Мамбаса

(Пасля перасылкі з Горад Мамбаса)

Мамбаса — другі па велічыні горад Кеніі. Знаходзіцца на каралавым востраве ў Індыйскім акіяне і злучаны з мацерыком некалькімі дамбамі. На мове суахілі горад называецца Kisiwa Cha Mvita, што азначае «Востраў вайны». Таксама з'яўляецца цэнтрам прыбярэжнай правінцыі. Горад з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым цэнтрам Кеніі, а таксама адным з найбольш значных прамысловых цэнтраў. Цэнтр турызму.

Горад
Мамбаса
Mombasa
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1593
Плошча
295 км²
Вышыня цэнтра
50 м
Насельніцтва
799 727 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
041
Афіцыйны сайт
Мамбаса на карце Кеніі
Мамбаса (Кенія)
Мамбаса
Мамбаса (Кенія)
Мамбаса

Геаграфія правіць

Гісторыя правіць

Арабскі порт упершыню згаданы Аль-Ідрысі ў 1151 г.. Быў найбуйнейшым цэнтрам гандлю рабамі на ўсходзе Афрыкі. У 1331 г. у горадзе правёў адну ноч знакаміты падарожнік ібн Батута. Ён адзначыў майстэрства, з якім былі пабудаваныя драўляныя мячэці. У 1415 г. гавань Мамбасу наведаў кітайскі флот Чжэн Хэ. У 1498 годзе па шляху ў Індыю каля Мамбасы праплывалі караблі Васка да Гама.

У 1502 г. партугальцы абстралялі Мамбасу з судоў. У гэты час мясцоваму султану ўдалося абвясціць аб незалежнасці ад Кілвы. У 1528 г. на султанат зноў напалі партугальцы, а ў 1593 годзе яны пабудавалі велічны Форт Ісуса. У 1638 г. Мамбаса афіцыйна аб'яўлена партугальскай калоніяй. Кіравалася з Гоа. З 1698 па 1888 год — у складзе арабскіх султанатаў Аман і Занзібар.

Гарады-пабрацімы правіць