Адкрыць галоўнае меню

Маладзечна

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Маладзечна)
Горад
Маладзечна
Maładečna - centralny plac.jpg
Цэнтральная плошча
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Плошча
~30 км²
Насельніцтва
95 233 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 176
Паштовы індэкс
222301, 222302, 222303, 222304, 222305, 222306, 222307, 222310
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
Маладзечна на карце Беларусі ±
Маладзечна (Беларусь)
Маладзечна
Маладзечна (Мінская вобласць)
Маладзечна

Маладзе́чна[2] (афіц. транс.: Maladziečna) — горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Уша, адміністрацыйны цэнтр Маладзечанскага раёна. За 73 км на паўночны захад ад Мінска. Насельніцтва — 95 233 чал. (2017)[1].

НазваПравіць

Тапонім «Маладзечна», відаць, паходзіць ад назвы рэчкі Маладачанкі, якая знікла ў выніку меліярацыйных прац. Таксама існуе меркаванне, што назва горада ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэнні — дзяцюк, ваяр у княжацкай дружыне[3]), «малады», «малодшы» або ад спалучэння двух даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазмяшчальнае месца».

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Маладзечна змяшчаецца ў прысяжным лісце князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388 г.[4][5]. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства.

У ХV ст. ля сутокаў Маладачанкі і Вушы збудавалі драўляны замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (1519 — двойчы, а таксама ў 1533) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.

Цэнтр намесніцтва, у 1500 г. згадваецца намеснік маладзечанскі Іван Кошка, акольнічы смаленскі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, Маладзечна ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 г. тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоў Люблінскай уніі[4]. У канцы ХVI ст. Маладзечна ўваходзіла ў шэрагі 20 найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі[4]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Заслаўскіх, Мсціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) у 1708 Маладзечна пэўны час займалі шведскія войскі. У 1757 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 уладальнік паселішча Міхал Казімір Агінскі збудаваў тут касцёл Св. Казіміра, пры якім з 1762 дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расійскімі ўладамі ў 1831)[6].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маладзечна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1847 Віленскай губерні. У вайну 1812 года 4 снежня каля мястэчка расійскія войскі разбілі ар’ергард французскай арміі маршала Віктора.

14 красавіка 1831 у часы вызваленчага паўстання аддзел Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў вызваліў Маладзечна з-пад расійскага панавання. Аднак ужо 22 красавіка 1831 царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 з мэтай русіфікацыі края ўлады адкрылі настаўніцкую семінарыю, выкладанне ў якой вялося вылучна на рускай мове пад наглядам Маскоўскага патрыярхата. У 1873 будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэнню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Маладзечна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі самастойнай гмінай у Вілейскім павеце Віленскага ваяводства. З 1927 года — цэнтр асобнага павета, а 26 красавіка 1929 Маладзечна атрымала статус горада[7][8]. З 1922 па 1939 гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 года ў складзе горада) размяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

У 1939 годзе Маладзечна ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам раёна Вілейскай вобласці19441960 цэнтр асобнай вобласці). Станам на 1940 тут адкрылася педагагічнае вучылішча, працавалі 2 клубы, бібліятэка, бальніца, 2 аптэкі. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

 
Гербы Маладзечна

17 сакавіка 1988 года рашэннем № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў зацверджаны першы вядомы герб Маладзечна. Аўтары герба: доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994) і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997).

21 снежня 1999 года зацверджаны новы герб Маладзечна Рашэннем № 23 Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў і занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 10 лютым 2000 пад № 39. Аўтары герба: А. А. Шпунт і мастак І. А. Шпунт.

 
Амфітэатр, узведзены да Дажынак-2011

25 красавіка 1993 у часы дэмакратычных гарадскіх уладаў на чале з Генадзем Карпенкам на цэнтральнай плошчы Маладзечна ў прысутнасці некалькіх тысяч гараджан адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка мучанікам за свабоду і незалежнасць Беларусі (у наш час пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанеслі ў Зялёны Гарадок — гістарычны раён горада побач з гарадскім паркам).[9].

18 сакавіка 1997 у горадзе адбылася ўрачыстая кансекрацыя новага касцёла Св. Іосіфа[10].

У 2011 годзе ў горадзе прайшоў фестываль «Дажынкі-2011».

У 2013 годзе ў межы горада ўключаныя некаторыя вуліцы вёскі Рагазы, частка тэрыторыі Цюрлёўскага сельсавета[11].

5 сакавіка 2013 года старшынёй Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта прызначаны Яхнавец Аляксандр Дзмітрыевіч.

