Ліворна

(Пасля перасылкі з Горад Ліворна)

Ліворна (італ.: Livorno) — найбуйнейшы порт Тасканы, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на заходнім беразе Лігурыйскага мора ў натуральнай бухце, у некалькіх мілях на поўдзень ад вусця ракі Арно, у атачэнні нізкіх Ліворнскіх пагоркаў. Заступнікам горада лічыцца Іўлія Карфагенская. Свята горада 22 мая.

Ліворна
Livorno
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Партовая частка горада
Партовая частка горада
Краіна
рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Бургамістр
Алесандра Казімі
Заснаваны
1577
Плошча
104 км²
Вышыня цэнтра
3 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
159 431 чалавек (28-02-2015)
Шчыльнасць
1424 чал./км²
Этнахаронім
livornesi ці labronici
Часавы пояс
Тэлефонны код
0586
Паштовы індэкс
57100
Аўтамабільны код
LI
ISTAT
049009
Афіцыйны сайт
comune.livorno.it (італ.)
Ліворна на карце Італіі ±
Ліворна (Італія)
Ліворна
Ліворна (Таскана)
Ліворна

Гісторыя правіць

Упершыню Ліворна згадваецца ў 1017 годзе як рыбацкая вёсачка ў некалькі хат. Графіня Мацільда паднесла (1103) гэтыя землі ў дарунак пізанскім клірыкам. У XIV стагоддзі грамадзяне Пізы заняліся ўмацаваннем прыморскага паселішча, а на зыходзе стагоддзя прадалі яго сеньярыяльнаму роду Вісконці. Пасля нядоўгага перыяду генуэзскага валадарства (14071421) кантроль над вусцем Арно займелі фларэнтыйцы.

Ліворна абавязаны сваім ператварэннем у горад і цяперашнім значэннем кіраўнікам з роду Медычы. З прычыны заглейвання гавані старажытнай Пізы герцаг Козіма I у 1571 загадаў прыдворнаму горадабудаўніку Бернарда Буанталенці ператварыць Ліворна ў новыя марскія вароты сваёй дзяржавы[1]. Тут знаходзілі прыстанак іншадумцы з розных краін Еўропы: праследуемыя ў Англіі каталікі, выгнаныя з Іспаніі яўрэі і маўры, выхадцы з Грэцыі, якая патрапіла пад уладу Асманскай Імперыі і г.д. Яны жылі за кошт гандлю, ператварыўшы Ліворна XVII стагоддзя ў буйны камерцыйны цэнтр Міжземнамор'я.

Герцаг Леапольд з дынастыі Габсбургаў у канцы XVIII стагоддзя заняўся добраўпарадкаваннем горада: пашырыў яго межы, прыцягнуў у гавань замежныя купецкія судны, загадаў збудаваць хвалярэз. Напачатку XIX стагоддзя праз Ліворна прыбывалі ў Таскану знакамітыя падарожнікі і паэты, тут жылі Байран і Шэлі[1].

На кангрэсе ў Ліворна 21 студзеня 1921 года была заснавана Італьянская камуністычная партыя (першапачатковая назва Камуністычная партыя Італіі).

У гады Другой сусветнай вайны горад моцна пацярпеў ад бамбардзіровак, але паступова быў адбудаваны. У 1950-я гады рэканструяваны і гарадскі сабор XVI стагоддзя.

Славутасці правіць

Ліворна перасякаюць каналы, якія злучаюць мора з ракой Арно, што вядзе праз Пізу да Фларэнцыі. Пра часы Медычы нагадваюць дзве крэпасці XVI стагоддзя, старая і новая, мармуровы помнік герцагу Фердынанду I (1595) і бронзавая скульптурная група «Чатыры маўры» (1624).

Уздоўж узбярэжжа пракладзены маляўнічы праменад, абапал якога размясціліся арыстакратычныя вілы, санаторыі, аквапаркі і кампус Італьянскай ваенна-марской акадэміі[1].

Суднабудаванне правіць

Ліворна — цэнтр італьянскага караблебудавання. Напачатку XX стагоддзя горад быў вядомы верфямі Арланда. Тут, у прыватнасці, быў пабудаваны (1911) браняносец «Георгіяс Авераф», які стаў флагманам грэчаскага флоту ў пераможных для Грэцыі Балканскіх войнах і ў Першай сусветнай вайне, і ўнёс значны ўнёсак у вызваленне астравоў Эгейскага мора ад турэцкага панавання. «Георгіяс Авераф» пераўтвораны ў карабель-музей і цяпер пастаўлены на вечны прыкол у прыгарадзе Афін Палья Фаліра.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі