Мумбаі

(Пасля перасылкі з Горад Мумбай)

Мумба́і (ранейшая назвай: Бамбей; на маратхі: मुंबई, англ.: Mumbai) — сталіца індыйскага штату Махараштра. Горад знаходзіцца на востраве Сальсет і ўзбярэжжы Аравійскага мора, злучаных шматлікімі мастамі.

Горад
Мумбаі
маратхі: मुंबई, англ.: Mumbai
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1507[2]
Плошча
  • 603 ± 1 км²[3]
Вышыня цэнтра
14 ± 1 м
Насельніцтва
  • 15 414 288 чал. (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0022
Паштовыя індэксы
400001
Аўтамабільны код
MH-01, MH-02 і MH-03
Афіцыйны сайт
Мумбаі на карце Індыі
Мумбаі (Індыя)
Мумбаі
Мумбаі (Індыя)
Мумбаі

Паводле апошніх звестак насельніцтва горада налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасці насельніцтва гэта шосты ў свеце горад. Разам з гарадамі-спадарожнікамі Мумбаі ўтварае гарадскую кангламерацыю. Порт горада з'яўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча горада — 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.

Мумбаі адначасова з'яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбейская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацый і фірм. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі не толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе змяшэнню самых розных культур, рэлігій і моў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён з'яўляецца цэнтрам індыйскай кінематаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасць фільмаў у свеце.

Індыйская назва горада паходзіць ад імені індыйскай багіні Mumba. У XVI стагоддзі партугальцы назвалі гэта месца Bom Bahia, што азначае Добры заліў. Пасля заваявання Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная змена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбей» усё яшчэ ўжываецца па ўсім свеце.

Гісторыя правіць

Раннія часы правіць

Мумбаі быў пабудаваны на архіпелагу з сямі астравоў: Бамбей, Парэль, Мазагаон, Махім, Калаба, Ворлі і вострава Старой Жанчыны[5]. На сёння дакладна вядома, калі гэтыя астравы ўпершыню былі заселены. Плейстацэнавыя адклады, знойдзеныя ўздоўж прыбярэжных раёнаў вакол Кандывалі на поўначы Мумбаі археолагам Тодам у 1939 годзе, паказваюць, што астравы былі заселены яшчэ з часоў каменнага стагоддзя[6]. Магчыма, у пачатку нашай эры, але, магчыма, і раней, калі сюды прыйшлі рыбакі народнасці колі[7].

У III стагоддзі да н.э. астравы ўвайшлі ў склад імперыі Маурыяў, пры яе пашырэнні на поўдзень, падчас панавання будыйскага імператара Ашокі Магадхі[8]. Будыйскі храм-пячора Канхеры, які размяшчаўся каля Барывалі, быў заснаваны ў сярэдзіне III стагоддзя да нашай эры[9], і быў важным цэнтрам будызму ў Заходняй Індыі ў старажытныя часы[10]. Горад тады быў вядомы пад назвай Гептанезія, што ў перакладзе са старажытнагрэчаскай азначае «горад з сямі астравоў». Гэтая назва была дадзена гораду грэчаскім географам Пталамеем[11].

У перыяд з II стагоддзя да нашай эры і да IX стагоддзя нашай эры, астравы перайшлі пад кантроль паслядоўных карэнных дынастый: Сатаваханаў, Заходніх Кшатрапаў, Абхіраса, Вакатакасаў, Калачурыяў, Канкан Маурыяў, Чалук'яў і Раштракутаў[12], перш чым рэгіён перайшоў пад уладу дынастыі Сілхара з 810 да 1260 года[13]. Некаторыя з самых старых будынкаў у горадзе, былі пабудаваны ў гэты перыяд, як напрыклад пячоры Ягешвары (ад 520 да 525 года)[14] і Элефанта (ад VI-VII стагоддзяў)[15], храм Валкшвар (X стагоддзя)[16], і вадаём Банганга (XII стагоддзе)[17].

