Пецяргоф

(Пасля перасылкі з Горад Пецяргоф)

Пецяргоф (руск.: Петергоф) ад (нідэрл.: Peterhof)  — унутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Петрадварцовага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на паўднёвым беразе Фінскага заліва на захад ад Санкт-Пецярбурга, за 29 км па чыгунцы. Буйны турыстычны, навуковы і навучальны цэнтр (Петрадварцовы вучэбна-навуковы комплекс СПБДУ, ваенныя вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы, гімназіі).

Горад
Пецяргоф
руск.: Петергоф
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1711
Першая згадка
Горад з
Плошча
4830 га км²
Насельніцтва
64,8 тыс. чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
812
Паштовы індэкс
198504
Аўтамабільны код
78, 98, 178
Афіцыйны сайт
Пецяргоф на карце Расіі
Пецяргоф (Расія)
Пецяргоф

На тэрыторыі муніцыпальнага ўтварэння «Горад Пецяргоф» размешчаны чыгуначная станцыя «Новы Пецяргоф» і тры чыгуначныя прыпыначныя пункты, якія з’яўляюцца часткай інфраструктуры Балтыйскай лініі Акцябрскай чыгункі і абсталяваны двума платформамі прыгарадных зносін. Назвы гэтых пунктаў у парадку іх аддаленасці ад Балтыйскага вакзала: «Чырвоныя Зоры», «Стары Пецяргоф», «Універсітэт». На тэрыторыі муніцыпальнага ўтварэння таксама знаходзіцца прыстань (прычал на Фінскім заліве).

Пецяргоф заснаваны ў 1710 годзе як імператарская загарадная рэзідэнцыя, статус горада — з 1762 года. У горадзе знаходзіцца помнік сусветнай архітэктуры і палацава-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў музей-запаведнік «Пецяргоф». Навукаград з 2005 года.

Спасылкі правіць