Лонгйір

горад у Нарвегіі, сталіца Шпіцбергена
(Пасля перасылкі з Горад Лонгйір)

Лонгйір[1] (нарв.: Longyearbyen) — найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтр нарвежскай правінцыі Свальбард (архіпелаг Шпіцберген).

Горад
Лонгйір
Longyearbyen
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1906
Плошча
  • 242,86 км²
Вышыня цэнтра
6 м
Насельніцтва
2075 чалавек (2007)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
lokalstyre.no (нарв.)
Лонгйір на карце Нарвегіі ±
Лонгйір (Нарвегія)
Лонгйір
Лонгйір (Свальбард)
Лонгйір

Лонгйір — самае паўночнае ў свеце паселішча з насельніцтвам больш за тысячу чалавек. Побач з горадам размешчаны самы паўночны ў свеце аэрапорт з рэгулярнымі рэйсамі. У горадзе знаходзіцца Свальбардскі міжнародны ўніверсітэт.

У пасёлку пад эгідай ААН пабудавана падземнае Сусветнае сховішча насення на выпадак сусветнай катастрофы.

Гісторыя правіць

Горад быў заснаваны ў 1906 годзе амерыканскім інжынерам-прадпрымальнікам Джонам Манро Лонгйірам (англ.: John Munroe Longyear, 1850-1922), які заклаў тут вугальны руднік. У 1916 годзе паселішча было прададзена нарвежскай кампаніі Store Norske.

Падчас Другой сусветнай вайны, пасля акупацыі Нарвегіі ў 1940 годзе, 2 верасня 1941 усе 765 жыхароў Лонгйіра былі эвакуіраваны ў Вялікабрытанію. Сам горад і многія з шахтаў былі знішчаны 8 верасня 1943 абстрэлам з нямецкага лінкора Шарнхорст і двух эсмінцаў, але пасля вайны былі хутка адбудаваныя наноў.

З сярэдзіны 1970-х гг. нарвежскі ўрад узяў курс на нармалізацыю жыцця ў мястэчку і развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Вуглездабыча ў горадзе і яго наваколлях амаль сышла на нішто да пачатку 1990-х, і на сённяшні дзень прадукцыя адзінай дзеючай шахты ў горадзе выкарыстоўваецца ў асноўным для патрэб гарадской электрастанцыі. У тыя ж гады пачынаецца значнае развіццё турызму і навукова-даследчай дзейнасці.

Геаграфія і клімат правіць

Лонгйір знаходзіцца на востраве Заходні Шпіцберген, на беразе Адвент-фіёрд, па абодвух берагах перасыхаючай зімой ракі.

Клімат у Лонгйіры - арктычны, вялікую частку года тэмпература ніжэй нулявой адзнакі. Сярэднегадавая тэмпература паветра -6 °C, сярэдняя тэмпература студзеня -14,6 °C, ліпеня 6,5 °C. Самая высокая тэмпература 21,3 °C была зарэгістраваная ў ліпені 1979, самая нізкая -46,3 °C - у сакавіку 1986. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў складае ўсяго 210 мм.

Палярная ноч доўжыцца каля чатырох месяцаў, з канца кастрычніка да сярэдзіны лютага, палярны дзень - з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны жніўня.

Зноскі

  1. Напісанне Лонгйір у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.17. Мн., 2003, С.459, артыкул Шпіцберген

Спасылкі правіць