мільёна[56].

У горадзе маецца разгалінаваная сетка гасцініц, як міжнароднага рангу, так і мясцовых. Агульная колькасць месцаў, якія можа прапанаваць гасцінічны сектар, складае больш, чым за 3500.

Гасцініцы Ла-Каруньі
  Тып Колькасць
Гасцініцы 5 зорак 1
4 зоркі 10
3 зоркі 3
2 зоркі 4
1 зорка 7
Агульная колькасць 25

Сацыяльнае забеспячэнне правіць

Адукацыя правіць

У горадзе ёсць 12 прыватных, 26 публічных і 17 сярэдніх школ і 3 універсітэта, раскіданыя па ўсім муніцыпалітэце.

Універсітэты правіць

Асноўны артыкул: Універсітэт Ла-Каруньі  (ісп.)

 
Лагатып Універсітэта Ла-Каруньі

Універсітэт Ла-Каруньі мае 5 кампусаў у Ла-Каруньі (у Элвіньі, Запатэйра, Рыясоры і Озе) і адзін у Фероле. Тут навучаецца каля 24 000 студзентаў[57]. Універсітэт прапануе некалькі спецыяльнасцяў, унікальных для Галісіі і нават для Паўночнай Іспаніі, напрыклад, падзіатрыя  (руск.), звычайная і тэхнічная  (ісп.) архітэктура, прамысловы дызайн  (руск.), карабельныя прылады  (руск.), грамадзянскае будаўніцтва, каналы і порты, сацыялогія, паліталогія і кіраванне.

Таксама ў горадзе працуюць філіялы Нацыянальнага ўніверсітэта дыстанцыйнай адукацыі, Іспанія  (ісп.) і Інтэрнацыянальнага ўніверсітэта Мянендэса-і-Пелая  (ісп.)

Ахова здароўя правіць

Аховай здароўя займаюцца Комплекс бальніцы ўніверсітэта Ла-Каруньі  (галіс.), які ўключае гарадскую бальніцу, бальніцу Абентэ і Лага, марскую бальніцу Оза і бальніцу Тэрэзы Эрэра, а таксама іншыя цэнтры.

Існуюць таксама прыватныя клінікі, напрыклад, Modelo або Бальніца Санта-Тэрэза.

Транспарт і камунікацыі правіць

Аўтамабільныя дарогі і магістралі правіць

Ідэнтыфікатар Назва Маршрут
 A-6  А-6  (ісп.) Мадрыд — Кальяда-Вільяльба  (руск.)/Аданера  (руск.) — Тардэсільяс  (руск.) — Бенавентэ  (руск.) — Панферада  (руск.) — Луга — Ла-Карунья
 AP-9  Autopista del Atlántico  (ісп.) Фероль — Ла-Карунья — Сант’яга-дэ-Кампастэла — Пантэведра — Віга — Туй  (руск.) —  A-55  — Партугалія/ IP 1 
 AC-10   AC-11  з  AC-12  Вуліца Альфонса Маліна — Тунэль Эйрыс — Порт Оза
 AC-11  Пад’езд да Ла-Каруньі Вуліца Альфонса Маліна — скрыжаванне з  N-550  — Мост Pasaje
 AC-12  Пад’езд да Ла-Каруньі  N-VI  Вуліца Прыма-дэ-Рывера — Касабланка — Túner de і Порт Оза — Мост Pasaje
 AC-14  Пад’езд да Ла-Каруньі ад  A-6  As Lonzas — А-Запатэйра  (галіс.) — Тарыя —  A-6 
 N-VI  Паўночна-заходняя шаша  (ісп.) Мадрыд — Медына-дэль-Кампа  (руск.) — Тардэсільяс  (руск.) — Бенавентэ  (руск.) — Панферада  (руск.) — Луга — Ла-Карунья
 N-550  Атлантычная шаша  (ісп.) Ла-Карунья — Сант’яга-дэ-Кампастэла — Пантэведра — Віга — Туй  (руск.)

Асноўныя транспартныя артэрыі горада:

  • Вуліца Альфонса Маліна, адна з галоўных вуліц з трафікам 140 000 транспартных сродкаў[58]
  • Вуліца Jubias[59]
  • Кальцо Хуана Карласа I: у цяперашні час у стадыі будаўніцтва, стане трэцяй кальцавой дарогай горада[60]
 
Вуліца Альфонса Маліна
 
Станцыя Renfe

Чыгунка правіць

У горадзе ёсць дзве станцыі чыгункі:

  • Пасажырская: Станцыя Станцыя Ла-Карунья-Сан-Крыстабаль  (ісп.), перабудаваная ў 1991 г., мае рэгіянальныя цягнікі ў буйныя гарады Галісіі, а таксама злучае горад з Мадрыдам, Барселонай і лініяй Ірун/Більбаа. Некалькі гадоў таму станцыя зазнала невялікую рэканструкцыю, якая падрыхтавала будучы прыход кампаніі AVE  (руск.) ў горад. Чакаецца, што ў 2012 г. будзе дабудавана высокахуткасная лінія Ферол-Ла-Карунья-Сант’яга-дэ-Кампастэла, якая ў сваю чаргу непасрэдна звязана з Мадрыдам. У 2005 г. станцыя абслужыла каля 600 000 пасажыраў, што з’яўляецца рэкордам за ўсю яе гісторыю.
  • Грузавая: Станцыя Сан-Дыега, якая абслугоўвае порт горада. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кампаніі з’яўляюцца перавозкі дрэва, жалеза, цынку, вугалю і кантэйнераў з партоў.

Аэрапорт правіць

Асноўны артыкул: Аэрапорт Ла-Каруньі  (ісп.)

 
Аэрапорт Ла-Каруньі

Ла-Карунья мае аэрапорт у 9 км ад горада, вядомы як Аэрапорт Альведа, афіцыйна названы Aeropuertos Españoles y Navegación Aérea  (ісп.) Аэрапорт Ла-Каруньі. Ён мае невялікую пасадачную паласу ў 1.9 км і сучасную супрацьтуманную сістэму ILS II/III, якая ўступіла ў строй у 2008. У апошнія гады аэрапорт быў самым хуткарастучым у Галісіі, ён падвоіў лік пасажыраў на працягу трох гадоў[61]? і дасягнуў 1 175 000 пасажыраў у 2008 годзе[62].

Аэрапорт мае рэгулярныя рэйсы ў буйныя гарады ў мацерыковай частцы (Мадрыд, Барселона, Севілья, Більбаа, Сарагоса і Валенсія), таксама рэйсы ў Лісабон, Лондан і Амстэрдам і на Канарскія астравы, у цяперашні час таксама вядуцца перамовы для злучэння горада з трымя гарадамі Усходняй Еўропы і паўднёвай Іспаніі.

Міжгароднія аўтобусы правіць

Ла-Карунья мае аўтобусную станцыю ў гандлёвым цэнтры горада, яна была пабудавана ў 1989 годзе і ў цяперашні час абслугоўвае больш за 6 мільёнаў пасажыраў у год (17 000 у дзень)[63]. Станцыя мае злучэнне з галісійскімі, іспанскімі і іншымі гарадамі, у тым ліку з Жэневай, Парыжам, Лісабонам, Рымам і Мюнхенам.

Гарадскі транспарт правіць

Асноўны артыкул: Трамвайная кампанія Ла-Каруньі  (ісп.)

 
Трамвай на набярэжнай

У горадзе працуе аўтобусныя 24 маршруты, яны кіруюцца Трамвайнай кампаніяй Ла-Каруньі[64] і трамваі, якія ходзяць уздоўж набярэжнай.

Таксама ў Ла-Каруньі працуе кампанія BICICORUÑA, якая займаецца пракатам веласіпедаў.

Нумар аўтобуса Маршрут
  Abente y Lago — Plaza Pablo Iglesias
  Puerta Real — Pasaje, Santa Gema
  Puerta Real — Los Castros
  Puerta Real — Hospital de Oza
  San Pedro de Visma, Iglesia — Adormideras, Mercado
  San Pedro de Visma, Iglesia — Adormideras, Mercado
  Hércules, Mercado-Camilo José Cela, Bloque 56
  Adormideras, Mercado-Espacio Coruña
  Hércules, Mercado-San José
  Hércules, Mercado-Bens
  Hércules, Mercado-Ambulatorio Ventorrillo
  Las Lagoas-Área Com. Marineda
  Emilio Glez.López,Manuel Azaña-Residencia, glorieta
  Plaza del Conservatorio-Residencia, glorieta
  Emilio Glez.López,Manuel Azaña-Plaza de Pablo Iglesias
  Hércules, Mercado-Residencia, glorieta
  Juan Flórez, 10-Pasaje, Eirís
  Juana de Vega-Fraga del Eume
  Juan Flórez, 10-Pasaje, Santa Gema
  Juana de Vega-Urbanización Breogán
  Puerta Real-Urbanización Breogán
  Juan Flórez, 10-O Carón
  (Especial Universidad)Juan Flórez, 10-Campus Zapateira, Filología
  (Servicio Nocturno)Los Castros-Obelisco
Нумар трамвая Маршрут
 
 
 
 
 