Кароль Бімба (Бхімдэў) заснаваў сваё царства ў рэгіёне ў канцы XIII стагоддзя і ўсталяваў сваю сталіцу ў Махікаваці[18]. Патарэ Прабху, адны з самых ранніх вядомых пасяленцаў горада, былі пераселены ў Махікаваці з Саўраштры каля 1298 годзе Бхімдэвам[19]. Дэлійскі султанат анексіраваў астравы ў 13471348 гадах і кантраляваў іх да 1407 года. За гэты час астравы былі ў падпарадкаванні мусульманскіх кіраўнікоў Гуджарата, якія прызначаліся Дэлійскім султанатам[20]. У 1407 годзе султанат Гуджарат атрымаў незалежнасць і астравы засталіся пад яго кіраваннем. Патранаж з боку султаната садзейнічаў будаўніцтву шматлікіх мячэцей, як напрыклад, выдатная мячэць Хаджы Алі ў Ворлі, якая была пабудавана ў гонар мусульманскага святога Хаджы Алі ў 1431 годзе[21]. З 1429 да 1431 года астравы былі прычынай рознагалоссяў паміж султанатам Гуджарат і султанатам Бахамані[22]. У 1493 годзе Бахадур-хан Гілані з султаната Бахамані паспрабаваў захапіць астравы, але атрымаў паражэнне.

Еўрапейскае панаванне правіць

Імперыя Вялікіх Маголаў, заснаваная ў 1526 годзе, была дамінуючай сілай на індыйскім субкантыненце ў сярэдзіне XVI стагоддзя[23]. Аднак занепакоенасць імператара Маголаў Хумаюна ўзрасла, калі султан Гуджарата Бахадур-шах быў абавязаны падпісаць дагавор з Партугальскай імперыяй 23 снежня 1534 года. Па дагаворы, сем астравоў і горад былі перададзены ў карыстанне партугальцам. Партугальцы прымалі актыўны ўдзел у стварэнні і пашырэнні іх рымска-каталіцкіх рэлігійных ордэнаў у Бамбеі[24].

Некаторыя з найстарэйшых каталіцкіх храмаў у горадзе, такія як царква Святога Міхаіла ў Махіме (1534 год)[25], царква Святога Яна Хрысціцеля ў Андхеры (1579 год)[26], царква Святога Андрэя на Бандры (1580 год)[27] і царква Глорыі (1632 год)[28], адносяцца да партугальскай эпохі. 11 мая 1661 года згодна са шлюбным дагаворам паміж англійскім каралём Карлам II і Кацярынай дэ Браганса, дачкой партугальскага караля Жуана IV, астравы перайшлі ў валоданне Брытанскай імперыі, як частка пасагу[29]. Аднак, некаторыі тэрыторыі ў гэтым рэгіёне ўсё яшчэ палежалі партугальцам. З 1665 па 1666 год англічанам удалося набыць некаторыя з іх[30].

Гэтыя астравы былі, у сваю чаргу, здадзены ў арэнду брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў 1668 годзе на суму ў 10 фунтаў стэрлінгаў у год згодна з каралеўскай хартыяй ад 27 сакавіка 1668 года. Насельніцтва хутка павялічылася з 10 тысяч у 1661 годзе, да 60 тысяч у 1675 годзе. Пазней астравы былі атакаваны сіддзійскім адміралам імперыі Вялікіх Маголаў Якутам Ханам у кастрычніку 1672 года[31], Рыклофам ван Гоэнам, генерал-губернатарам галандскай Індыі 20 лютага 1673 года[32], і сіддзійскім адміралам Сіддзі Самбалам 10 кастрычніка 1673 года[31].

Геарафія правіць

 
Схема размяшчэння горада

Мумбаі складаецца з дзвюх асобных абласцей: горада Мумбаі і Мумбайскага прыгараднага раёна, якія ўтвараюць два асобныя раёны штата Махараштра[33]. Гарадскую частку таксама часта называюць Айленд-Сіці ці Паўднёвым Мумбаі. Агульная плошча Мумбаі складае 603,4 км²[34]. З гэтай плошчы астраўная частка ахоплівае 67,79 км², у той час як прыгарадны раён размяшчаецца на 370 км², у сукупнасці іх плошча складае 437,71 км². Яна знаходзіцца пад кіраваннем муніцыпальных улад, астатняя плошча належыць міністэрству абароны, порту, камісіі па атамнай энергіі і нацыянальнаму парку Барывалі, якія знаходзяцца па-за юрысдыкцый мясцовых улад.

Мумбаі размешчаны ў вусце ракі Ульгас на заходнім узбярэжжы Індыі, у прыбярэжнай вобласці, вядомай як Конкан. Мумбаі абмежаваны Арабскім морам на захадзе. Многія частцы горада ляжаць над узроўнем мора з вышынямі ад 10 да 15 метраў[35], а горад мае сярэднюю вышыню 14 метраў над узроўнем мора[36]. Паўночная частка Мумбаі з'яўляецца пагорыстай, а самая высокая кропка ў горадзе складае 450 метраў[37].