10 сакавіка 2017 года адбылася найбуйнейшая акцыя пратэсту за гісторыю незалежнай Беларусі ў горадзе (каля 1000 чалавек) названая як «Марш недармаедаў» ці «Марш раззлаваных беларусаў». Людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы і пасля мітынгу прайшлі маршам да будынка падатковай інспекцыі. Пратэставалі супраць так званага «дэкрэта аб дармаедстве» і «падатку на беспрацоўных» (Дэкрэта прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства») і іншых дзеянняў уладаў. Гучалі лозунгі: «Нет декрету № 3 — Лукашенко уходи», «Баста», «Ганьба», «Жыве Беларусь» і іншыя.[12][13][14][15]

4 верасня 2018 на пазачарговай сесіі савета дэпутатаў Юрый Мікалаевіч Горлаў быў зацверджаны на пасаду старшыні Маладзечанскага райвыканкама, раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне.[16][17][18]

НасельніцтваПравіць

 

ЭканомікаПравіць

 
Вуліца Вялікі Гасцінец — галоўная вуліца горада

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі (Завод парашковай металургіі), лёгкай, харчовы, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Маладзечанская» (знаходзіцца побач цэнтральнай плошчы, у 10 хв. хады ад чыгуначнага і аўтавакзалаў).

 
Чыгуначная станцыя

Вузел чыгунак на Мінск, Полацк, Вільнюс, Ліду і аўтадарог на Мінск, Вільнюс, к.п. Нарач.

КультураПравіць

 
Палац культуры

У горадзе знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У 2006 і 2013 гадах горад стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[25].

У Маладзечне працуюць рэп і хіп-хоп гурты (Usplesk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal і іншыя).

 
Дзяржаўны політэхнічны каледж

У Маладзечне 14 сярэдніх школ, мастацкая школа, 6 вучылішч, у т.л. медыцынскае і музычнае, політэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.

Выпускаецца гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны»

СМІПравіць

Грамадскае жыццёПравіць

Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленне праваабарончай арганізацыі Беларуска-Хельсінкскі камітэт, скауцкая дружына «Маладэчына».

Рэлігійнае жыццёПравіць

У горадзе зарэгістравана 5 рэлігійных суполак.

Турыстычная інфармацыяПравіць

 
«Брадвей» — пешаходная частка вуліцы Прытыцкага, папулярнае сярод моладзі месца сустрэч

Маладзечна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім»[26].

Гатэль «Маладзечна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілін хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У горадзе працуе краязнаўчы музей.

СлавутасціПравіць

 
Мемарыяльны комплекс «Шталаг 342»

Страчаная спадчына

Вядомыя асобыПравіць

Гарады-пабрацімыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240.
  4. 4,0 4,1 4,2 Генадзь Каханоўскі. Маладзечна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 263.
  5. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — [2], 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 221.
  6. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 215.
  7. https://www.belaerogis.by/projects/molodechensk/
  8. http://www.minsk-region.gov.by/ru/region/rajony-minskoj-oblasti/molodechnenskij-rajon
  9. Помнік мучанікам устанавілі ў Зялёным Гарадку. Публікацыя ў «Рэгіянальнай газеце»
  10. 10-годдзе кансекрацыі касцёла Св. Юзафа ў Маладзечне // «Catholic.by», 20 сакавіка 2007
  11. Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
  12. https://www.intex-press.by/2017/03/10/v-molodechno-na-marsh-netuneyadtsev-vyshlo-1000-chelovek-brutalno-zaderzhany-lebedko-rymashevskij-i-zhurnalist-belapan/
  13. http://naviny.by/article/20170310/1489163644-marsh-netuneyadcev-proshel-v-molodechno
  14. http://belsat.eu/ru/news/protest-protiv-dekreta-3-planiruetsya-10-marta-v-molodechno-onlajn/
  15. https://news.tut.by/economics/534762.html
  16. http://minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/34214-vchera-prezentovali-novogo-predsedatelya-molodechnenskogo-rayispolkoma
  17. https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-u-molodechnenskogo-rayispolkoma-noviy-rukovoditel-2018-08-31
  18. http://www.rh.by/2018/08/31/novyj-predsedatel-molodechnenskogo-rajispolkoma-rodom-iz-bryanska-rukovodil-stolbtsovskim-rajispolkomom/
  19. 19,0 19,1 19,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  22. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  23. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  24. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  25. «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  26. Молодечно // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  27. Маладзечна ўстанавіла партнёрскія адносіны з горадам Светлым Калінінградскай вобласці Расіі // Рэгіянальная газета
  28. Развитие и расширение международных связей в Санкт-Петербурге на примере Фрунзенского района (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць