Ленск (руск.: Ленск) — горад (з 1963) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ленскага ўлуса Якуціі. Насельніцтва 24,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны да 1663 года.

Горад
Ленск
руск.: Ленск
Герб[d]
Герб[d]
Aeroport Lensk.jpg
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
  • 49 км²
Вышыня цэнтра
242 м
Насельніцтва
24 373 чалавек (2010)
Тэлефонны код
+7 41137
Паштовы індэкс
678140
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Ленск на карце Расіі ±
Ленск (Расія)
Ленск
Ленск (Якуція)
Ленск

Горад размешчаны на левым беразе ракі Лены, на Прыленскім плато, за 840 км ад Якуцка. Аўтамабільнай дарогай звязаны з горадам Мірны. Аэрапорт (рэйсы ў Мірны, Якуцк, Іркуцк). Буйны порт на Лене (дастаўка грузаў для алмазаосных раёнаў Якуціі).

Алмазная прамысловасць, прамысловасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць, лесная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

Населены пункт заснаваны не пазней 1663 як паселішча «прамысловых» людзей на месцы эвенкійскага стойбішча Мухтуй (вёска Мухтукуеўская) — эвенк. «вялікая вада».

У XVIII стагоддзі для абслугоўвання 2-й Камчацкай экспедыцыі Вітуса Берынга была адчынена ямская паштовая станцыя Мухтуя. У XIX — пачатку XX стагоддзяў з'яўляўся месцам палітычнай ссылкі. Імклівы рост горада ў XX стагоддзі звязаны з адкрыццём і распрацоўкай алмазных радовішчаў у басейне Вілюя. Пасёлак быў найбольш блізкім (280 км) ленскім паселішчам да кімберлітавай трубкі «Мір» і стаў базай для будаўніцтва горада Мірны. У 1956 ад Мухтуі да будучага Мірнага пачалася пракладка аўтадарогі, пачаў будавацца порт.

Пасля паводкі ў 2000 годзе горад амаль цалкам адбудаваны зноў. Статус горада і новае імя «Ленск» (па рацэ Лена) былі прысвоеныя ў 1963.

СпасылкіПравіць