Ліда
Лі́да[2] (афіц. транс.: Lida) — горад у Гродзенскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Лідскага раёна, на рацэ Лідзея (басейн Нёмана). Вузел чыгунак і аўтадарог на Вільнюс, Баранавічы, Гродна, Маладзечна. Насельніцтва — 101 616 чал. (2018)[1].
Горад
Ліда
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ліда на Вікісховішчы
|
КліматПравіць
Клімат Lida | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | |
Абсалютны максімум, °C | 11,5 | 14,8 | 19,7 | 28,5 | 31,5 | 32,5 | 35,2 | 35,3 | 34,1 | 26,4 | 17,0 | 11,1 | |
Сярэдні максімум, °C | −1,7 | −0,6 | 4,7 | 12,5 | 19,0 | 21,6 | 23,8 | 23,2 | 17,5 | 10,8 | 4,1 | −0,2 | |
Сярэдняя тэмпература, °C | −4,5 | −3,8 | 0,7 | 7,5 | 13,2 | 16,2 | 18,5 | 17,6 | 12,6 | 7,1 | 1,7 | −2,5 | |
Сярэдні мінімум, °C | −7,2 | −6,9 | −3,3 | 2,4 | 7,4 | 10,8 | 13,1 | 12,0 | 7,7 | 3,4 | −0,8 | −4,7 | |
Абсалютны мінімум, °C | −30,7 | −29,9 | −24,7 | −7,3 | −4 | 1,0 | 1,3 | 3,7 | −2,9 | −8,1 | −19,2 | −29,4 | |
Норма ападкаў, мм | 44,6 | 40,1 | 44,0 | 35,4 | 67,7 | 69,6 | 83,9 | 85,0 | 63,8 | 53,6 | 43,8 | 50,7 | |
Крыніца: Ліда Надвор'е і клімат |
ГісторыяПравіць
Датай узнікнення Ліды лічаць 1323 год — пачатак узвядзення Лідскага замка, вакол якога паступова вырас горад. Ліда належала непасрэдна вялікім князям Гедзіміну, Кейстуту, Альгерду, Ягайлу, Вітаўту; у 1396—1399 у Лідзе жыў беглы татарскі хан Тахтамыш. З 1384 неаднаразова падвяргалася нападам крыжакоў. У XV—XVI ст. горад быў значным цэнтрам рамяства і гандлю, звязаны з Вільняй, Навагрудкам, Менскам, Полацкам. У гэты час горад складаўся з рыначнай плошчы і 4 вуліц, да яго прымыкала прадмесце Зарэчча. З 1568 цэнтр Лідскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. У 1590 атрымала магдэбургскае права і герб. З 2-ой паловы XVII ст. ў выніку войн з Расіяй і Швецыяй Ліда прыйшла ў заняпад, але з сярэдзіны XVIII ст. пачалося гаспадарчае ажыўленне.
З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай губерні, у 1797 уваходзіла ў Літоўскую, з 1801 — Гродзенскую і з 1842 — Віленскую губерні. У канцы XIX ст. дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзена першая чыгуначная лінія.
У Першую сусветную вайну Ліда была акупавана германскімі войскамі. Восенню 1918 сфарміравалася Самаабарона Лідскай зямлі — польская ваенная арганізацыя[3]. Пасля капітуляцыі Германіі ў вайне і вываду яе войск за ўладу змагаліся «Літоўская Тарыба», польскія легіянеры, бальшавікі, прадстаўнікі яўрэйскіх партый. 29 снежня 1918 бальшавікі стварылі Часовы рэвалюцыйны камітэт, які абвясціў сябе адзіным органам улады ў горадзе і павеце. Рэўком з дапамогай рабочых захапіў зброю, якая была закуплена «Тарыбай» і стварыў атрад міліцыі (100 чалавек). У рукі рэўкома перайшлі гарадская электрастанцыя, тэлефон, тэлеграф, чыгуначны вузел. У студзені 1919 польскія легіянеры падышлі да Ліды. Рэўком арганізаваў абарону горада. Вечарам 5 студзеня 1919 ў горад уступіў перадавы атрад Чырвонай Арміі. Легіянеры вымушаны былі адступіць. 10 студзеня ў Ліду ўвайшлі чырвонаармейцы 3-га Сядлецкага палка. Лідскі Часовы рэвалюцыйны камітэт быў прызнаны органам савецкай улады і пераўтвораны ў Лідскі павятовы ваенна-рэвалюцынны камітэт. Аднак 16 красавіка 1919 войскі палякаў трыма калонамі пачалі наступ на Ліду. Пад іх націскам часці Чырвонай Арміі адыходзілі. 17 сакавіка бой распачаўся на вуліцах Ліды. Горад двойчы пераходзіў з рук у рукі. Былі забіты ці трапілі за краты многія актывісты савецкай улады[4]. Змаганне за Ліду завяршылася перамогай Польскага войска. Палякам удалося здабыць бальшавіцкі ваенны цягнік, некалькі іншых цягнікоў, шмат зброі і амуніцыі[5].
