Н’ярдвік

горад у Ісландыі
(Пасля перасылкі з Горад Н'ярдвік)

Н'ярдвік (ісл.: Njarðvík, у пер. — «бухта Н'ёрда») — горад у Ісландыі.

Горад
Н'ярдвік
ісл.: Njarðvík
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Насельніцтва
4.398 чалавек (2007)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Н'ярдвік на карце Ісландыі
Н’ярдвік (Ісландыя)
Н’ярдвік

Горад Н'ярдвік знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Ісландыі, на захадзе паўвострава Рэйк’янес. Адміністрацыйна ён уваходзіць у склад абшчыны Рэйк'янесбэр рэгіёна Судурнэс. Колькасць насельніцтва — 4.398 жыхароў (на 1 снежня 2007 года).

Горад знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Рыбалоўчы порт, у горадзе знаходзяцца рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Н'ярдвік падзелены на 2 гарадскіх раёны — Унутраны Н'ярдвік і Знешні Н'ярдвік. Ва Унутраным Н'ярдвіку захавалася каменная царква 1886 года.