 
Puerta Real/Parrote — Замак Сан-Антон — Maestranza — San Amaro/Adormideras — Вежа Геркулеса — Дом рыб — Музей чалавека — Пляж Арзан — Delegación de Hacienda — Рыясор

Рэсурснае забеспячэнне і жыллёва-камунальная гаспадарка правіць

Водазабеспячэнне правіць

 
Рэзервуар Сэсэбрэ ўзімку

Муніцыпальная кампанія «Воды Каруньі» (Aguas de La Coruña) кіруе ўсім цыклам водазабеспячэння ў горадзе Ла-Карунья і іншых суседніх гарадах, такіх як Артэйха, Кульярэда, Алейрас, Бяргонда, Сада, Камбрэ і Караль. Водазабеспячэнне ажыццяўляецца з рэзервуара Сэсэбрэ  (ісп.)[65].

Збор гарадскіх адкідаў правіць

Паслугі па збору гарадскіх адкідаў аказвае гарадская кампанія Cespa[66]. Адходы перапрацоўваюцца на заводзе ў раёне Насціян  (галіс.).

Ачыстка вуліц правіць

Ажыццяўляецца комплексная сістэма прыбірання вуліц пад лозунгам «Ла-Карунья, прыродная», якая дасягае кожнай вуліцы, плошчы, садочка і парка. Для дасягнення гэтай мэты выкарыстоўваецца сучасная машынная тэхніка апошняга пакалення, разнастайнае матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне ў спалучэнні з чалавечымі рэсурсамі, неабходнымі для выканання ручных аперацый ачысткі.

Санітарыя правіць

Адкрытыя пасля некалькіх гадоў затрымкі, станцыя ачысткі сцёкавых вод, якая знаходзіцца ў раёне Бенс, абслугоўвае жыхароў муніцыпалітэтаў Ла-Карунья, Артэйха, Кульярэда, Алейрас[67].

Сродкі масавай інфармацыі правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

