Стэнлі (Фалклендскія астравы)

горад, сталіца Фалклендскіх астравоў, Вялікабрытанія
(Пасля перасылкі з Горад Порт-Стэнлі)

Стэнлі, таксама вядомы як Порт-Стэнлі (англ.: Stanley, Port Stanley) — адміністрацыйны цэнтр і адзіны горад Фалклендскіх (Мальвінскіх) астравоў, валодання Вялікабрытаніі, размешчанага ў паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна, у 500 км ад берагоў Паўднёвай Амерыкі. Знаходзіцца на востраве Усходні Фалкленд (Саледад), на беразе Атлантычнага акіяна. Паводле перапісу 2006 года, у Стэнлі пражывала 2115 чалавек. У 5 км на ўсход ад горада ёсць аэрапорт. У горадзе знаходзяцца музей Фалклендскіх астравоў, рэзідэнцыі губернатара і ўрада, а таксама англіканскі кафедральны сабор.

Горад
Стэнлі
Stanley
Порт-Стэнли с воздуха
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
51 м
Насельніцтва
2115 чалавек (2006)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
falklandislands.com (англ.)
Стэнлі на карце Вялікабрытаніі ±
Стэнлі (Фалклендскія астравы) (Вялікабрытанія)
Стэнлі (Фалклендскія астравы)
Стэнлі (Фалклендскія астравы) (Фалклендскія астравы)
Стэнлі (Фалклендскія астравы)

Назва правіць

Назва горада мае некалькі варыянтаў як у англійскай, так і ў іспанскай мове. У англійскай мове ён афіцыйна завецца Стэнлі, аднак часта згадваецца як Порт-Стэнлі, асабліва ў прэсе часоў Фалклендскай вайны, верагодна, у падабенства іншым населеным пунктам на востраве - Порт-Ховарду, Порт-Стывенсу і Порт-Луісу. Гэта пытанне было ўзнятае ў дакладзе брытанскаму дзяржаўнаму сакратару па калоніях у 1956, дзе была вызначаная назва "Стэнлі" як афіцыйная.

У іспанскай мове ён увогуле не мае дакладна вызначанай назвы. Найбольш нейтральным варыянтам з'яўляецца дакладны пераклад з англійскай Пуэрта-Стэнлі. Аднак падчас аргенцінскага кантролю над астравамі ў 1982 выкарыстоўваліся іншыя варыянты: Пуэрта-Рывера (3-4 красавіка), Пуэрта-дэ-ла-Ісла-Саледад (5 красавіка), Пуэрта-дэ-лас-Іслас-Мальвінас (6-20 красавіка), Пуэрта-Архэнтына (выкарыстоўваецца ўрадам Аргенціны з 21 красавіка і да нашага часу).

Гісторыя правіць

Спачатку сталіцай астравоў быў Порт-Луіс, які знаходзіцца на поўнач ад Стэнлі. Аднак затым было прынята рашэнне аб перамяшчэнні сталіцы на новае месца. Так у 1843 годзе пачаліся работы па будаўніцтве горада, а ў 1845 годзе ў яго былі перанесеныя дзяржаўныя ўстановы. Горад быў названы ў гонар лорда Стэнлі, які займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара па калоніях.

Клімат правіць

Клімат Стэнлі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 26 25 25 18 13 11 12 11 16 18 23 23 26
Сярэдні максімум, °C 14,1 14,0 12,8 10,3 7,4 5,6 5,1 6,0 7,7 9,9 11,9 13,4 9,8
Сярэдняя тэмпература, °C 9,6 9,7 8,6 6,5 4,0 2,5 2,0 2,5 3,8 5,7 7,3 8,8 5,9
Сярэдні мінімум, °C 5,1 5,4 4,5 2,7 0,7 −0,5 −1,2 −1 −0,2 1,5 2,7 4,4 2,0
Абсалютны мінімум, °C 2 −2 −4 −6 −8 −5 −6 −3 −8
Норма ападкаў, мм 63 45 52 50 48 45 41 38 34 36 39 52 544
Крыніца: Falkland Isl climate, Weatherbase

Галерэя правіць

Спасылкі правіць