Акрамя плаціны Бгатса ёсць шэсць асноўных азёр: Віхар, Ніжняя Вайтарна, Верхняя Вайтарна, Тулсі, Танса і Паваі, якія пастаўляюць ваду ў горад[38]. Азёры Тулсі і Віхар размешчаны ў межах Нацыянальнага парку Барывілі і ў межах горада. Вада з возера Паваі, якое таксама знаходзіцца ў межах горада, выкарыстоўваецца толькі для сельскагаспадарчых і прамысловых мэт[39]. Берагавай лінія горада прарэзана шматлікімі залівамі і бухтамі[40].

Глебавае покрыва ў гарадскім рэгіёне, у асноўным, пясчанае з-за яго блізкасці да мора. У прыгарадах, глебавае покрыва ў асноўным алювіяльнае і суглінкавае. Мумбаі размешчаны ў сейсмічна актыўнай зоне з-за наяўнасці разлому пліты ў раёне[41].

Клімат правіць

Мумбаі мае трапічны клімат, у прыватнасці, трапічны вільготны і сухі клімат па кліматычнай класіфікацыі Кёпена, з сямю месяцамі сухасці і пікам колькасці дажджоў у ліпені[42]. Халодны сезон доўжыцца са снежня па люты, летні сезон цягнецца з сакавіка па чэрвень. Перыяд з чэрвеня да канца верасня ёсць паўднёва-заходні мусонны сезон, а ў кастрычніку і лістападзе назіраецца пост-сезон мусонаў.

У перыяд з чэрвеня па верасень паўднёва-захаднія мусонныя дажджы льюць на горад. Максімальная гадавая колькасць ападкаў за ўсю гісторыю склала 3452 мм для 1954 года. Самая высокая колькасць ападкаў, якая была зафіксавана ў адзін дзень склала 944 мм ад 26 ліпеня 2005 года[43].

Сярэднегадавая тэмпература складае 27,2 °C, а сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 2167 мм[44]. Для Айленд-Сіці сярэдняя максімальная тэмпература складае 31,2 °C, у той час як сярэдняя мінімальная тэмпература складае 23,7 °C.

Клімат Мумбаі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 29,6 29,6 31,1 32,3 33,4 32,0 30,1 29,6 30,5 32,5 32,9 31,6 31,3
Сярэдняя тэмпература, °C 24,5 24,8 26,9 28,7 30,2 29,2 27,7 27,3 27,7 28,7 28,0 26,3 27,5
Сярэдні мінімум, °C 19,3 20,0 22,6 25,0 27,0 26,3 25,3 24,9 24,9 24,8 23,0 20,9 23,7
Норма ападкаў, мм 0 0 0 2 12 592 682 487 307 61 23 2 2 168
Крыніца: Ганконгская абсерваторыя

СМІ правіць

У Мумбаі выдаюцца газеты на англійскай («Таймс оф Індыя», «Міддэй», «Афтанун», «Эйша Эйдж», «Эканоміка Таймс», «Індыян Экспрэс»), бенгальскай, тамільскай мовах, на мовах маратхі, хіндзі. У горадзе працуюць тэлевізійныя каналы (больш за 100 на розных мовах), радыёстанцыі (8 станцый вяшчаюць у FM-дыяпазоне і 3 у АМ).

Спорт правіць

Крыкет — самы папулярны від спорту ў горадзе, у яго гуляюць многія жыхары. Горад мае два міжнародных стадыёна для гульні ў крыкет — «Ванкхід» і «Брабурн». Футбол — другі па папулярнасці від спорту. Штогод праводзіцца Мумбайскі марафон.

У горадзе культывуюцца хакей на траве, тэніс, бадмінтон, більярд, гольф, настольны тэніс, рэгбі. Развіты конны спорт, уладкоўваюцца дэрбі. Валейбол і баскетбол развіваецца галоўным чынам у школах.

