Мар’іна Горка

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Мар'іна Горка)

Ма́р’іна Го́рка[2] (трансліт.: Marjina Horka) — горад у Беларусі на рацэ Цітаўцы. Адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 21 303 чал. (2017)[3].

Горад
Мар’іна Горка
Сядзіба Макавых (будынак другой паловы XIX ст.)
Сядзіба Макавых (будынак другой паловы XIX ст.)
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 8,2 км²
Вышыня цэнтра
169 ± 0 м
Насельніцтва
  • 20 096 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222810, 222811, 222827
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244501000
Мар’іна Горка на карце Беларусі ±
Мар’іна Горка (Беларусь)
Мар’іна Горка
Мар’іна Горка (Мінская вобласць)
Мар’іна Горка

Месціцца за 63 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Чэрвень, Узду.

Назва правіць

 
Мар’інагорскае капішча багіні Мары

У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцце «Горка» (невялікая гара) і азначэнне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя[4]. Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. Адзінай афіцыйнай пазіцыі наконт назвы ў наш час няма. Паводле першага падання, назва мясціны пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка памешчыка Мар’я (яе бацька дазнаўся, што дзяўчына пакахала простага хлопца, і разлучыў іх). Згодна з іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[5]. Таксама існуе паданне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе язычнікі маліліся сваёй багіні Мары[6].

Гісторыя правіць

 
Пачатковая школа ў 1915 г., знаходзілася на месцы цяперашняга кінатэатра «Кастрычнік»
 
Ліпень 1943 г.

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню Мар’іна Горка згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.

28 траўня 1760 года права валодання Мар’інай Горкай падаравана Навасёлкаўскай царкве.

У складзе Расійскай імперыі правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мар’іна Горка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1812 годзе згадваецца, калі царкву ў Мар’інай Горцы спалілі напалеонаўскія салдаты.

Баніфацый Урбанавіч Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у краі, па задушэнні якога расійскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а самога выслалі ў Сібір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаванне Лібава-Роменскай чыгункі (1873) паспрыяла развіццю паселішча. 30 жніўня 1880 тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 24 двары.

Найноўшы час правіць

У канцы лютага 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мар’іна Горка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. 17 чэрвеня 1924 года Мар’іна Горка стала цэнтрам Пухавіцкага раёна. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У часе акупацыі, улетку 1941 года было створана гета, у якое, паводле ўспамінаў сведак, трапіла каля 80 чалавек[7].

22 ліпеня 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Мар’іна Горка атрымала статус горада. У студзені 1963 года ў горадзе размешчаная 5-я брыгада спецпрызначэння.

У 2017 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Кавалёва і Сенажаткі[8].

Насельніцтва правіць

Дэмаграфія правіць

  • XIX стагоддзе: 1897—108 чал. (57 муж. і 51 жан.)[9]
  • XX стагоддзе: пач. XX ст. — 26 двароў, 194 жыхароў; 1917 — 67 двароў, 334 жыхары, з якіх 224 яўрэі; 1939 — 6,5 тыс. чал.[10]; 1959 — 9,3 тыс. чал.; 1970 — 11,3 тыс. чал.[10]; 1972 — 11,8 тыс. чал.[11]; 1989 — 18,9 тыс. чал.; 1991 — 20,1 тыс. чал.[12]; 1995 — 23,1 тыс. чал.[10]; 1997 — 23 214 чал.[13]; 1999 — 23,9 тыс. чал.;
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2002 — 22,2 тыс. чал.; 2006 — 22,9 тыс. чал.; 2007 — 22,8 тыс. чал.; 2009 — 21 446 чал. (перапіс)[14]; 2015 — 21 384 тыс. чал.[15]; 2016 — 21 280 чал.[16]; 2017 — 21 303 чал.[3]

Яўрэі правіць

У 1917 годзе у г. Мар’іна Горка жыло 224 яўрэяў, у 1939 г. 786 яўрэяў. Пасля акупацыі часткамі вермахта летам 1941 года было створана гета. У верасні 1941 года яўрэі г. Мар’іна Горка (1260 чал.) былі расстраляныя. Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць яўрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск. У 1966 годзе на месцы расстрэлу пастаўлены абеліск.

Медыцына правіць

 
Паліклініка № 1

У 1954 годзе была збудавана бальніца на 35 ложкаў, дзе працавала 6 лекараў. У 1958 годзе была перайменавана ў Пухавіцкую раённую бальніцу.

Дзейнічаюць 2 паліклінікі. Паліклініка № 1 месціцца ў мікрараёне Новая Зара. Пабудавана фінскімі будаўнікамі, напачатку 1993 года [17]. Дзейнічае «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр „Вікторыя“».

Рэлігія правіць

 
Касцёл Святога Антонія Падуанскага

Эканоміка правіць

У горадзе дзейнічае гарадская гасцініца[19].

Прамысловая вытворчасць правіць

 
Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў

У горадзе дзейнічаюць наступныя прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці:

  • ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод»;
  • ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў»;
  • ААТ «Пухавічынафтапрадукт»;
  • ААТ «Машхарчпрад»;
  • ААТ «Пухавіцкі харчкамбінат»;
  • ААТ «Пухавічы-лён»;
  • РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы»;
  • КП ДУП «Мар’інагорскі завод жалезабетонных вырабаў»;
  • ТАА «Мароз Прадукт»;
  • «Пухавіцкі малочны завод».

Транспарт правіць

 
Чыгуначная станцыя

Грамадскі транспарт правіць

Гарадскі і прыгарадны транспарт уключае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі з’яўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і размешчаны непадалёк аўтавакзал.

Чыгуначны правіць

Праз горад праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, станцыя Пухавічы.

Аўтамабільны правіць

Культура і адукацыя правіць

 
SOS-Дзіцячая вёска

У горадзе штогод ладзіцца рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара Ігара Лучанка.

Дзейнічае палац культуры, гарадская бібліятэка (адкрытая ў 1993 годзе), Пухавіцкая сельская бібліятэка (адкрытая ў 1949 годзе), Пухавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка. У горадзе месціцца вёска дзяцей-сірот ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».

У горадзе дзейнічаюць наступныя ўстановы адукацыі: Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа, Сярэдняя школа № 2, Сярэдняя школа № 3, Сярэдняя школа № 4, Мар’інагорская дзіцячая школа мастацтваў і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (адкрытая ў 1959 годзе), 6 дашкольных устаноў, Мар’інагорская гімназія, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», Пухавіцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Спорт правіць

СМІ правіць

У горадзе з 1930 года выдаецца раённая газета «Пухавіцкія навіны».

Славутасці правіць

  • Сядзібна-паркавы комплекс Макавых (1876)
  • Рэшткі вадзянога млына на рацэ Цітаўка
  • Брацкая магіла (1941—1944)
  • Самаходная артылерыйская устаноўка СУ-100 (помнік быў усталяваны ў 1973 годзе)
  • Абеліск савецкім жаўнерам. Усталяваны ў 1970 г. абеліск ушанавання памяці жаўнераў, партызан і падпольшчыкаў Пухаўшчыны
  • Танк ІС-3. Танк быў усталяваны на пастамент у 1982 годзе ў ваенным гарадку Мар’інай Горкі ў памяць аб загінулых жаўнерах пры вызваленні горада
  • Мемарыяльная дошка на валуне ў памяць пра загінулых у Афганістане ураджэнцаў Пухаўшчыны
  • 122-мм гармата-гаўбіца. Усталявана ў 1968 годзе ў гонар салдат 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса генерал-маёра Панова, якія вызвалялі Мар’іну Горку ў ліпені 1944 года[20]
  • Помнік Л. Гайдучонак
  • Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі
  • Помнік В. Ф. Токараву
  • Дом-музей дзе правёў дзяцінства І. М. Лучанок
  • Валун з памятнай дошкай

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Нараджэння Божай Маці (1874)
  • Царква Св. Аляксандра Неўскага (1871)
  • Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)
  • Воданапорная вежа (Шухаўская вежа). Пабудавана ў 1930—1931 гадах. Падчас вайны была разбурана. Была адноўлена ​​і запушчана ў 1946 годзе. З 2005 года вежа стаяла без вады, а ў 2013 г. была дэмантавана [21]

Гарады-пабрацімы правіць

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 79.
  5. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  6. Галіна Калевіч. Мар’іна Горка. Духоўнае Адраджэнне // «Ave Maria» № 1—2 (166—167), 2009.
  7. http://www.gorka.by/?p=43271
  8. Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 30 кастрычніка 2020. (руск.)
  9. Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раена (паводле перапісу 1897 г.)(недаступная спасылка) // Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306
  10. а б в Беларусь 1995.
  11. Марьина Горка // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  12. Марьина Горка // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  13. ЭГБ 1999.
  14. Перепись населения — 2009. Минская область Архівавана 30 кастрычніка 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. http://www.gorka.by/?p=41385
  18. https://kartoteka.by/unp-600306269
  19. Марьина Горка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  20. http://wikimapia.org/34914763/ru/122-%D0%BC%D0%BC-%D0%BF%D1%83%D1%88%D0%BA%D0%B0-%D0%B3%D0%B0%D1%83%D0%B1%D0%B8%D1%86%D0%B0
  21. http://pravdinsky.info/chto-budet-v-marinoj-gorke-na-meste-shuxovskoj-bashni/

Літаратура правіць

  • Мар’іна Горка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 464. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Мар’іна Горка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 74. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Марьина Горка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Maryi-Góra // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 156.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Алесь Карлюкевіч. Мар’іна Горка і блізкія ваколіцы // Полымя, № 2, 2011
  • Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.

Спасылкі правіць