Летаград

горад у Чэхіі
(Пасля перасылкі з Горад Летаград)

Летаград (чэшск.: Letohrad) — горад на паўночным-усходзе Чэхіі. Да 1950 года зваўся Кішперк (чэшск.: Kysperk).

Горад
Летаград
Letohrad
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Кішперк
Плошча
23,55 км²
Вышыня цэнтра
372 м
Насельніцтва
6 283 чалавек (2001)
Паштовы індэкс
561 51
Аўтамабільны код
UO
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт
Летаград на карце Чэхіі
Pardubicky kraj.svg
Летаград

Гісторыя правіць

У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1308 як каралеўскі замак Гайерсберг (ням.: Geiersberg). Як горад Кішперк вядомы з 1513 года. У канцы XVII стагоддзя ў горадзе італьянскім архітэктарам Джавані Мадэрнай была пабудаваная царква св. Вацлава, а замак быў перабудаваны ў барочны палац. У 1824 годзе горад гарэў: 76 хат было знішчана. У 1874 чыгунка, пракладзеная праз Кішперк, дала штуршок да развіцця прамысловасці.

У 1869 годзе ў горадзе пражываў 3461 чалавек, у 1900 — 3683 чалавека, а ў 1950 годзе горад меў насельніцтва 4092 чалавека.

Сучаснасць правіць

Пасля Другой сусветнай вайны горад развіваўся як цэнтр вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і электратэхнічнай прамысловасці. Пасля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года будынка гістарычнага цэнтра горада была адрэстаўраваныя.

Сёння горад спрабуе прыцягнуць турыстаў культурнымі фэстамі, спартовымі падзеямі і сваімі гістарычнымі славутасцямі.

Славутасці правіць

 
Замак у Летаградзе
  • Замак (16801685) з прылеглым англійскім паркам.
  • Царква св. Вацлава (1680) у стылі барока.
  • Плошча св. Вацлава з мемарыяльнай калонай.
  • Музей рамёстваў, адзін з найбуйных у Цэнтральнай Еўропе
  • Капліца св. Яна Непамуцкага (1734), стаіць на ўзвышэнні, дзе некалі стаяў замак Кішперк.

Спасылкі правіць