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя людзі правіць

Зноскі правіць

  1. а б BMC to be Run by Administrator Sans Mayor After 4 Decades: What It Means for PublicNews18 India. Праверана 8 ліпеня 2023.
  2. MumbaiЭнцыклапедыя Брытаніка. Праверана 12 мая 2018.
  3. а б Mumbai (bombay)encyclopedia.com. Праверана 16 мая 2018.
  4. In welcher Zeitzone liegt Mumbai, Maharashtra, Indien? Праверана 26 лютага 2022.
  5. Farooqui, Amar (2006). «Opium city: the making of early Victorian Bombay». Three Essays Press. ISBN 978-81-88789-32-0. p. 1
  6. Ghosh, Amalananda (1990). «An Encyclopaedia of Indian Archaeology». Brill. ISBN 81-215-0088-5. p. 25
  7. Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, p. 5
  8. David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House, p. 5
  9. «Kanheri Caves». Archaeological Survey of India (ASI).
  10. Kumari, Asha (1990). «Hinduism and Buddhism. Vishwavidyalaya Prakashan». ISBN 81-7124-060-7. p. 37
  11. David, M. D. (1973). «History of Bombay», 1661–1708. University of Mumbai, p. 8
  12. Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, pp. 127–150
  13. Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X. p. 79
  14. «The Slum and the Sacred Cave». Lamont-Doherty Earth Observatory (Columbia University). p. 5.
  15. «World Heritage Sites — Elephanta Caves». Archaeological Survey of India.
  16. Dwivedi, Sharada (26 September 2007). «The Legends of Walkeshwar». Mumbai Newsline. Express Group
  17. Agarwal, Lekha (2 June 2007). «What about Gateway of India, Banganga Tank?». Mumbai Newsline. Express Group.
  18. Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X, p. 51
  19. Singh, K. S.; B. V. Bhanu, B. R. Bhatnagar, Anthropological Survey of India, D. K. Bose, V. S. Kulkarni, J. Sreenath (2004). «Maharashtra». XXX. Popular Prakashan. ISBN 978-81-7991-102-0, p. 1703
  20. David, M. D. (1973). «History of Bombay, 1661–1708». University of Mumbai, p. 14
  21. Khalidi, Omar (2006). «Muslims in the Deccan: a historical survey». Global Media Publications. ISBN 978-81-88869-13-8, p. 24
  22. Misra, Satish Chandra (1982). «The Rise of Muslim Power in Gujarat: A History of Gujarat from 1298 to 1442». Munshiram Manoharlal Publishers, p. 193
  23. «Mughal Empire». Department of Social Sciences. University of California.
  24. Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department. p. 169
  25. David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House. p. 19
  26. Shukla, Ashutosh (12 May 2008). «Relishing a Sunday feast, but only once in a year». Daily News and Analysis (DNA).
  27. D'Mello, Ashley (9 June 2008). «New life for old church records». The Times of India.
  28. «Glorious past» Архівавана 5 лютага 2008.. Express India. 28 October 2008.
  29. «Catherine of Bragança (1638–1705)». BBC.
  30. The Gazetteer of Bombay City and Island. Gazetteers of the Bombay Presidency. 2. Gazetteer Department. p. 54
  31. а б Yimene, Ababu Minda (2004). «An African Indian Community in Hyderabad: Siddi Identity, Its Maintenance and Change». Cuvillier Verlag. ISBN 3-86537-206-6. p. 94
  32. Ganley, Colin C. (2007). «Security, the central component of an early modern institutional matrix; 17th century Bombay's Economic Growth». International Society for New Institutional Economics (ISNIE). p. 13.
  33. «Mumbai Suburban» Архівавана 13 мая 2012.. National Informatics Centre (Mahrashtra State Centre). Retrieved 2009-15-31
  34. «Area and Density — Metropolitan Cities». Ministry of Urban Development (Government of India). p. 33.
  35. Krishnamoorthy, Bala (2008). «Environmental Management: Text And Cases». PHI Learning Pvt. Ltd.. ISBN 978-81-203-3329-1. p. 218
  36. «Mumbai, India». Weatherbase.
  37. Srinivasu, T.; Pardeshi, Satish. «Floristic Survey of Institute of Science, Mumbai, Maharashta State» Архівавана 17 ліпеня 2009.. Government of Maharashtra.
  38. «Municipal Corporation of Greater Mumbai Water Sector Initiatives» Архівавана 10 красавіка 2009. (PPT). Department of Administrative Reforms and Public Grievances (Government of India). p. 6.
  39. «Salient Features of Powai Lake» Архівавана 15 ліпеня 2011. (PPT). Department of Environment (Government of Maharashtra). pp. 1–3.
  40. Sen, Somit (13 December 2008). «Security web for city coastline». The Times of India.
  41. Kanth, S. T. G. Raghu; Iyenagar, R. N. (10 December 2006). «Seismic Hazard estimation for Mumbai City». Current Science (Current Science Association) 91 (11): 1486.
  42. Proceedings of the Indian National Science Academy. 65. Indian National Science Academy. 1999, p. 210
  43. Kishwar, Madhu Purnima (3 July 2006). «Three drown as heavy rain lashes Mumbai for the 3rd day». Daily News and Analysis (DNA) (Mumbai).
  44. Rohli, Robert V.; Vega, Anthony J. (2007). «Climatology» (illustrated ed.). Jones & Bartlett Publishers. ISBN 978-0-7637-3828-0. p. 267

Спасылкі правіць