Млада Болеслаў

(Пасля перасылкі з Горад Млада-Болеслаў)

Мла́да-Бо́леслаў (чэшск.: Mladá Boleslav), был. Юнгбунцлау (ням.: Jungbunzlau[2]) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Сярэднячэшскага края. Адміністрацыйны цэнтр раёна Млада Болеслаў і муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі. Размешчаны на левым беразе ракі Ізеры, за 50 км на паўночны ўсход ад Прагі. Чыгуначны вузел.

Горад
Млада Болеслаў
чэшск.: Mladá Boleslav
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
1130[1]
Ранейшыя назвы
Юнгбунцлау
Плошча
28,9 км²
Вышыня цэнтра
235 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
44 226 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+ 420 326
Паштовы індэкс
293 01
Аўтамабільны код
S (старыя MB)
Афіцыйны сайт
Млада Болеслаў на карце Чэхіі
Млада Болеслаў (Чэхія)
Млада Болеслаў

Насельніцтва 43,4 тысяч жыхароў (2003). Плошча 28,9 км².

Гісторыя правіць

Горад Млада Болеслаў быў заснаваны ў другой палове X стагоддзя Баляславам II як каралеўскі замак[2]. Да часу яго заснавання каля Прагі ўжо меўся замак пад назвай Болеслаў, таму новы замак быў названы Mladá («маладым») Болеславам, што дазволіла лёгка адрозніваць яго ад больш старога замка, які атрымаў у XV стагоддзі назву Stará Boleslav («Стары Болеслаў»).

Дзякуючы свайму выгоднаму размяшчэнню на шляху з Прагі ў Лужыцу і Брандэнбург Млада Болеслаў хутка развіваўся, у 1334 і 1436 гадах атрымліваў правы каралеўскага горада.

У XVI стагоддзі горад зрабіўся галоўным цэнтрам чэшскіх братоў, якія заснавалі тут адну з першых сваіх друкарань[2]. У XVII стагоддзі прыйшоў у заняпад.

У канцы XIX стагоддзя горад перажыў «другое нараджэнне» дзякуючы заснаванаму тут заводу «Шкода»; Млада Болеслаў квітнее дзякуючы аўтамабільнаму заводу і дагэтуль.

Эканоміка правіць

З'яўляецца галоўным цэнтрам чэшскай аўтамабільны прамысловасці; завод у Млада Болеславе выпускае аўтамабілі сусветна вядомай маркі «Шкода». Вырабляюцца пераважна легкавыя аўтамабілі. Ёсць малаважная цукровая прамысловасць.

Славутасці правіць

Асноўнымі славутасцямі горада з'яўляюцца:

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць