Патсдам
Патсда́м (ням.: Potsdam [ˈpɔt͡sdam], н.-луж.: Podstupim) — горад на ўсходзе Германіі. Насельніцтва — 183 401 чалавек[1]. Сталіца федэральнай зямлі Брандэнбург.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
ГеаграфіяПравіць
Патсдам знаходзіцца на паўднёвы захад ад Берліна і непасрэдна мяжуе з ім. Плошча горада — 188,17 км²[2]. Найвышэйшы пункт — узвышша Малы Равенсберг, 114,2 м над узроўнем мора. Найніжэйшы пункт — сярэдні ўзровень вады ракі Хафель, 29 м над узроўнем мора.
Патсдам размешчаны ў сярэднім цячэнні Хафеля, налічвае больш за 20 унутраных вадаёмаў — рэкі, каналы і азёры. Ландшафт горада ў асноўным раўнінны, з марэннымі ўзгоркамі.
КліматПравіць
Клімат горада — умераны, знаходзіцца пад уплывам атлантычных паветраных патокаў з поўначы і захаду і кантынентальнага клімату з усходу, з-за чаго сезонныя змены тэмператур меншыя за звычайныя кантынентальныя хістанні, але большыя чым у раўнамерным марскім клімаце на балтыйскім узбярэжжы.
Клімат Патсдама | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 1,7 | 3,5 | 8,1 | 13,5 | 19,1 | 22,4 | 23,6 | 23,4 | 19,2 | 13,7 | 7,1 | 3 | 13,2 |
Сярэдні мінімум, °C | −3,4 | −2,7 | 0 | 3,4 | 8 | 11,5 | 13 | 12,7 | 9,8 | 6 | 1,7 | −1,7 | 4,9 |
Норма ападкаў, мм | 44 | 38 | 38 | 44 | 56 | 69 | 52 | 60 | 46 | 36 | 47 | 55 | 585 |
Крыніца: [1] |
Адміністрацыйны падзелПравіць
Горад падзелены на восем раёнаў, якія ў сваю чаргу ахопліваюць 32 мікрараёны:[3]
|
|
ГісторыяПравіць
Патсдам быў заснаваны меркавана ў X стагоддзі на месцы вёскі Славік балтыйскімі славянамі і атрымаў славянскую назву «Падступім», ці «Пазтупімі». Першыя згадкі пра яго адносяцца да 993 года, калі імператар Атон III дараваў гэту зямлю Кведлінбургскаму абацтву. У далейшым Патсдам згадваўся як маленькі (цяпер ужо германскі) гарадок, пакуль 1345 годзе не атрымаў статус горада. Аднак яшчэ ў 1573 годзе ён заставаўся маленькім гандлёвым горадам (2000 жыхароў); Трыццацігадовая вайна (1618—1648) знішчыла прыкладна палову горада.
Лёс Патсдама змяніўся кардынальным чынам, калі ён у 1660 г. быў выбраны паляўнічай рэзідэнцыяй Фрыдрыха Вільгельма I, прынца Брандэнбурга. Таксама там размяшчаліся прускія казармы. Горад пасля стаў рэзідэнцыяй прускай каралеўскай сям’і. Велічныя будынкі былі галоўным чынам пабудаваны ў час кіравання Фрыдрыха Вялікага. Палацы і парк Сан-Сусі (з фр. «без клопатаў», Георга Венцэслауса фон Кнобельсдорфа, 1744) — знакамітыя сваімі англійскімі садамі і інтэр’ерамі ў стылі ракако.
У той час як Берлін быў сталіцай Прусіі, а пазней і Германскай імперыі, суд заставаўся ў суседнім Патсдаме, таксама шмат урадавых чыноўнікаў асталявалася ў Патсдаме. Горад страціў статус другой сталіцы ў 1918 г., калі Першая сусветная вайна была скончана, і імператар Вільгельм II быў зрынуты.
Сімвалічны пачатак эпосе Трэцяга рэйха паклаў афіцыйны поціск рукі, якім абмяняліся прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург і новы канцлер Адольф Гітлер 21 сакавіка 1933 года ў патсдамскай гарнізоннай царкве, які сімвалізаваў кааліцыю ваенных (рэйхсвер) і нацызму.
14 красавіка 1945 г. цэнтр Патсдама быў зруйнаваны англійскімі бамбардзіроўкамі. Палац Цэцыліенхоф быў месцам правядзення Патсдамскай канферэнцыі з 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 года.
Адукацыя і культураПравіць
Гарады-пабрацімыПравіць
Гл. таксамаПравіць
Вядомыя асобыПравіць
- Герман Людвіг Фердынанд Гельмгольц — фізік
- Герман Казак — нямецкі пісьменнік
- Святлана Талмачова — беларускі гісторык
- Міхаіл Грабоўскі — беларускі хакеіст.
- Вольфганг Ёоп — вядомы нямецкі мадэльер.
- Святлана Георгіеўна Мацяўшук (нар. 1947) — беларускі архітэктар.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Патсдам // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 185. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Патсдам