Літамержыцы
Літамержыцы (чэшск.: Litoměřice [ˈlɪtomɲɛr̝ɪtsɛ]), Лейтмерыц (ням.: Leitmeritz) — старадаўні горад у Чэхіі, размешчаны ў даліне рэк Лабы (Эльбы) і Огржэ, прыкладна ў 72 км ад Прагі. Колькасць насельніцтва — 25 687 чалавек. (2004 год). Нацыянальны склад: пераважна чэхі.
Горад
Літамержыцы
Litoměřice
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя правіць
Афіцыйнай датай заснавання горада лічыцца 1057 год, калі князь Спытыгнеў II заснаваў тут базіліку ў раманскім стылі, на месцы якой у XVII стагоддзі ўзвялі сабор Св. Стэфана. У X-XII стст. Літамержыцы ўваходзілі ва ўладанні дынастыі Пржэмысловічаў, якія, аднак, даравалі яго шляхетнаму роду Вршоўцаў разам з горадам Жацец за ваенныя і палітычныя заслугі (да 1108 года).
З XIII стагоддзі Літамержыцы становяцца культурным цэнтрам края. У прыватнасці, тут ўзнікаюць рэзідэнцыі францысканскага і дамініканскага манаскіх ордэнаў. Горад паступова забудоўваецца каменнымі дамамі, пашыраецца. У XV-XVI стст. асабліва актыўна забудоўваецца. На працягу шматлікіх стагоддзяў асноўнымі галінамі эканомікі Літамержыцаў заставаліся рамёствы, гандаль, вінаробства і рачны транспарт. У XIX стагоддзі тут стала развівацца харчовая прамысловасць. У наш час у Літамержыцах праводзяцца сельскагаспадарчыя выстаўкі пад назвай «Гарод Чэхіі».
Насельніцтва правіць
|
Славутасці правіць
Сабор Святога Стэфана, касцёлы Св. Войцеха і Св. Вацлава, касцёл Усіх Святых, езуіцкі і дамініканскі саборы, касцёл капуцынаў, сінагога. Непадалёк ад горада знаходзяцца: Клашцерац над Огржы, высокі ўзгорак Радабіл і былы падземны ваенны завод Трэцяга рэйха Б5-Рыхард.
Зноскі правіць
- ↑ а б Novým starostou je Löwy. Po boku má sestru Rožcovou s úvazkem v nemocnici Праверана 23 студзеня 2023.
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Historický lexikon obcí České republiky – 1869–2011 — ČSÚ, 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6 Праверана 4 верасня 2018.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 2 сакавіка 2024.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2014 — Praha: 2014.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2016 — Praha: 2016. Праверана 3 верасня 2016.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2017 — Praha: 2017. — ISBN 978-80-250-2770-7 Праверана 4 мая 2017.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2018 — Praha: ČSÚ, 2018. — ISBN 978-80-250-2843-8 Праверана 1 мая 2018.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2019 — Praha: ČSÚ, 2019. — ISBN 978-80-250-2914-5 Праверана 4 мая 2019.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2020 — Praha: ČSÚ, 2020. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2021 — Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Český statistický úřad (unspecified title) Праверана 18 красавіка 2022.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2022 — Praha: ČSÚ, 2022. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2023 — Praha: ČSÚ, 2023. Праверана 25 мая 2023.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Літамержыцы
- Гарадскі сайт Архівавана 29 мая 2008.