Лімбург-на-Лане
горад у Германіі
(Пасля перасылкі з Горад Лімбург-на-Лане)
Лімбург-на-Лане (ням.: Limburg an der Lahn) — горад на захадзе Германіі, у зямлі Гесэн. 33 423 жыхары (на 31 снежня 2009). Упершыню ўзгадваецца ў 910 годзе, аднак першая крэпасць на гэтым месцы была пабудавана яшчэ ў 760 годзе, а першае кельцкае паселішча існавала яшчэ ў VI стагоддзі.
Горад
Лімбург-на-Лане
Limburg an der Lahn
| ||||||||||||||||||||||||||
СлавустасціПравіць
Лімбург вядомы перш за ўсё, сваім саборам, будаўніцтва якога пачалося, верагодна, паміж 1175 і 1200 гадамі. Сабор увабраў у сябе элементы познераманскага і неагатычнага стыляў. Іншымі выдатнымі мясцінамі горада з’яўляюцца замак XIII стагоддзя і Стары горад, у якім захавалася шмат сярэдневечных фахверкавых дамоў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Іозеф Эберц, нямецкі мастак
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лімбург-на-Лане
- Афіцыйная старонка (ням.)
- Фота горада Лімбург на Лане