7 чэрвеня 1919 горад разам з усім Лідскім паветам увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай управы Усходніх земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[6]. Вясной 1920 Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. 17 ліпеня была занята Ліда. Улада ў горадзе і павеце перайшла ў рукі Лідскага павятовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Войскі Польшчы перайшлі ў наступленне ў жніўні 1921. 30 верасня Чырвоная Армія вымушана была пакінуць Ліду.
У 1921—1939 горад у складзе Польшчы, цэнтр павета ў Навагрудскім ваяводстве. Найвялікшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, маючым значэнне як вытворца гумовага абутку на цэлую Польшчу, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў 1929. Працавалі таксама іншыя прадпрыемствы: па вытворчасці сельскагаспадарчых прылад, вырабаў з дроту, гумы, вытворчасці піва і алею, дзейнічалі кафлярні, тартакі, пякарні. У 1930 на прамысловых прадпрыемствах Ліды было занята каля 800 чал., з іх трэцюю частку складалі працаўнікі «Ардалю». З 1935 выдаваўся рэгіянальны краязнаўчы штомесячнік «Ziemia Lidzka».
З 1939 разам з Заходняй Беларуссю далучана да БССР, з 15 студзеня 1940 цэнтр Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці і горад абласнога падначалення. У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 па 9 ліпеня 1944 горад акупіраваны нямецкімі войскамі, акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 25,1 тыс. чалавек. Дзейнічала патрыятычнае падполле. З 20 верасня 1944 Ліда цэнтр раёна ў складзе Гродзенскай вобласці. У пасляваенныя дзесяцігоддзі ў Лідзе пабудаваны новыя вялікія прамысловыя прадпрыемствы, з'явіліся новыя ўстановы адукацыі і аховы здароўя, ішло інтэнсіўнае жыллёвае будаўніцтва.
НасельніцтваПравіць
- XIX стагоддзе: 1897 — 8,6 тыс. чал.
- XX стагоддзе: 1914 — 18 тыс. чал.; 1921 — 13,4 тыс. чал.; 1939 — 26257 чал.; 1972 — 49,7 тыс. чал.; 1999 — 100,7 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2006 — 96,5 тыс. чал.; 2009 — 95,8 тыс. чал.; 2013 — 99,4 тыс. чал.; 2015 — 99 976 чал.[7]; 2016 — 100 443 чал.[8]; 2017 — 101 165 чал.[1]; 2018 — 101 616 чал.
Нацыянальны склад (перапіс 1999, %): беларусы — 44,2, палякі — 38,3, рускія — 14,0, украінцы — 2,6.
Рэлігійны склад: праваслаўныя, каталікі.
ЭканомікаПравіць
Прадпрыемствы машынабудавання (ААТ «Лідсельмаш», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ "Лідскія аўтобусы «Нёман»), харчовай (ААТ «Лідскае піва», ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты», ААТ «Лідахлебапрадукт», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» і інш.), хімічнай (ААТ «Лакафарба»), дрэваапрацоўчай (Лідская мэблевая фабрыка), будаўнічых матэрыялаў (ААТ «Лідабудматэрыялы»), абутковай (ААТ «Лідская абутковая фабрыка») прамысловасці. Іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы ў Лідзе: РУП «Завод «Оптык», Лідскі завод электратэхнічных вырабаў, ЗП «Белтэкс-Оптык», ЗАТ «Белеўратара», ЗАТ «Каскад».
Гасцініцы «Ліда», «Кантынент». Ліда — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
КультураПравіць
- Лідскі гісторыка-мастацкі музей.
- Народны тэатр.
- Кінатэатр «Юбілейны».
АдукацыяПравіць
У горадзе 14 сярэдніх школ, гімназія, ліцэй, Лідскі каледж, музвучылішча, 2 ПТВ.
СпортПравіць
- Футбольны клуб «Ліда», заснаваны ў 1962 годзе, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Старт» (умяшчальнасць — 2960 месцаў) і стадыёне «Юнацтва» (умяшчальнасць — 2926 месцаў)[9].
- Хакейны клуб «Ліда», заснаваны ў 2011 годзе, хатнія матчы праводзіць у Лідскім лядовым палацы (умяшчальнасць — 1000 месцаў)[10].
СМІПравіць
- «Лідская газета», орган мясцовых улад.
- Газета «Наша слова», недзяржаўнае выданне, уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“».
- «Лідскі летапісец», краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс.
- «Ziemia Lidzka», гістарычна-краязнаўчае выданне.
- «Принеманские вести»
СлавутасціПравіць
- Лідскі замак
- Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл (1765—1770)
- Іосіфаўскі касцёл піяраў (1797—1824, цяпер Свята-Міхайлаўская царква)
- адміністрацыйны будынак (кан. XIX ст.)
- будынак друкарні (кан. XIX ст.)
- будынак абутковай крамы (1904)
- галоўны вытворчы корпус піваварнага завода (1910)
- Свята-Георгіеўская царква (1875)
- будынак пошты (1935)
- Курган Славы
- Касцёл Святой Сям’і
- Царква Усіх Святых (2006)
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых»
Помнікі
- помнік Ф. Скарыну
- помнік Гедыміну
- савецкім воінам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
- ахвярам фашызму.
Помнік Францыску Скарыну, скульпт. Валяр'ян Янушкевіч
Вядомыя асобыПравіць
- Сяргей Львовіч Аганаў (нар. 1974) — беларускі скульптар.
- Ірына Багдановіч (нар. 1956) — паэтэса і літаратуразнаўца
- Іван Бірыла (1900—1945) — хірург
- Эдуард Вальчук (нар. 1936) — прафесар медыцыны
- Стэфан Варшаўскі (1904—1989) — прафесар матэматыкі
- Сяргей Васільеў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы грамадзянін горада
- Стэфан Вітажэнец (1908—1994) — пілот, ас-знішчальнік у II сусветную вайну
- Канстанцін Горскі (1862—1909) — літаратурны крытык, паэт, мастацтвазнаўца
- Наталля Зайцава (нар. 1954) — палітык
- Наталля Карэйва (нар. 1985) — спартсменка
- Самуэль Кастравіцкі (1902—1953) — ваенны дзеяч
- Валерый Курдзюкоў, беларускі дыпламат
- Леанід Лаўрэш (нар. 1963) — краязнавец
- Валерый Макарэвіч (нар. 1983) — футбаліст
- Аркадзь Мігдал (1911—1991) — фізік, акадэмік АН СССР
- Міхаіл Мінкевіч (1919—1987) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі
- Сяргей Паліцевіч (нар. 1990) — футбаліст
- Поля Ракса (нар. 1941) — кінаактрыса
- Сяргей Скрабец (нар. 1963) — палітык
- Валерый Сліўкін (нар. 1945) — географ, краязнаўца
- Рычард Смольскі (нар. 1945) — тэатразнаўца, педагог
- Станіслаў Суднік (нар. 1954) — пісьменнік, журналіст
- Галіна Флікоп-Світа (нар. 1984) — гісторык мастацтва
- Наталля Чуйко (нар. 1948) — архітэктар
- Станіслаў Юхновіч (нар. 1923) — архітэктар, даследчык горадабудаўніцтва
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Памяць... С. 139-140.
- ↑ Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. С. 89−90
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Стадыёны ФК "Ліда". Афіцыйны сайт ФК "Ліда". Праверана 10 студзеня 2018.
- ↑ Інфармацыя аб ХК "Ліда". Афіцыйны сайт ХК "Ліда". Праверана 10 студзеня 2018.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 248—249.
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — С. 362—363.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліда
- Геаграфічныя звесткі па тэме Ліда на OpenStreetMap
- Афіцыйны сайт Лідскага раённага выканаўчага камітэту
- Лідская газета. Грамадска-палітычнае выданне
- Лідская тэлерадыёаб'яднанне
- Pawet. Ліда i Лідчына, гісторыя i культура
- Lida.info — Iнфармацыйны сайт горада
- Radzima.org
- Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Замак Гедыміна ў Лідзе
- Жыццё дала… чыгунка