Масты

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Масты)

Масты́[2] (афіц. транс.: Masty) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мастоўскага раёна, на р. Нёман пры ўпадзенні ў яе р. Зэльвянка. За 60 км на паўднёвы ўсход ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. Насельніцтва 15 770 чал. (2019)[3].

Горад
Масты
Street in Masty.JPG
На вуліцы
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Водныя аб’екты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Паштовы індэкс
231591
Аўтамабільны код
4
СААТА
4240501000
Масты на карце Беларусі ±
Масты (Беларусь)
Масты
Масты (Гродзенская вобласць)
Масты

ГісторыяПравіць

Упершыню згадваецца ў 1486 годзе як мястэчка, цэнтр воласці Гарадзенскага павета ВКЛ. У 1561 годзе тут былі 9 вуліц па абодвух берагах Нёмана, прыстань і паром. Пасля 1589 года валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. Паводле грамат 1601, 1633, 1653 і 1677 каралёў Рэчы Паспалітай яго жыхары атрымалі некаторыя прывілеі па магдэбургскім праве, з 1633 тут праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета. У 1921—1939 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. З 1949 года гарадскі пасёлак, з 1955 года — горад.

НасельніцтваПравіць

  • 2004 — 17,4 тыс. чал.;
  • 2006 — 16,8 тыс. чал.;
  • 2016 — 15 948 чал.[4];
  • 2017 — 15 883 чал.[3]

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ААТ «Мастоўдрэў»), лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Масты». У наваколлях горада зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Масты».

СлавутасціПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

СпасылкіПравіць