  1. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
  2. Instituto Nacional de Estadística (España). Población por Municipios y Sexos, Coruña (A). — 2010. Архівавана 7 снежня 2015. (ісп.) (англ.)
  3. Instituto Nacional de Estadística (España). Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. Coruña (A). — 2010. (ісп.) (англ.)
  4. Instituto Nacional de Estadística (España). Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. Vigo. — 2010. (ісп.) (англ.)
  5. Ayuntamiento de La Coruña. Las dimensiones físicas del municipio: un problema y una oportunidad. — 2010. (ісп.)
  6. Real academia Galega. Dámoslle a benvida.. — 2010. Архівавана 15 верасня 2020. (ісп.)
  7. Ministerio de Defensa de España. Delegaciones de Defensa. — 2009. Архівавана 8 чэрвеня 2007. (ісп.)
  8. «foy Lourenzo Eanes polo uino áá Crunia… Deu polo uino que adusso da Crunia LII soldos.». Martínez Salazar, Andrés (ed.) (1911): Documentos gallegos de los siglos XIII al XVI. A Coruña: Casa de la Misericordia: doc. 4.
  9. «Eu, Martjn Eanes, notario, jurado do concello da Cruna, fuy preſente». Sponer, Margot (ed.) (1932-4): «Documentos antiguos de Galicia», Anuari de l’Oficina Románica de Lingüística i Literatura (Barcelona), 7, pp. 113-92.
  10. Galicia turismo. [1]. — 2010. Архівавана 12 лістапада 2007. (ісп.)
  11. Ley 3/1983, de 15 de junio, de normalización lingüística
  12. Recomendación toponímica de la Real Academia Española, Каралеўская акадэмія іспанскай мовы
  13. Ministerio del Interior. Ley 57/2003, de 16 de diciembre, de medidas para la modernización del gobierno local. — 2010. (ісп.)
  14. Ley 57/2003, de 16 de diciembre, de medidas para la modernización del gobierno local. — 2010. (ісп.)
  15. Libertad Digital. El ayuntamiento de La Coruña veta una campaña a favor del bilingüismo. — 2010. (ісп.)
  16. Enciclográfica. Escudo de La Coruña. — 2010. (англ.)
  17. Antonio Couceiro Freijomil. La bandera de Galicia. — 2009. — Orense: Imprenta Galicia. (ісп.)
  18. Гісторыка-геаграфічны рэсурс Geohistoriaymas (ісп.)
  19. Datos climáticos y meteorológicos de La Coruña Архівавана 30 чэрвеня 2009. (ісп.)
  20. Valores medios medidos en el observatorio de La Coruña (1971-2000)..
  21. [2] Архівавана 29 кастрычніка 2016.
  22. [3]
  23. [4]
  24. Tres mujeres de mil seiscientos años, halladas en las excavaciones de la calle Real y Riego de Agua
  25. elclubdelamar. La Armada Invencible. — 2010. Архівавана 4 сакавіка 2016. (ісп.)
  26. Universidad de La Coruña. Invencible. — 2010. (ісп.)
  27. La Voz de Galicia. El edificio del Banco Pastor fue el más alto de su época.. — 2010. (ісп.)
  28. Aquellos maravillosos atascos. — 2009.
  29. Xixon. — 2009.
  30. La Voz de Galicia. La manifestación más multitudinaria de la historia coruñesa cumple 25 años. — 2010. (ісп.)
  31. La Coruña en 1919 todavía era capital de Galicia.. — 2010. Архівавана 19 ліпеня 2012. (ісп.)
  32. Universidad de La Coruña. [http://ruc.udc.es/dspace/bitstream/2183/5146/1/ETSA_7-6.pdf En 1563 se traslada la Real Audiencia a La Coruña. Durante el siglo XIX fue la capital del Reino de Galicia y su población más representativa.]. — 2010. (ісп.)
  33. La Voz de Galicia.es. La manifestación más multitudinaria de la historia coruñesa cumple 25 años
  34. Ayuntamiento de La Coruña. Paseo Marítimo. — 2009. (ісп.)
  35. Museos Científicos Coruñeses. Ayuntamiento de La Coruña. Sobre =MC². — 2009. (ісп.)
  36. Cf. Resultados de la elecciones municipales de 2007 en La Coruña
  37. Instituto Universitario de Estudios Marítimos. Incidencia del nuevo modelo de gestión portuaria en el frente portuario gallego, mediante la decisión multicentro descreta. — 2009. (ісп.)
  38. ine.es. Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. A Coruña. (2010).
  39. Datos demográficos del Ayuntamiento de La Coruña (De 1998)
  40. cgpe.es. Partido Judicial de La Coruña. Архівавана 23 верасня 2015.
  41. El faro en funcionamiento más antiguo del mundo. — 2010. (ісп.)
  42. Tentative List: The Tower of Hercules (ЮНЕСКА)
  43. La estatua de la Libertad elige como primera hermana a la Torre coruñesa (Голас Галісіі  (ісп.), 10.09.2008)
  44. La Torre se hizo universal en 17 minutos (La Voz de Galicia, 28/6/2009(недаступная спасылка)
  45. Marcela y Elisa, casadas en 1901 (ісп.)
  46. [5] Архівавана 9 жніўня 2013.
  47. [6]
  48. Museo de Bellas Artes
  49. Museo Arqueológico Архівавана 1 кастрычніка 2005.
  50. El País. La Coruña desplaza a Vigo como primer área empresarial de Galicia. — 2009. (ісп.)
  51. La Voz de Galicia. La Coruña se consolida como motor de la riqueza industrial de Galicia. — 2009. (ісп.)
  52. Inditex S.A. Grupo Inditex. — 2009. (ісп.)
  53. El Correo Gallego. El Puerto de La Coruña incrementó en un 22.5% su tráfico de mercancías en 2008. — 2009. Архівавана 24 верасня 2015. (ісп.)
  54. El Correo Gallego. El Puerto de La Coruña incrementó su tráfico un 3.91% en 2007. — 2009. Архівавана 24 верасня 2015. (ісп.)
  55. Святкаванне Дня Святога Хуана на пляжы Рыясор Архівавана 14 мая 2015.
  56. http://www.lavozdegalicia.es/coruna/2011/01/18/00031295372842649211809.htm
  57. La Opinión A Coruña. La Universidad aumenta un 6% el número de matriculados 2010/2011. — 2010. (ісп.)
  58. La Opinión A Coruña. Fomento prevé doblar el número de carriles en un tramo de Alfonso Molina - A Coruña / Metro - La Opinión A Coruña. — 2009. (ісп.)
  59. Salidas directas. — 2009. Архівавана 20 кастрычніка 2011.
  60. La tercera ronda se llamará Ronda de Juan Carlos I. — 2010. Архівавана 24 лістапада 2009. (ісп.)
  61. Alvedro es el Aeropuerto que más ha crecido, más de un 51.8%.. — 2009. (ісп.)
  62. Salidas directas. — 2009. (ісп.)
  63. Comunicaciones. — 2009. (ісп.)
  64. Compañía de Tranvías de la Coruña
  65. [7] Архівавана 3 жніўня 2011.
  66. [8]
  67. Augas de Galicia. EDAR de Bens
  68. а б Os irmanamentos dos concellos en Galicia Архівавана 1 жніўня 2012.
  69. [9] Архівавана 20 мая 2007.

Спасылкі правіць